Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 147.

Шрифт
Фон

Яшчэ адзін прасвет у аднастайнасці першы летні паход з біваком. Кадэцкія роты ў поўным узбраенні шыхтаваліся на корпусным пляцы. Выгляд яны мелі самавіты і досыць ваяўнічы: мундзіры і ківеры, стрэльбы на пасах з чырвонага юхту, лакаваныя ладункі з патронамі і гранатамі, ранцы з бляшанымі біклажкамі

Здараліся ў строга рэгламентаваным жыцці і падзеі непрадугледжаныя. Аднае чэрвеньскае ночы 1837 года загарэўся прыватны дом на пляцы. Вецер імкліва разносіў полымя, і за тры гадзіны пажар знішчыў у горадзе тры сотні дамоў. Колькі разоў за ноч загараўся і двухпавярховы будынак корпуса, але яго ўдалося выратаваць. Тады ж, у чэрвені, Дзвіна затапіла берагавую частку горада і шмат прыбярэжных вёсак ды мястэчак. Корпус збіраў пагарэльцам і ахвярам паводкі грошы.

1839 год першы выпуск у сталічны Дваранскі полк, дзе кадэты праходзілі адмысловы курс і атрымлівалі афіцэрскі чын. У сувязі з гэтым выхаванцы не разехаліся на летнія вакацыі, а жылі ў лагеры за Віцебскай заставай і правялі манеўры: паходным маршам прайшлі праз вёску Гараны і фарсіравалі раку Обаль. Услед за гэтым восем вялікіх тарантасаў павезлі выпускнікоў у Санкт-Пецярбург.

У траўні 1845 года Полацк наведаў Мікалай I. Агледзеўшы Мікалаеўскі сабор, ён накіраваўся да кадэтаў. Тых развялі па ротах і паставілі пры ложках. Яго вялікасць зазірнуў у класы і ў рэкрэацыйную залу грэнадзёрскай роты, прайшоўся па спальнях. Выхаванцу Нагорнаву ён загадаў распрануцца і зняць шкарпэткі. Паглядзеўшы на кадэтавы ногі і бялізну, цар, павярнуўшыся да генерал-адютанта графа Арлова, зазначыў: «А они почище нас с тобой». У спальні мушкецёрскай роты Мікалай пытаўся ў кадэтаў прозвішчы і звяраў іх з шыльдачкамі над ложкам. Сэнс гэтае працэдуры застаецца для мяне загадкаю.

Пасля адбыліся паказальныя выступленні: «Во время ученья было произведено 36 перестроений, и, несмотря на нестерпимый зной и на усталость, кадеты, одушевленные присутствием обожаемого Монарха, были бодры, внимательны, и ни один из них не оставил строя». Задаволены імператар узнагародзіў дырэктара корпуса Фёдара Арэўса ордэнам святой Ганны першай ступені.

1848 год. У Полацк прыйшла збіраць свой страшны ўраджай халера. Гадаванцаў пасялілі ў намётах у корпусным садзе. Поўная ізаляцыя ад горада дапамагла выратаваць усіх падлеткаў, а вось паручнік князь Пуцяцін і некалькі ніжніх чыноў сталі ахвярамі паморка.

1850-ы запомніўся корпусу ўдзелам у адкрыцці помніка героям вайны з Напалеонам. Праз чатыры гады кадэты аплаквалі Мікалая I і прысягалі новаму цару Аляксандру II.

Ішла Крымская вайна. На чорных мармуровых дошках у корпуснай царкве зявіліся імёны выпускнікоў, што загінулі на севастопальскіх валах: капітан Мікалай Фядотаў, паручнікі артылерыі Васіль Маркевіч, Андрэй Пісарэўскі і Аляксандр Бушкоўскі. Кадэты сабралі на патрэбы параненых і знявечаных маракоў чарнаморскай эскадры 163 руб. 80 кап.

