Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 150.

Шрифт
Фон

Гімназісты шмат хто быў з афіцэрскіх семяў уважліва сачылі за падзеямі расійска-турэцкай вайны 18771878 гадоў. Жалобны спіс на мармуровых дошках корпуснага храма папоўніўся імёнамі полацкіх гадаванцаў падпалкоўніка Канстанціна Чарнова (загінуў у баі расійскага карабля «Веста» з турэцкім браняносцам), палеглых на балгарскай зямлі капітана Паўла Базілеўскага, штабс-ротмістра Васіля Ліцвінава і паручніка Іосіфа Ясовіча.

Натхнёныя перамогай пад Плеўнаю і здачаю ў палон войска Асман-пашы, гімназісты замовілі ў сваю царкву ікону ў гонар святых Стэфана і Андрэя. Выкладчыкі ўтрымлівалі на сабраныя сродкі лазарэт на дзесяць параненых і хворых афіцэраў. Шасцёра «палачанаў» сталі ў той вайне георгіеўскімі кавалерамі. Палкоўнік Мікалай Кутневіч атрымаў крыж святога Георгія за бой пад Шыпкай. Генерал-маёр Васіль Бунакоў у дадатак да ордэна быў узнагароджаны залатой зброяй.

Гэты баявы генерал 6 снежня 1885 года прымаў парад на святкаванні 50-годдзя корпуса. Кадэты запомнілі ўрачыстасць яшчэ і сваімі страўнікамі. Меню юбілейнага абеду, здаецца, задаволіла б і пераборлівых гурманаў:

1. Суп з фрыкадэлькамі.

2. Слаёныя піражкі з ялавічынай і яйкамі.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Натхнёныя перамогай пад Плеўнаю і здачаю ў палон войска Асман-пашы, гімназісты замовілі ў сваю царкву ікону ў гонар святых Стэфана і Андрэя. Выкладчыкі ўтрымлівалі на сабраныя сродкі лазарэт на дзесяць параненых і хворых афіцэраў. Шасцёра «палачанаў» сталі ў той вайне георгіеўскімі кавалерамі. Палкоўнік Мікалай Кутневіч атрымаў крыж святога Георгія за бой пад Шыпкай. Генерал-маёр Васіль Бунакоў у дадатак да ордэна быў узнагароджаны залатой зброяй.

Гэты баявы генерал 6 снежня 1885 года прымаў парад на святкаванні 50-годдзя корпуса. Кадэты запомнілі ўрачыстасць яшчэ і сваімі страўнікамі. Меню юбілейнага абеду, здаецца, задаволіла б і пераборлівых гурманаў:

1. Суп з фрыкадэлькамі.

2. Слаёныя піражкі з ялавічынай і яйкамі.

3. Заліўное з дзічыны і цяляціны пад соусам правансаль.

4. Смажаныя індычкі з брусніцамі і печанымі яблыкамі.

5. Бісквітны торт з варэннем.

6. Мёд.

7. Цукеркі, яблыкі і вінаград.

Дзевяты дырэктар генерал-маёр Канстанцін Анчуцін застаўся ў гісторыі корпуса як тонкі знаўца мастацтва і апякун музаў. Ён запрасіў выпускніка Брусельскай кансерваторыі Маршала выкладаць кадэтам ігру на струнных інструментах. Тады, у 18881891 гадах, у корпусе існаваў прыстойны аркестр з сарака выканаўцаў. Да ліку гадаванцаў дырэктара-мецэната належыць вядомы ў свой час кампазітар С. Траілін, аўтар балетаў «Чароўная карона» і «Востраў фантазіі», оперы «Хаджы Абрэк» і сімфанічнай паэмы «Рыцар і Фея».

На змену вытанчанаму Анчуціну прыйшлі людзі менш узнёслага складу. Генерал-маёр Георгі Елчанінаў пачаў дырэктарства з таго, што кожнаму кадэту ўручыў брашуру пад назваю «Подание помощи мнимоумершим от утопления». На колькі месяцаў гэтая навука зрабілася ў корпусе ледзь не галоўнаю: яе выкладалі корпусныя медыкі, па ёй наладжвалі практычныя заняткі ў летнім лагеры. Новы дырэктар быў апантаны змагар за санітарыю. Дзякуючы яму, калі ў 1892 годзе Полацк зноў наведала халера, ніводны кадэт не толькі не памёр, але і не захварэў.


Шэраг неардынарных падзеяў корпуснага летапісу прыпадае на пачатак 1900-х гадоў.

На збудаванай сваімі рукамі шлюпцы «Канстанцін» каманда з сямі кадэтаў зрабіла падарожжа ў Рыгу. Выхаванцы ездзілі на экскурсію ў Маскву, Паволжа і на Каўказ.

У 1903 годзе дырэктар са шчаслівым трымценнем у голасе чытаў у Аляксандраўскай зале тэлеграму ад вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча. Там паведамлялася, што яго малодшы сын Алег здаў экзамен на права паступлення ў першы клас Полацкага кадэцкага корпуса.

Вучылася яго высокасць, зразумела, адмысловым чынам. Спярша ў сталіцу адправілі пагоны. Потым, каб юны кадэт меў уяўленне, дзе ён будзе пераходзіць з класа ў клас, дэпутацыя выкладчыкаў і навучэнцаў павезла ў Санкт-Пецярбург шыкоўны альбом з малюнкамі і фатаграфіямі. На тытульным лісце была намаляваная ружовашчокая баярыня, што ўвасабляла Расійскую імперыю, а за ёю ў пыльным павуцінні хавалася нешта непагляднае алегорыя «цяжкай» полацкай мінуўшчыны.

Вялікі князь Канстанцін быў тады галоўным начальнікам ваенных навучальных установаў імперыі. Чаму з дваццаці пяці расійскіх кадэцкіх карпусоў ён выбраў сыну менавіта полацкі? Патрыёты корпуса сцвярджаюць, што прычынаю былі традыцыі «палачанаў», нейкі асаблівы дух таварыскасці, што панаваў тут. Мне здаецца, вялікі князь спыніў свой выбар на павятовым беларускім горадзе з іншае прычыны. Полацк мог крануць душу Канстанціна Раманава сваёй гісторыяй і непаўторным абліччам. Князь умеў цаніць такія рэчы. Ён быў заслужана вядомы як таленавіты лірычны паэт (друкаваўся пад ініцыяламі К. Р.), на яго вершы пісалі музыку С. Рахманінаў і П. Чайкоўскі. У старых полацкіх дамах дзе-небудзь на былой Ніжнепакроўскай яшчэ можна знайсці зайграную грамафонную кружэлку, з якой бас Шаляпіна заспявае «Умер бедняга в больнице военной..  песню на словы Канстанціна Раманава, якую калісьці спявала ўся Расія. На вершы вялікага князя напісаны, дарэчы, і папулярны раманс Чайкоўскага «Растворил я окно».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3