Гэта цар маскоўскі, перакупіўшы многа папоў, вялеў нас у сызму загнаці, ён то плаціў грошы, каб толькі пераходзілі на праваслаўе, і, як гэты антыхрыст, адабраў ад нас нашу справядлівую уніяцкую веру і пагубіў нас перад Богам навекі; а зрабіў гэта для таго, каб мог нас без канца драці
Падумайце добра да, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашую вольнасць! Нас цар ніц не падмане не падвядуць маскалі: няма дпя іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшаць з віламі ды з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды, а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагчы будзем да ўведамляць, адкуль на іх сягне нячыстая маскоўская сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам».
Паўстанне 18631864 гадоў застанецца адным з нешматлікіх у гісторыі XIX стагоддзя прыкладаў, калі, па сутнасці, купка ўзброеных людзей, баронячы сваю чалавечую і нацыянальную годнасць, выступіла супроць велізарнай імперыі.
Тры еўрапейскія народы беларусы, палякі і літоўцы коштам жыццяў сваіх найлепшых сыноў выказалі пратэст расійскаму феадалізму, абсалютызму і дэспатызму, засведчыўшы прыхільнасць да канстытуцыйнасці і дэмакратыі.
Баі паўстанцаў з царскімі карнікамі грымелі яшчэ далёка на захадзе. Прынамсі, з вонку ў Полацку ўсё было ціха, але ўвесну на вуліцах зявіліся людзі, дэманстратыўна апранутыя ў даўнейшыя шляхецкія строі з чатырохвугольнымі шапкамі-канфедэраткамі. У дамініканскім касцёле распачаліся палітычныя маніфестацыі: гучалі патрыятычныя казанні, вернікі спявалі пад арганы рэвалюцыйныя гімны. Горад напоўніўся чуткамі пра арышты навакольных паноў, якія спачувалі інсургентам. То ў карчме, то ў краме ці нават у казённым прысутным месцы знаходзілі «подмётные письма» з паведамленнямі, што пад Полацкам збіраюцца ў лясах вялікія сілы паўстанцаў і горад будзе ўзяты. У рукі паліцыі траплялі перапісаныя ад рукі песні накшталт вось гэтай:
Гэй жа, хлопцы, досыць спаць!
Пара косы прыбіраць!
Косы, косы і сякеры
Бараніці сваю веру. Пара!
Ірад нашы дзеткі бе,
А кроў нашу, як вуж, п е.
Лепей быці мучанікам,
Як цэсарскім невальнікам. Пара!
Вы за печкаю на полу,
Мы ў лесе зямлю голу
Прытулілі б, як пярынку,
Бы заснулі хоць гадзінку. Пара!
Хто са страхам, а хто з захапленнем казаў пра маладога графа Лявона Плятэра, чый атрад захапіў каля Краслаўкі царскі транспарт са зброяй. Палачане яшчэ памяталі сваячку адважнага інсургента графіню Эмілію Плятэр, збіральніцу фальклору, паэтку і рэвалюцыянерку. У 1831 годзе, у час папярэдняга вызваленчага паўстання, яна стварыла на памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў баявы адзел, была прызначаная ганаровым камандзірам роты паўстанцкага войска і напрыканцы таго самага года ў дваццаціпяцігадовым веку памерла, як быццам сімвалізуючы сваёй смерцю скон паўстання.
Хто са страхам, а хто з захапленнем казаў пра маладога графа Лявона Плятэра, чый атрад захапіў каля Краслаўкі царскі транспарт са зброяй. Палачане яшчэ памяталі сваячку адважнага інсургента графіню Эмілію Плятэр, збіральніцу фальклору, паэтку і рэвалюцыянерку. У 1831 годзе, у час папярэдняга вызваленчага паўстання, яна стварыла на памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў баявы адзел, была прызначаная ганаровым камандзірам роты паўстанцкага войска і напрыканцы таго самага года ў дваццаціпяцігадовым веку памерла, як быццам сімвалізуючы сваёй смерцю скон паўстання.
Да кадэтаў даходзілі звесткі, што ў блізкіх полацкіх ваколіцах, каля Янова і Бікульнічаў знаходзяцца базы паўстанцкага адзела Отана Грабніцкага. Сёй-той з асабліва дасведчаных ведаў, што камандзір інсургентаў нарадзіўся ў маёнтку Арэхаўна пад Лепелем, што Грабніцкі-бацька быў віцебскім губернскім маршалкам шляхты, а сын-паўстанец служыў у Крыме юнкерам уланскага палка, але за «шкодны склад думак» і за сувязь з антыцарскім татарскім падполлем быў на два гады кінуты ў Петрапаўлаўскую цытадэль, а потым адпраўлены шараговым у Сібірскі корпус.
Паўстанцы зявіліся і ў Зябкаўскіх лясах і лясных урочышчах, што падступалі да полацкіх вёсак Рабчонкі, Заполле, Вуглы і Бабынавічы.
Гарнізона горад не меў і кадэцкае начальства зрабіла захады на выпадак штурму. Аднаго красавіцкага дня палачане ўбачылі, як на пляц выкочваюць з корпуснай брамы гарматы. Іх паставілі так, каб трымаць пад абстрэлам Віцебскую і Пецярбургскую вуліцы. Выкладчыкі артылерыі рыхтавалі карцеч. Салдатаў «служыцельнай» роты ўзброілі кадэтавымі стрэльбамі. Даверу да саміх выхаванцаў не было. Некаторыя не вярнуліся з калядных вакацый і, як казалі, далучыліся да інсургентаў. Шмат хто меў сярод паўстанцаў блізкіх сваякоў.
Як вядома, падманутыя ўладамі (маўляў, паны хочуць вярнуць скасаваны царом прыгон) беларускія сяляне падтрымлівалі змагароў без вялікага імпэту, а нярэдка і дапамагалі карнікам. Адначасна варшаўскае кіраўніцтва інсургентаў баялася рэвалюцыйнай рашучасці Каліноўскага і яго паплечнікаў. Паўстанне было асуджанае на смерць.
Захопленага ў палон графа Плятэра ў траўні расстралялі ў Дынабургскай фартэцы. Прабіты васьмю кулямі, упаў на рукі баявых таварышаў камісар Дзісненскага павета таленавіты скульптар Генрык Дмахоўскі, родам з-пад Мёраў які ў маладосці быў удзельнікам паўстання 1831 года. (Жывучы ў ЗША, ён зрабіў для Кангрэса бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Томаса Джэферсана, аўтара Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў). Застрэліўся, каб пазбегнуць палону, паручнік Баляслаў Кульчыцкі. У Юхнавіцкіх лясах, што на поўнач ад Полацка, ён камандаваў адзелам, дзе змагаліся пераважна полацкая ды себежекая шляхта і тутэйшыя студэнты Пецярбургскага універсітэта.