Гэтым часам дырэктарам стаў генерал-маёр Павел Кіновіч, нястомны змагар за дысцыпліну і маральнасць. Ён забараніў выхады ў горад без суправаджэння, загадаў пакараць розкамі кадэта, які залез у сялянскі гарод па рэпу і моркву. Адначасова генерал клапаціўся і пра «пернік» запрашаў заезджых артыстаў, на масленку кадэтаў каталі на тройках.

У корпусе адчынілі адмысловыя класы, выпускнікі якіх адразу паступалі на вайсковую службу прапаршчыкамі. Тут разам з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі выкладаліся ваенныя: тактыка, артылерыя, вайсковая гісторыя і фартыфікацыя. На лагерных зборах праводзіліся практычныя заняткі ў тактыцы, тапаграфіі, інжынернай справе і асвойваўся грунтоўны курс стральбы. Дваране з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, а таксама юнакі нешляхецкага паходжання з дыпломам універсітэта або інстытута маглі атрымаць афіцэрскае званне экстэрнам. Такім чынам, з 1859 да 1861 года корпус даў расійскай арміі 172 афіцэры.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Надышоў 1863-і год, калі ўслед за Польшчаю Літва-Беларусь зноў паднялася супроць іншаземнага прыгнёту.

Першымі звестунамі паўстання сталі нумары нелегальнае газеты «Мужыцкая праўда», што зявіліся ў полацкіх ваколіцах. Найбольшы страх ва ўладаў выклікала тое, што газета ўжо сваёй назваю была звернутая да сялянаў і друкавалася лацінскімі літарамі, але на «местном наречии», якое русіфікатары ў сваіх планах даўно асудзілі на смерць. Колькі нумароў апынулася і ў сценах корпуса. Можна ўявіць, з якімі пачуццямі чытала іх кадэцкае кіраўніцтва, якімі эпітэтамі ўзнагароджвала таямнічага Яську-гаспадара з-пад Вільні[24], што ставіў пад газетаю свой подпіс.

А пісаў гэты Яська і сапраўды страшныя рэчы: «Глум, здзерства і несправядлівасць выходзяць ад самога цара,  ён то з нас выбірае войска, ён то з нас выдзірае грошы нібы на патрэбы народу, а, узяўшыся з усімі гіцлямі за рукі, адно нас цяменжыць, трымае ў няволі. Но прыходзіць яму ўжо канец, бо мужык пачуў вольнасць, а мужыцкая вольнасць гэта ўсё роўна, што шыбеніца для ўсіх здзерцаў і глуміцеляў народу!..

Помняць яшчэ нашы дзяды, паказваюць яны, што з іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі. Было войска, то праўда; но войска было ўсё са шляхты, а калі мужыкі часам і захацелі ісці на вайну, так зараз з іх знімалі мужыцтва да і паншчыну: давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю. Стуль то ў нас і парабіліся гэтыя аколіцы шляхецкія. Так за тое, што чалавек ішоў на вайну, бараніў сваю бацькаўшчыну, то ронд (урад.  У. А.) даваў зямлю, даваў вольнасць, даваў шляхецтва, а маскаль чы так робіць? За тое, што мы яму 25 лет на войнах служым, без людскай стравы і адзежы, мала таго, што не дае шляхецтва, но, сабача юха, не дае нават куска зямлі, каб, хаця цяжка гаруючы, дабіціся да спакойнай смерці. Праслужыўшы 25 лет, да і торбу ўзяўшы, ідзі жабраваці! А што грэху набярэшся перад Богам, спрыяючы маскалю, таго ніколі Бог не даруе. Ідзе француз даваці вольнасць мужыкам, бунтуюцца местачковыя да і маладзёж за сваю і нашу вольнасць і веру, а мы то даем рэкрута, і нашымі грудзьмі цар маскоўскі застаўляецца, і нашымі рукамі ўсмірае бунты і запрагае нас усіх у вечную няволю. Таго, хто нам добра думае, мы выганяем, таму, хто нам ліха робіць, мы памагаем, чы ж не грэшна перад Богам, а не стыдна перад цэлым светам?..

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3