Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 149.

Шрифт
Фон

Быў рассеяны і паўстанцкі адзел Отана Грабніцкага, дзе ваяваў будучы беларускі паэт Фелікс Тапчэўскі, з якім мы яшчэ сустрэнемся. Сам Грабніцкі будзе засуджаны на шэсць гадоў катаргі і памрэ па дарозе ва ўжо знаёмую яму Сібір.

У Зябкаўскіх лясах царскія карнікі схапілі васемнаццацігадовага сына шляхціча з Дрысенскага павета Яна Чэрскага (18451892), якому наканавана будзе стаць даследчыкам сібірскай Поўначы і пакінуць нашчадкам сваё імя ў назвах горных хрыбтоў і вяршыняў, далін, гарадоў і вулканаў.

Царызм жорстка расправіўся з беларускімі паўстанцамі. Агульная колькасць палеглых у баях у «Северо-Западном крае» невядомая. Пакараных вайскова-палявымі судамі і ў «адміністрацыйным парадку» (без суда) было васемнаццаць з паловаю тысяч: 128 інсургентаў былі засуджаныя да расстрэлу і шыбеніцы, 853 да катаргі, 11 502 чакала ссылка. Сярод высланых быў шляхціч Дзісненскага павета Стэфан Грынеўскі, бацька будучага пісьменніка Аляксандра Грына.

У Полацк увайшлі роты рэзервовага Галіцкага палка. Корпусныя гарматы адкацілі з пляца за браму. Уладальнікі канфедэратак пахавалі іх на дне фамільных куфраў. Калі верыць падпалкоўніку Вікенцьеву, пад канец лета 1863 года размовы пра паўстанне зусім заціхлі, і яно зрабілася для горада гісторыяй. У сваёй кнізе ён піша, што да «мятежа в Северо-Западном крае» з ліку полацкіх кадэтаў далучылася, «к счастью, всего человека четыре». Здаецца, гэтая лічба, узятая з рэляцыі дырэктара корпуса душыцелю паўстання Мураўёву-«вешальніку», моцна заніжаная. За 1863/64 навучальны год з Полацка выбыў 171 кадэт пры агульнай іх колькасці 289. Большая частка, мяркуючы па афіцыйных справаздачах, пакінула корпус з прычыны пераводу ў іншыя ўстановы або «по домашним обстоятельствам», «за неуспехи» і «за дурное поведение». Безумоўна, за гэтымі словамі найчасцей хавалася сувязь с паўстаннем.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Не, крывіць душой Вікенцьеў сцвярджаючы, што Прыдзвінне гэтак хутка супакоілася. Наўрад ён мог, напрыклад, не ведаць, што ў лютым 1864 года за правоз зброі быў арыштаваны ў Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс) выпускнік Полацкай духоўнай семінарыі Аляксандр Будзіловіч, што адмовіўся ад кареры святара і стаў актыўным дзеячам падпольнага «Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы».

Невыпадкова ў траўні 1864 года ў Полацк наведаўся з інспекцыяй сталічны генерал Корсакаў. Апрача ўсяго іншага ён павінен быў далажыць наверх сваё меркаванне наконт таго, ці не заслугоўвае кадэцкі корпус расфармавання. «Генерал,  асцярожна піша В. Вікенцьеў нашел заведение в большом порядке, но замеченные у воспитанников длинные волосы сильно испортили впечатление. Вообще говоря, заметно было среди молодежи желание выйти из рамок законности во всяких пустяках. Только педантичная требовательность даже к мелочам будничного обихода сдерживала массу кадет». Відаць, усё ж не даўгія валасы выхаванцаў сталі прычынаю таго, што ў Пецярбургу было пастаўленае пытанне аб расфармаванні корпуса, а яго дырэктар генерал-маёр Дзмітры Паўлоўскі развітаўся са сваім крэслам з фармулёўкаю «отчислить от должности».


У 1865-м Полацкі кадэцкі корпус быў пераўтвораны ў ваенную гімназію, якая праіснавала да 1882 года. Выпускнікі такіх гімназій працягвалі навучанне ў вайсковых вучэльнях. Разам з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі ў пералік абавязковых заняткаў уваходзілі шыхтовая падрыхтоўка, плаванне, танцы, спевы, музыка і розныя рамёствы, «полезные в смысле педагогическом». У апошнім, сёмым класе гімназістам выдавалі стрэльбы. Перад выпускам іх чакаў летні вайсковы лагер.

Паводле матэрыялаў рэвізіі, у першы навучальны год гімназія налічвала 351 выхаванца ва ўзросце ад дзевяці да васемнаццаці гадоў (221 праваслаўны, 109 католікаў, 18 лютэранаў, двое армянаў і адзін мусульманін). Шмат вучняў, нават у малодшых класах, курылі. Як найцяжэйшае парушэнне дысцыпліны рэвізоры адзначылі спяванне чатырма хлапчукамі рэвалюцыйнага гімна, за што «злачынцаў» бязлітасна адлічылі.

Рэвізоры цікавіліся харчаваннем гімназістаў. Уранні тыя атрымлівалі збіцень або аўсяны суп з булкай, аб адзінаццатай гадзіне па пірагу. Пасля абеду з трох страваў перад вячэраю быў яшчэ падвячорак кавалак жытняга хлеба.

Корпус і гімназія ведалі тое, што ў наш час называюць «дзедаўшчынай». У снежні 1868 года вучні выпускнога класа на горкі яблык збілі пяцікласніка. Расследаванне выявіла, што «они считали себя вправе так расправиться с младшим товарищем, нарушившим, по их понятиям, правило товарищества и забывшимся перед ними до непочтительности, а право это они основывают на памятных им примерах прошлого времени, когда они сами безропотно несли весь гнет старших товарищей».

Тым не менш, успамінаючы дзяцінства, я часам трохі шкадую, што вучыўся ў 1-й сярэдняй школе, а не ў Полацкай ваеннай гімназіі. Мы, напрыклад, ніколі не грузіліся ўлетку са сваімі настаўнікамі і з дырэктарам у лайбу і не выпраўляліся па Дзвіне на экскурсію ў Бешанковічы якраз той парою, калі там шумеў конскі кірмаш са скачкамі. А ў рэкрэацыйнай зале ў нас віселі не рыцарскія панцыры і калекцыі старадаўняй зброі, а маральны кодэкс будаўніка камунізму.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3