Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 134.

Шрифт
Фон

Экімань пакінула ў рэвізораў невясёлае ўражанне. Мяшчане скардзіліся, што манахі забралі ў калегіум старыя граматы на карыстанне выганамі ды лясамі і на права гнаць гарэлку, а ў выніку доўгага пастою царскіх салдатаў мястэчка зусім заняпала. У тагачаснай Экімані былі драўляны касцёл, прыходская уніяцкая царква і вялікая гаспода, дзе мясціўся расійскі лазарэт. За чвэрць мілі адсюль пачыналася Бельчыцкая слабада, якую тады чамусьці называлі Кабаком. Экіманскаму фальварку падпарадкоўваліся вёскі Хаценічы і Палюдавічы з касцёлам і рэзідэнцыяй каталіцкіх місіянераў.

Казімірова на дзвінскім беразе насупроць Струні мела будаўнічы лес, тры азярыны і добры млын. Касцёл святога Казіміра стаяў нахіліўшыся і ніякіх каштоўнасцей, апрача абразоў, не меў. Падрабязна апісаўшы Туроўлю, Загацце, Мосар, Наўліцы і больш далёкія ад Полацка маёнткі, рэвізоры ў другой частцы справаздачы пераходзяць да выстаўленых езуітам прэтэнзій.

Полацкая шляхта несла камісарам вялікага князя закладныя паперы, дамовы і запаветы, даводзячы правы на забраную ў ордэна маёмасць. Прэтэнзіі да Таварыства Ісуса былі ў полацкага канюшага Падзвінскага, паноў Ігната Садоўскага, Каспара Чыжа, Пятра Шыстоўскага, Рамана Крука, Міхала Бяганскага, Базыля Валькоўскага, у браслаўскага падкаморага Мірскага, земскага суддзі Полацкага ваяводства Пятра Буйніцкага. На сваю долю ў дзяльбе смачных езуіцкіх пірагоў разлічвалі духоўныя асобы: прыёр Барысаглебаўскага кляштара Чудоўскі і прадстаўнік уніяцкага арцыбіскупа Аўгусцін Война манах-базылянін і полацкі архівіст. У рэвізорскіх вопісах сустракаюцца і іншыя прозвішчы ваколічнай шляхты: Булгакі, Бутовічы, Бялевічы, Васілеўскія, Вішыцкія, Іласковічы, Жабы, Корсакі, Рэуты, Стаброўскія, Цяліцы, Шышкі

Цікава зазірнуць у тую частку «рэвізіі», дзе гаворыцца пра шляхі павелічэння панскіх прыбыткаў і паляпшэння сялянскіх гаспадарак. У прыватнасці, у фальварках прапануецца стварыць збожжавы фонд дапамогі сялянам, штогод прадаваць кожнаму двару ў крэдыт і па самых нізкіх коштах паўбочкі солі, пару лемяшоў, касу і дванаццаць пачкаў тытуню. Панам раілі паклапаціцца, каб мужыкі заводзілі пчолы і садзілі сады. «Трэба таксама палепшыць жыццё падданых,  пісалі рэвізоры,  і дабіцца, каб кожны меў бульбу. Тады ён і збожжа захавае, і травы есці не будзе».


Усё гэта чынілася, аднак, на левым беразе Дзвіны, у іншай дзяржаве, а на правабярэжжы адбываліся рэчы, на першы погляд, неверагодныя. Замест таго, каб выкарыстаць пастанову Клімента ХІV для выгнання езуітаў праваслаўная імператрыца давала ім прывілей за прывілеем. Палітыка ордэна святкавала перамогу над самім рымскім папам.

Механізм перамогі быў досыць просты. Калі беларускія землі далучылі да імперыі, уніяцкае і лацінскае духавенства стала да новай улады ў адкрытую апазіцыю. Прысягаць на вернасць Кацярыне яно не спяшалася, адпаведным чынам настройвала і вернікаў. Выконваючы царыцын наказ, людзі генерал-губернатара Чарнышова нястомна сачылі за паводзінамі езуітаў і слалі ў сталіцу поўныя здзіўлення рэляцыі, чытанне якіх прыносіла Кацярыне не трывогу, а зусім іншыя пачуцці. Полацкія езуіты першыя прысягнулі ёй і з гэтае прычыны адправілі ў саборы святога Стэфана ўрачыстае набажэнства. Літургія прайшла ў храме і ў дзень імянінаў імператрыцы.

Mяінчане i шляхта слухалі казанні ў яе гонар і таксама пачыналі прысягаць расійскаму трону.

Рэктар Полацкага калегіума Станіслаў Чарневіч выправіўся ў Санкт-Пецярбург. Дэпутацыя не марнавала часу. Чарневіч зачараваў вучонасцю і манерамі беларускага генерал-губернатара, а полацкі прапаведнік Язэп Катэбрынг так уразіў імператрыцу красамоўствам, што атрымаў пажыццёвую пенсію. «Надо сознаться, что эти мошенники отличные люди,  пісала Кацярына ў лісце.  Нигде еще не смогли устройть что нибудь подобное их школам».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Імператрыца выдатна разумела выгоды сяброўства з езуітамі. Па-першае, яна ставіла сабе на службу багаты ордэн і заваёўвала сімпатыі новых падданых каталіцкага веравызнання. Па-другое, не трацячы ні рубля, захоўвала на далучаных землях высокаразвітую сістэму адукацыі. Абараняючы айцоў-езуітаў Кацярына распачала з папскім дваром барацьбу, якая напоўніла архіў расійскага міністэрства замежных справаў заявамі і нотамі, дзе Полацк згадваўся часцей за любую іншую кропку на геаграфічнай карце. Бясконца гаварылі пра далёкі беларускі горад і ў Ватыкане. Чуючы пра Полацк, папы моршчыліся, быццам ад зубнога болю: недзе там багацеў і набіраў сілу забаронены імі ордэн.

Сгіробы папаў уздзейнічаць на Кацярыну праз еўрапейскіх манархаў не далі плёну. У межах сваёй праваслаўнай імперыі царыца не дазволіла ні надрукаваць, ні публічна абвясціць пастанову пра скасаванне ордэна. На ўсе ўшчуванні і пагрозы з Ватыкана полацкія езуіты, сціпла апусціўшы вочы, з тонкай усмешкаю адказвалі, што дзеля выканання рымскіх загадаў яны гатовыя ахвяраваць нават уласным жыццём, ды гэтага не дазваляюць ім свецкія расійскія ўлады.

Папскі нунцый Аркеці сядзеў у Варшаве з заданнем што б там ні было знішчыць непакорлівы ордэн. У Полацк таемна паехаў нунцыяў агент-святар. Паводле распрацаванага плана, той павінен быў заявіцца ў калегіум, сабраць у залу ўсіх манахаў і прачытаць ім папскі загад аб забароне Таварыства Ісуса. Езуіцкія выведнікі таксама не сядзелі склаўшы рукі. Не паспеў пасланец Аркеці ступіць на правы бок Дзвіны, як мусіў блізка пазнаёміцца з паліцыяй, развітацца са сваімі паперамі і сесці назад у човен.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3