Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 121.

Шрифт
Фон

За колькі дзён да апісаных падзеяў 15 жніўня, імперыя Напалеона ад Гішпаніі да Беларусі адзначала яго дзень нараджэння. У Полацку, як і ў іншых гарадах былога Вялікага Княства, віселі партрэты са святочнымі надпісамі накшталт такіх: «Уся цвердзь зямная памятае: у гэты дзень прыйшоў на свет той, хто пакараў пыхлівых і вызваліў слабых» або «Усемагутны і справядлівы Госпад выяўляе волю сваю ў Напалеоне». Газеты пісалі пра «веліканскія крокі непераможных палкоў вялікага імператара» і пра ахвяраванні на Вялікую армію, сярод якіх былі дзесяць валоў і дванаццаць бараноў ад князёўны Радзівіл і рэшата яек з трыма фунтамі масла ад нейкага дробнага шляхціча. У шляхецкіх дамах падымалі тосты і крычалі «віват», аднак келіхі звінелі зусім не так радасна, як паўтара месяца таму.

Літва-Беларусь афіцыйна называлася «вызваленай ад расійскага прыгнёту», але на сапраўднае адраджэнне дзяржавы гэта было падобна мала. Створаны Часовы ўрад мусіў падпарадкоўвацца імператарскім камісарам. За абяцанне аднавіць Вялікае Княства Напалеон патрабаваў 100-тысячнае войска і велізарных паставак фуражу і харчу. Апрача новых падаткаў ён загадаў заплаціць у яго казну і ўсе старыя даўгі цару. Пачаліся бясконцыя рэквізіцыі. Сяляне марна чакалі скасавання прыгону, патрыёты Княства дазволу на федэрацыю з Польшчай.

Французскі імператар вёў сваю буйную гульню.

Роўна праз месяц пасля Вільні ён уступіў у Віцебск. У баях на падыходах да горада вызначыліся 3, 11 і 23-я расійскія дывізіі, дзе служылі пераважна палачане, віцябляне і віленцы. Яны бачылі, што ніякай палёгкі для Беларусі Напалеон на сваіх штыках не прынёс, а таму біліся зацята. На дзесяці вёрстах дарогі ад Астроўна да Лучосы тры пералічаныя дывізіі страцілі па 375 жаўнераў на кожную вярсту, прыкладна столькі ж загінула і французаў. Паранены ці забіты ляжаў на кожным метры. Такім коштам была выратаваная 1-я расійская армія, што адступала на Смаленск.

Чытач мемуарных «Запісак» маркіза Амедэя Пастарэ, якога прызначылі французскім губернатарам Віцебска, даведаецца, што ключы ад горада Напалеону перадала дваранская дэпутацыя пад кіраўніцтвам адстаўнога армейскага брыгадзіра і былога кацярынінскага фаварыта графа Храпавіцкага. Сустрэча з аточаным войскамі імператарам так паўплывала на старога адстаўніка, што праз тры дні ён зваряцеў. Ва ўладзе жаху знаходзілася і яго жонка, якая ўвесь дзень стаяла на парозе свайго дома, частуючы віном французскіх жаўнераў. Такім спосабам жанчына спадзявалася ўратаваць сямейнае гняздо, але толькі спрыяла яго рабаванню.

Не зважаючы на цяжкія страты, Банапарт прайшоў ад памежнага Нёмана сотні вёрст і набыў пяць мільёнаў новых падданых. Гэта дапамагала яму адпрэчыць думкі пра дэзерцірства жаўнераў, пра сялянскія бунты і паразу пад Клясціцамі, пра тое, што ў яго «літоўскіх» палках замест 100 тысяч у лепшым разе толькі чвэрць гэтага, і той бракуе рыштунку і зброі.

