Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 132.

Шрифт
Фон

«Чалавек сімвал свету, бо ўтрымлівае ў сабе дасканаласць усяго існага». Мне здаецца, менавіта гэтымі сваімі словамі Сарбеўскі пачынаў лекцыі перад студэнтамі Полацкага калегіума, якім чытаў універсітэцкія курсы паэтыкі і рыторыкі. Падкрэсліваючы высокі ўзровень выкладання ў Полацкім калегіуме, паэт і вучоны называў яго акадэміяй.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Праз колькі гадоў выкладаць рыторыку ў Полацк прыехаў славуты знаўца гэтае навукі Жыгімонт Лаўксмін, які потым стане настаўнікам Сімяона Полацкага ў Вільні. Кніга Лаўксміна «Практычнае красамоўства» пасля выдання ў Вялікім Княстве Літоўскім будзе адзінаццаць разоў выходзіць у друкарнях Вены, Мюнхена, Прагі, Франкфурта «Красамоўства,  пісаў ён, як быццам звяртаючыся да сённяшніх палітыкаў гэта вартасць і дасканаласць чалавечай натуры. Яно настолькі карыснае, што без яго не толькі нічога не можа як след адбывацца ў грамадстве, але нават, здаецца, не можа існаваць і само жыццё. Мова гэта адлюстраванне душы. Па мове і нас пазнаюць, і мы пазнаём іншых. Трапна сказаў Дыяген: «Той збан не купляюць, які не звініць»».

Цікава, што пяру Жыгімонта Лаўксміна належыць і першы вядомы падручнік харальнай музыкі для навучэнцаў езуіцкіх калегіумаў.

У сваёй кнізе «Беларусы ў ЗША» Вітаўт Кіпель піша пра тое, што ў 1659 годзе ў будучым Нью-Ёрку, а тады яшчэ Нью-Амстэрдаме, зявіўся выкладчык Полацкага калегіума доктар Куртыус (гэта лацінізаваная форма прозвішча Курта або Курчэўскі), які стаў першым выкладчыкам лаціны і гэтак званай «рускай», а насамрэч беларускай мовы сваёй радзімы ў першай лацінскай школе (яна была вышэйшай навучальнай установай) будучай сталіцы Злучаных Штатаў.

Свае радкі ў гісторыі Полацкага калегіума пакінуць аўтар папулярнага ў свой час падручніка грэцкае мовы Максім Вайцахоўскі і прафесар архітэктуры Тадэвуш Жаброўскі (ён кіраваў будаўніцтвам полацкага езуіцкага кляштара). Тут выкладаў беларус з-пад Горадні Марцін Пачобут-Адляніцкі вучоны-энцыклапедыст, будучы рэктар Віленскага універсітэта, сябра Каралеўскага астранамічнага таварыства ў Лондане, сябра-карэспандэнт Парыжскай акадэміі навук.

Такія педагогі выхоўвалі годных вучняў.

Полацкіх настаўнікаў успамінаў беларускі жывапісец Валенці Ваньковіч, аўтар знакамітых партрэтаў Міцкевіча, Напалеона, Пушкіна (ён лічыўся найлепшым партрэтыстам Санкт-Пецярбурга). Са сценаў Полацкага калегіума з яго выдатнай мастацкай школай выйшаў славуты расійскі медальер, скульптар і гравёр Фёдар Талстой.

Вучыўся ў Полацку, а потым чытаў у калегіуме курс тэалогіі польскі паэт, драматург і гісторык Нікодам Мусніцкі, які напісаў для полацкага школьнага тэатра трагедыі «Смерць Цыцэрона», «Флавій» і камедыі «Дзівак» і «Падазронасць». У полацкай друкарні пабачылі свет яго кнігі «Тэатральныя забаўкі» і «Забаўкі драбнейшыя паэтычныя», а таксама эпічная паэма «Палтава».

Яшчэ адзін выхаванец калегіума, чыё імя ўвайшло ў энцыклапедыі, Караль Фларыян Карыцкі, педагог і царкоўна-палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, доктар філасофіі, прафесар Віленскай акадэміі і рэктар Нясвіжскага калегіума. Званне доктара філасофіі меў і гадаванец полацкіх езуітаў Францішак Папроцкі, які з 1760 года ўзначальваў друкарню Віленскай альмаматэр і быў выдаўцом і рэдактарам «Літоўскага курера» першага ў Княстве інфармацыйнага тыднёвіка.

Спадзяюся, вы ўжо мелі асалоду чытаць кнігу «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», якую першыя рэцэнзенты захоплена параўноўвалі з казкамі «Тысячы і адной ночы». Тым, у каго знаёмства са шляхцічам Завальнем і яго гасцямі яшчэ наперадзе, скажу, што гэтую кнігу стварыў выпускнік Полацкага калегіума Ян Баршчэўскі. Яго карані у прыдзвінскай, полацкай зямлі, таму пра яго пагаворым падрабязней.


Радзіма Баршчэўскага вёска Мурагі над вялікім возерам Нешчарда, што дасюль захавала першабытную прыгажосць. Прывезены бацькам, небагатым шляхцічам-уніятам, у калегіум, уразлівы і чуллівы падлетак хутка заслужыў у таварышаў мянушку Паэт. Янкавы творы гучалі на школьных святах, сябры перапісвалі ў сшыткі паэму «Пояс Венеры», дзе юны вершатворац наракаў, што ў найноўшыя часы ўжо няма на свеце кахання. Прычынаю такой сумнае высновы была, мабыць, панна Максімавічанка з Мурагоў першае паэтава захапленне. Аднойчы, прыехаўшы ў родную вёску на вакацыі, ён прысвяціў каханай верш «Ды чым жа твая, дзеванька, галоўка занята», які стаў папулярнай у шляхецкіх дварах песняю. У Мурагах напісанае і вядомае ўжо нам вершаванае апавяданне «Рабункі мужыкоў», звязанае з падзеямі 1812 года.

Пасля Полацкай альмаматэр Ян з нейкім дзесяткам рублёў у кішэні апынуўся ў Пецярбургу. Зарабляў з урокаў грэцкай і лацінскай моваў, выдаваў літаратурны альманах «Незабудка», а штовясны браў у рукі кій, закідваў за плечы кайстру і пешкі выпраўляўся са сталіцы імперыі ў роднае Прыдзвінне, дзе збіраў полацкія паданні, легенды і казкі: пра заклятыя скарбы і ваўкалакаў, пра вужыную карону і цмока, што вылупіўся з пеўневага яйка Вершы Баршчэўскага прыхільна ацаніў сам Міцкевіч, але вечны след у літаратуры пісьменнік з Мурагоў пакінуў дзякуючы фантастычным гісторыям, якімі ў доўгія зімовыя вечары падарожнікі разлічваюцца са шляхцічам Завальнем за гасціннасць. Дарэчы, ва ўяўленні Завальні Полацк быў не толькі сталіцаю асветы і кніжнае навукі, але і вельмі небяспечным месцам, дзе звілі сабе кубло чарнакніжнікі і дзе атабарыўся сам легендарны верхавод беларускіх чараўнікоў пан Твардоўскі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3