Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 160.

Шрифт
Фон

Даруйце, што захапіўся. Але ж я палачанін, а нас хлебам не кармі, а дай паслухаць нешта загадкавае ды вусцішнае.

Можа, каб засцерагчыся ад шматаблічнай нячыстай сілы, продкі часта давалі паселішчам і іх наваколлю чыстыя «святыя» найменні. Ёсць на Полаччыне Святыя ручаі, азёры Свяцец і Свяцінец, вёскі Свяціца і Свяцілішча.

У працяг размовы пра натуру жыхароў Прыдзвіння пазнаёмімся з тым, якімі ўбачыў іх у сярэдзіне XIX стагоддзя гісторык і этнограф генерал-маёр М. Без-Карніловіч: «Незнакомый с роскошью белорусец довольствуется малым: не скучает своею жизнью, ни трудами; от него все можно получить справедливостью, умеренностью, ласкою: верный и признательный за добро, не стерпит оказанной ему несправедливости. Мужчины  охотники курить табак; оба пола любят попировать на похоронах, свадьбах, крестинах. Потомки принявших христианство кривичей откровенны, суеверны, до сих пор сохранили одежду, язык и некоторые обычаи своих предков».

Беларускія святы і звычаі Полаччыны зачаравалі мастака I. Захарава. У сваёй кнізе «Путевые записки русского художника» (Санкт-Пецярбург, 1854) ён пісаў: «Надарылася мне быць на кірмашы ў Беларусі. На гэтыя святы зязджаецца звычайна безліч народу, што танцуе да позняе ночы Беларускія танцы разнастайныя і вельмі падобныя да неапалітанскай тарантэлы: такія самыя павароты, жвавасць і амаль тыя ж матывы музыкі. Пачынаюцца танцы так: дзве дзяўчыны, дамовіўшыся танцаваць, бяруцца за рукі і падыходзяць да дудара, што сядзіць улетку на прызбе каля карчмы, а ўзімку у самой карчме. Кожная дзяўчына павінна заплаціць яму за танец капейку срэбрам або падараваць яйка, абаранак ці блін. Потым яны пачынаюць танцаваць спярша проста адна перад адной, потым укругавую, зноў проста і завяршаюць танец вальсам; некаторыя скачуць з прыпевам і пстрыкаюць пальцамі. Ледзь паспее адна пара закончыць танец, як адразу зяўляецца другая, і беднаму дудару ўвесь дзень не дадуць ні хвілінкі спакою».

Уражлівая натура мастака ўбачыла падабенства Полаччыны з Італіяй не толькі ў танцах, але і ў краявідах: «Дзівосны від адкрываўся на Полацк: сабор, манастыр і царква святой Сафіі разам на схіле гары, а на беразе паўразбураныя яўрэйскія хаціны; на рацэ Дзвіне мільгацелі лодкі з ветразямі і без іх. Людзі ў розных уборах: рускія, яўрэі, яўрэйкі, беларускія сяляне а ў дадатак да гэтай прывабнай карціны сонца, што, заходзячы, асвятляе рэдзенькія аблачынкі такім спякотным каларытам, якога мне не даводзілася бачыць і ў Італіі. Бераг і будынкі былі зацененыя, адно вярхі люстраваліся ў вадзе, і паміж ценямі мільгалі ад хуткае плыні залацістыя струменьчыкі. Я не мог стрымацца, каб не замаляваць гэты краявід, апотым намаляваў карціну алейнымі фарбамі». Апавядаючы пра выдатнасці полацкага дойлідства, Захараў зазначаў: побач з імі «забываеш, што ты не ў сталіцы, а ў павятовым горадзе».

Дарэчы, захапленне падарожніка тутэйшымі храмамі было настолькі вялікае, што з-пад яго пяра выйшлі такія словы: «Мікалаеўскі сабор вялізных памераў і надзвычай цікавай архітэктуры; потым Сафійская царква, з архітэктурай такой лёгкай і вытанчанай, што нельга налюбавацца, дый не дзіўна: кажуць, нібыта дзве гэтыя царквы пабудаваны па малюнках Мікеланджэла».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Дарэчы, захапленне падарожніка тутэйшымі храмамі было настолькі вялікае, што з-пад яго пяра выйшлі такія словы: «Мікалаеўскі сабор вялізных памераў і надзвычай цікавай архітэктуры; потым Сафійская царква, з архітэктурай такой лёгкай і вытанчанай, што нельга налюбавацца, дый не дзіўна: кажуць, нібыта дзве гэтыя царквы пабудаваны па малюнках Мікеланджэла».

Дадам да гэтых цытатаў і сказанае пазней, ужо ў 1912-м, выдатным расійскім пісьменнікам Іванам Буніным: «Гостил, между прочим, у A. С. Черемнова, в северной части Витебской губернии. Громадный лесной край, необычайно интересный в бытовом отношении. Мне довелоеь очень много ходить пешком, вступать в непосредственные отношения с местными крестьянами, присматриваться к ним, изучать их язык. У крестьян этой полосы, по-моему, в наиболее чистом виде сохранились неиспорченные черты славянской расы. В них видна порода. Да и живут они хорошо, далеко не в тех ужасных некультурных условиях, как наш мужик в средней России».

Пісьменнікава жонка, Вера Мурамцава, у лісце з таго самага беларускага маёнтка Клееўкі Себежскага павета пісала: «Имение очень благоустроенное, чувствуется, что хозяева культурные люди. Да и сами мужики чище, лица определеннее наших. Есть и особая поэзия этого края: в саду живет семейство аиста, коров сзывают рожком»

Да болю шкада некаторых крывічанскіх звычаяў, жывых яшчэ на пачатку XX стагоддзя. Вось, скажам, імёны. Нас паспяхова прывучылі да, как бы мовіць, «агульнасаюзных». Цяпер становішча выпраўляецца, зяўляюцца Янкі, Усяславы, Вітаўты, Адэлі, Францішкі, Міхаліны, ды па-ранейшаму набор імёнаў у школьным класе ў Полацку мала чым розніцца, напрыклад, з уладзівастоцкім.

Даўней імёны і ў гарадскіх, і ў сялянскіх беларускіх семях давалі па святцах царкоўнай кнізе, з пералікам усіх святых і іх дзён у каляндарным парадку. Прыйшоў на свет хлопчык у дзень апосталаў Пятра і Паўла будзе Пятрусь ці Паўлюк, нарадзілася дзяўчынка на святую Ганну наканавана ёй быць Ганусяй. Апрача таго, кожнае імя мела звычайна пяць формаў. Нататкі пра гэты звычай пакінуў знаўца нашае старасвеччыны Вацлаў Ластоўскі, радзіма якога былы фальварак Калеснікаў пад Мёрамі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3