У Віцебску імператар быў яшчэ ў добрым гуморы. А шостай гадзіне раніцы абавязкова прысутнічаў на разводзе войскаў. Кіраваў праз курераў парыжскім жыццём. Штодня пісаў па сто лістоў. У царкве святога Сімяона ён паставіў гарматы, ператварыўшы вокны храма ў амбразуры. Успенскі сабор зрабіў шпіталем, царкву Уваскрэсення на рынку фуражным складам.

Перад паходам ён казаў маршалам: «Я скончу кампанію ў Смаленску і ў Менску. У Вільні, дзе ў гэтую зіму будзе мая галоўная кватэра, я займуся ўпарадкаваннем Літвы, якая прагне скінуць з сябе расійскае ярмо. Я не перайду Дзвіны. Рухацца сёлета далей значыць ісці насустрач сваёй гібелі». У першы віцебскі дзень ён адшпіліў шпагу, кінуў яе на завалены разгорнутымі картамі стол і абвясціў: «Тут я спынюся, злучу карпусы маёй арміі, дам ёй спачын і вазьмуся за ўладкаванне гэтай краіны. Кампанія 1812 года скончаная! 1813 год убачыць мяне ў Маскве, 1814-ы у Пецярбургу».

Хто ведае, як павярнулася б кола гісторыі, каб Банапарт папраўдзе спыніўся, прыслухаўся да сваіх прыхільнікаў з Беларусі і Літвы, даў волю сялянам, як зрабіў гэта ў Варшаўскім герцагстве? Але ў Віцебску, напярэдадні дня нараджэння, ён прыняў фатальнае рашэнне ісці на Маскву. Былы рэвалюцыйны генерал-рэспубліканец, а цяпер валадар велізарнай імперыі, страціў пачуццё рэальнасці. Імкненне народаў да незалежнасці мала хвалявала яго: у галаве выспяваў план сусветнага панавання, на картах зявіліся стрэлкі, што пазначалі будучы паход на Індыю. Чым усё закончылася, нам добра вядома.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Хто ведае, як павярнулася б кола гісторыі, каб Банапарт папраўдзе спыніўся, прыслухаўся да сваіх прыхільнікаў з Беларусі і Літвы, даў волю сялянам, як зрабіў гэта ў Варшаўскім герцагстве? Але ў Віцебску, напярэдадні дня нараджэння, ён прыняў фатальнае рашэнне ісці на Маскву. Былы рэвалюцыйны генерал-рэспубліканец, а цяпер валадар велізарнай імперыі, страціў пачуццё рэальнасці. Імкненне народаў да незалежнасці мала хвалявала яго: у галаве выспяваў план сусветнага панавання, на картах зявіліся стрэлкі, што пазначалі будучы паход на Індыю. Чым усё закончылася, нам добра вядома.

Тым часам у Полацку і вакол яго стаяла 30-тысячнае напалеонаўскае войска. Штаб мясціўся ў мурах у айцоў-езуітаў. Грамадскія будынкі і вялікія прыватныя дамы былі аддадзеныя пад шпіталі. Палачане хто з ахвотаю, хто пад прымусам разам з французамі ўмацоўвалі горад. Жаўнеры займалі расійскі вайсковы гарадок на Ніжнім замку. Афіцэры жылі ў дамах у мясцовай шляхты. Паміж імі было, безумоўна, шмат высакародных людзей, аднак хапала і такіх, хто глядзеў на гаспадароў (хоць тыя належалі да аднаго з імі стану і часта гаварылі на бездакорнай французскай мове), быццам на пустое месца. Маўляў на вайне, як на вайне. У пакоях можна было ўбачыць, як паміж фамільнымі партрэтамі вісяць кумпята зарэзаных гаспадарскіх вепрукоў. На фартэпіянах стаялі рондалі і патэльні. Дзеншчыкі рабілі з дагледжаных садоў стайні і пашы, ламалі на дровы платы, секлі старадаўнюю мэблю. Пракарміць такую сціжму людей горад не мог, і над ім навісла пагроза голаду.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3