Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 122.

Шрифт
Фон

Марачы пра волю, сяляне Полацкага краю спачатку сустракалі напалеонаўскіх жаўнераў прыхільна: паказвалі дарогу, разам з імі нападалі на маёнткі верных цару паноў. Карціну прыходу французаў у прыдзвінскую вёску каларытна і з гумарам намаляваў у сваім вершы «Рабункі мужыкоў» адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі:

Як пранцузская сіла
Із-за Дзвіны наступіла,
Нам стала карціць,
Штоб парадак прыўраціць.

Аднака ж сядзелі ціха.
Аж тут прыносіць ліха
Пранцузаў у наш двор
І нутка дзелаць збор.

Клеці паразбівалі,
Паноў нашых сагналі,
Нас казалі пазбіраць
І гарэлку піць і браць.

Пранцузы нас пахвалялі,
Аб нашым краі ўпаўнялі
І на мігі нас прасілі,
Каб мы з імі двор лупілі.

І мы доўга там гулялі,
Што хацелі, пілі, бралі
Той браў плацце на вяроўку,
Чым абшыць жонцы шнуроўку,

Цыны, медзі, колькі мог,
Чым абліць дуду і рог
Іншы быдла занімаець,
Другі адзенне хапаець,

Іншы толькі есць i п ець,
Другі шабляй куры бець.
Калі ўжо так гуляюць,
Пачулі: з пушак страляюць.

«Галён! галён!» '[16] закрычалі
І ўсе з двору высыпалі.
У Клясціцах, а дзве мілі,
Крывавую вайну чынілі.

Як французы выйшлі, самі
Мужыкі былі панамі.
І калі так пагулялі,
Раду сабе ўкладалі.

Першы Мінка сеў за стол,
У куты глядзіць, як сакол,
На крэсле, дзе сядзеў пан
Пуза як барабан.

«Помню я тыя векі,
Як жылі паноў прэдкі:
Нас у рэкруты не бралі.
Ах, што за паны бывалі!

3 адной палы ў тых паноў 
Семера б пашыў штаноў!
А гэтыя і нас паелі,
І самі ўжо згалелі.

Полы сабе паабразалі,
Хвасты ззаду паадсякалі,
I цяпер ужо усякай
Кусай ззаду»

Верш датаваны 1812 годам. Паэт распавёў выпадак, які адбыўся ў маёнтку полацкага шляхціча Маліноўскага ў Шнітаўках. Гаваркі Мінка, што «першы сеў за стол», служыў у пана лёкаем і на загад гаспадара потым быў павешаны.

Дачыненні сялянаў з «пранцузам» хутка змяніліся. Па вёсках, пакідаючы за сабой пустыя хлявы і адрыны, гойсалі рэквізітары. Пад выглядам ахвяраванняў жаўнеры забіралі з кожнага двара па два пуды сена і саломы і па пяць жыта і аўса. У жніўні Напалеон падпісаў новы ўказ аб рэквізіцыях, паводле якога з пяці заваяваных губерняў Вялікая армія павінна была атрымаць 528 тысяч тон збожжа, 100 тысяч тон аўса і 53 тысячы кароў.

Сяляне браліся за косы і сякеры. Барацьбой з французамі ў Полацкім павеце выславіліся жыхары вёсак Варонькі і Жарцы. У навакольных лясах дзейнічалі аддзелы з некалькіх дзесяткаў партызанаў, узброеных адбітымі ў непрыяцеля стрэльбамі.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Не ведаю, ці памятае хто ў сённяшніх Жарцах пра Максіма Маркава, што ў 1812-м стаў на чале тутэйшых мсціўцаў. Пасля вайны царскі ўрад узнагародзіў жарцаўскіх партызанаў крыжамі і медалямі. Героі палічылі сябе за вольных людзей і адмовіліся ісці на паншчыну. Іх пан Жаброўскі меў на гэты конт іншую думку. У дадатак да медалёў ён загадаў усыпаць кожнаму ніштаватую колькасць бізуноў і сам назіраў за экзекуцыяй, прыгаворваючы: «Вось табе вольнасць, вось табе крыж».

Вызначылася падчас напалеонаўскага нашэсця і сялянка з вёскі Пагуршчына (цяпер у межах горада) Фядора Міронава. Паклаўшы ў кошык сёе-тое на продаж, яна колькі разоў хадзіла ў Полацк, прыносячы адтуль у расійскі штаб звесткі пра размяшчэнне войскаў і сховішчаў. Фядора таксама спадзявалася вырвацца з няволі, аднак пан не ўлічыў баявых заслуг сваёй рабыні і пасля вайны прадаў яе ў іншы павет. Колішняя выведніца выправілася шукаць праўды ў Санкт-Пецярбург. Былы камандзір вітгенштэйнаўскага авангарда генерал Упастаў узяўся хадайнічаць, і ў выніку Фядора вызваліла з прыгону і сябе, і ўсю сямю. Апрача таго, наша прадпрымальная зямлячка атрымала срэбны медаль і пяцьсот рублёў фантастычнае для тагачаснага селяніна багацце.

Перамена ў стаўленні з боку жыхароў Вялікага Княства істотна блытала Напалеону карты. 3 Часовага ўрада Літвы выйшаў і загінуў у жніўні пры загадкавых абставінах заўзяты банапартыст Аляксандр Сапега, што няраз выконваў асабістыя разведвальныя даручэнні французскага імператара. Перад Барадзінскаю бітвай (у ёй на баку Напалеона брала ўдзел і беларуская кавалерыя Дамініка Радзівіла) валадар Еўропы мусіў накіраваць 10 тысяч жаўнераў на дапамогу 12-тысячнаму віцебскаму гарнізону, які партызаны фактычна трымалі ў аблозе. Граф Гагендорп, што быў ваенным генерал-губернатарам Вялікага Княства Літоўскага, паведамляе ў сваіх мемуарах пра масавае дэзерцірства баварцаў, з якіх складалася значная частка полацкага гарнізона: «Баварскія жаўнеры, кідаючы сцягі, сотнямі прыходзілі ў Вільню, нібыта з прычыны хваробы, і імкнуліся трапіць у шпіталь. Я іх дапытваў і загадаў сабраць на вайсковым пляцы, каб асабіста агледзець. Іх было болей за тысячу, а згодна з афіцыйнымі рапартамі французскіх ваенных лекараў не налічвалася і сотні сапраўды хворых. Абураны гэтым падманам, я адразу ж загадаў ім пакінуць горад і вярнуцца да сваіх частак у Полацк, але замест таго, каб вяртацца да баявых сцягоў яны рассеяліся па наваколлі, рабуючы і палячы вёскі».


Увосень у расійскай і французскай стаўках зноў загаварылі пра Полацк. Корпус Вітгенштэйна, атрымаўшы падмацаванне, налічваў 40 тысяч салдат і афіцэраў і 10 тысяч пецярбургскіх апалчэнцаў барона Штэйнгеля. На пачатку кастрычніка прыйшоў загад Кутузава: узяць Полацк!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3