Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 159.

Шрифт
Фон

Ноч Купалы ў тым баку Беларусі поўная незвычайных здарэнняў. На думку простых людзей, уся прырода ў гэтую ноч весяліцца. Рыбакі бачаць азёрнае люстра, якое раскашуе ў месяцавым ззянні, і хоць неба яснае і паветра спакойнае, бліскучыя хвалі, удараючы ў берагі, разбіваюцца на кроплі, якія, нібы зоркі, свецяцца ў паветры.

Дрэвы ў лесе могуць пераходзіць з аднаго месца на другое і шумам сваіх галінаў размаўляюць паміж сабою. Апавядаюць, што нехта, блукаючы гэтай ноччу ў лесе, знайшоў кветку папараці і бачыў не толькі скарбы, схаваныя ў зямлі, але і дзівы ў прыродзе: разумеў гаворку кожнага стварэння; чуў як дубы сыходзяцца з розных мясцін і, зрабіўшы кола, гамоняць шолахам галінаў прыгадваючы, быццам старыя ваяры, свае гераічныя ўчынкі і даўнія заслугі. Ліпы і бярозы, збіраючыся там, хваліліся сваёй прыгажосцю; сярод іх былі некаторыя, нібыта госці з суседніх садоў класічна падстрыжаныя і выпрастаныя; тыя гаманілі пра залётнасць дваровых дзяўчат і свавольствы панічоў, сведкамі чаго яны няраз былі

Узыходзіць сонца, уздымаецца над гарамі і лясамі і на вачах усяго люду рассыпаецца ў небе на дробныя зіхатлівыя зорачкі, а потым зноў збягаецца ў адзін агністы шар; яго акружае безліч вясёлкавых кругоў і ён мігціць, кружачыся вакол сваёй восі».

Жыхары Прыдзвіння верылі ў разрыў-траву, што разрывала замкі ды кайданы і расколвала ў касцоў косы-літоўкі, а таксама ў лятучае зелле, або траву-пералёт, якая блішчэла ў небе, нібы зорка, і магла выканаць любое чалавечае жаданне. Верылі, што ў ваколіцах Полацка блукаюць здані двух вялізных чорных сабак, што некалі належалі паганскаму асілку Бою з-пад цяперашняга Краснаполля, што на Расоншчыне. У сярэдзіне XIX стагоддзя яшчэ спраўлялі ў гонар гэтых таямнічых стварэнняў адмысловае свята. Гаспадар браў ласы кавалак, нахіляўся пад стол і тры разы клікаў: «Стаўры, Гаўры, гам, хадзіце к нам!» Было шмат сведкаў, што пасля гэтага ў хаце сапраўды на імгненне зяўляліся два чорныя цені.

Маці і бабулі апавядалі дзецям пра трох каралёў: кашэчага Варгіна, пеўневага Будзіміра і мышынага Паднора.

Малыя туліліся бліжэй, чуючы пра волатаў Дубіну, Пруда і Гарыню або пра шматаблічную нечысць, што ахоўвае закапаныя вакол Полацка скарбы. Мурашкі густа бегалі ў слухачоў па спіне, калі згадвалі вадзяніка, што жыў у Палаце па вірах і краў людзей: жанчыны рабіліся зеленакосымі русалкамі, а мужчыны самі ператвараліся ў вадзянікоў. Праўда, Бог не даваў нячысціку спакою: на зімовае свята Вадохрышча выганяў яго ў лазу і толькі ў жніўні, пасля Спаса, дазваляў зноў нырцануць у раку.

Убачыць у Прыдзвінні чорта сто гадоў таму было значна прасцей, чым сёння,  адно падпільнуй, як будзе каціцца па зямлі віхура (чортава вяселле), плюнь у яе тройчы і скажы: «Чорт, чорт, пакажы хвост!» Чэрці любілі музыку і сходкі, жаніліся між сабою, і ў іх нават нараджаліся дзеці.

Меліся надзейныя сродкі распазнавання ведзьмаў. Казалі, што дастаткова сабраць з дзесяці цэркваў святую ваду і зварыць на ёй аўсяны кісель жур, як ведзьмы збягуцца на яго з усіх ваколіцаў. Быў іншы спосаб: схаваць на загавінах перад вялікім постам кавалак сыру і насіць да Вялікадня ў мяшэчку пад пахай. На велікоднай ютрані, як толькі святар абвесціць: «Хрыстос уваскрэс!» трэба ўслед за ім прамовіць: «А ў мяне сыр ёсць», і тады ўсе ведзьмакі пачнуць слёзна прасіць у вас сыру.

У насельнікаў прыдзвінскага краю жыла вера ў варажбу і ў розныя магічныя дзеянні. Вось, напрыклад, не вельмі апетытны рэцэпт, «як закахаць у сябе любую жанчыну», выпісаны мною з даўнейшай зачытанай кнігі без пачатку і канца, якую знайшоў у Полацку ў старой прыватнай бібліятэцы: «Забіць чорнага ката, вырваць у яго вочы і ўкласці іх у яйкі ад чорнай курыцы два вокі ў два яйкі. Пасля яйкі павінны адляжацца і пратухнуць пад кучай конскага гною. 3 кожнага яйка вылупіцца па дябляняці, і абодва будуць служыць, прыносячы гаспадару ўсе ўцехі, якія бываюць на свеце».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ёсць звесткі пра цікавы супрацьпажарны сродак. Калі ў каго загараўся дом, дык у суседзяў, каб туды не перакінулася полымя, голая дзяўчына ці маладзіца аббягала з поўным гарлачом малака вакол свайго дворышча і кідала гарлач у агонь. Відаць, у цывілізаваным XIX стагоддзі гэты спосаб барацьбы з чырвоным пеўнем ужо адміраў, а калі і не дык быў малаэфектыўны, бо ў 1837 годзе пажар знішчыў у Полацку трыста дамоў у 1848-м усю цэнтральную частку горада.

Найбольшую папулярнасць мелі, бадай, гісторыі пра пярэваратняў-ваўкалакаў. У святочны дзень на кірмашы ці каля карчмы можна было пачуць аповед чалавека, якому самому давялося пабегаць у воўчай шкуры. Людзі, затаіўшы дыханне, слухалі, як небарака пасварыўся з суседкай-ведзьмаю і тая адплаціла яму страшнаю помстаю. Аднойчы ў дарозе цёмная сіла змусіла яго, маўляў распрэгчы каня і пралезці праз хамут. А як пралез ваўком зрабіўся і ў лес пабег. Тры зімы і тры леты бегаў адзінцом, пакуль не прынялі ў гайню. А самае страшнае: баяўся забыцца, што ён не звер, а чалавек. Таму кожнае раніцы мыўся, водзячы пысаю па роснай траве, а ўвесну, калі людзі аруць і сеюць, разграбаў лапамі зямлю. Так і жыў гаротнік, пакуль аднаго разу, як цягнуў з чарады авечку, пастух не перахрысціў яго дванаццаць разоў пугаю, пасля чаго воўчая шкура і злезла.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3