Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 116.

Шрифт
Фон

За кошт нашай Бацькаўшчыны Кацярына шчодра надзяліла і сваіх фаварытаў. Браты Арловы, што некалі дапамаглі ёй сесці на трон, пераважна ў далучаных губернях атрымалі 50 тысяч прыгонных. Прозвішчы сялянам нярэдка давалі па панах. У адной з «арлоўскіх» вёсак у Магілёўскай губерні праз сто гадоў пасля захопу Беларусі нарадзіўся мой дзед Арцём Арлоў.

Феадальная гаспадарка ў Расіі вылучалася прымітыўнасцю. Беларускіх сялянаў, якія ў большасці сваёй раней плацілі грашовы аброк-чынш, пагналі на паншчыну. Формы прыгону ў імперыі былі больш жорсткія. Якраз пасля першага этапу «ўзяднання», у 17731775 гадах, яе трэсла пугачоўшчына.

Беларускія гарады пазбавіліся магдэбургскага самакіравання і старых гербаў. Дробную шляхту, што не магла давесці дакументамі сваіх правоў, пераводзілі ў падатковы стан. Падаткі ў беларускіх губернях, у адрозненне ад расійскіх, дзяржава да 1811 года збірала не ў асігнацыях, а ў звонкай манеце. Паводле неафіцыйнага курсу 100 папяровых рублёў былі роўныя 22 рублям срэбра. Значыцца, на нашую зямлю лёг цяжар падаткаў, у чатыры-пяць разоў большых, чым ва ўнутраных губернях.

На змену расфармаванаму новымі ўладамі прафесійнаму войску Вялікага Княства Літоўскага прыйшлі невядомыя дагэтуль Беларусі рэкруцкія наборы. У рэкруты бралі маладых здаровых мужчын ва ўзросце з 19 да 35 гадоў. Мірным часам Пецярбург вымагаў з 500 душ аднаго жаўнера, у вайну чатыры, пяць і нават восем. Родныя праводзілі іх, не раўнуючы, як на той свет. Да 1793 года рэкруты служылі ўсё жыццё, потым тэрмін абмежавалі «ўсяго» чвэрцю стагоддзя. Наступнае скарачэнне службы да дваццаці гадоў адбылося толькі ў 1834-м.

Згодна з падлікамі Кастуся Тарасава, да канца XVIII стагоддзя беларускія губерні далі расійскаму войску 109 тысяч салдатаў без уліку шляхты, якая папаўняла афіцэрскі корпус. У 1811 годзе наш народ складаў дзесятую частку 40-мільённага насельніцтва імперыі, але пастаўляў ёй кожных пятнаццаць рэкрутаў з сотні. Паднявольныя салдаты нярэдка ўцякалі з царскага войска і таемна вярталіся на радзіму. Пра гэта сведчыць зацверджаны царом у сакавіку 1812-га ўказ, у якім чытаем: «Мелкопоместный шляхтич, в поместье своем пребывающий, за водворение у себя дезертира, должен платить 2 тысячи рублеи, а если не в состоянии заплатить, отдается в военную службу; а в случае неспособности к оной, подвергается ссылке в Сибирь. Управляющий деревнею, где допущен будет к водворению дезертир, подвергается равному наказанию».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Згодна з падлікамі Кастуся Тарасава, да канца XVIII стагоддзя беларускія губерні далі расійскаму войску 109 тысяч салдатаў без уліку шляхты, якая папаўняла афіцэрскі корпус. У 1811 годзе наш народ складаў дзесятую частку 40-мільённага насельніцтва імперыі, але пастаўляў ёй кожных пятнаццаць рэкрутаў з сотні. Паднявольныя салдаты нярэдка ўцякалі з царскага войска і таемна вярталіся на радзіму. Пра гэта сведчыць зацверджаны царом у сакавіку 1812-га ўказ, у якім чытаем: «Мелкопоместный шляхтич, в поместье своем пребывающий, за водворение у себя дезертира, должен платить 2 тысячи рублеи, а если не в состоянии заплатить, отдается в военную службу; а в случае неспособности к оной, подвергается ссылке в Сибирь. Управляющий деревнею, где допущен будет к водворению дезертир, подвергается равному наказанию».

Беларусы рабіліся гарматным мясам у захопніцкіх царскіх паходах. У 70-я гады XVIII стагоддзя быў створаны Полацкі мушкецёрскі полк. Той, хто цікавіцца геральдыкай, можа занатаваць колеры і сімвалы яго баявога сцяга: у залатым правым полі шчыта палова чорнага расійскага арла, у чырвоным левым «Пагоня». Між іншым, полацкім мушкецёрам належыць галоўная роля ў здабыцці Суворавым Ізмаіла: якраз яны першыя ўварваліся ў фартэцу. Палачане ўмелі ваяваць і ў тыя часы. Згадку пра Полацкі полк вы сустрэнеце нават у паэме Байрана «Дон Жуан».

Расія ніколі не ведала нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці. Беларусаў наогул не прызнавалі за народ, лічылі крыху папсаванымі пальшчызнаю расійцамі. Адпаведнае стаўленне было да мовы. Продкаў пазбавілі нават права на ўласныя імёны і прозвішчы. Адразу пасля захопу ўсходніх беларускіх земляў царскія пісарчукі пазапісвалі Язэпаў Іосіфамі, Міхасёў Міхаіламі, а Тамашоў Фамамі. Жукі ператварыліся ў Жукавых, Каты у Котавых, Кавалі у Кавалёвых Загадам Кацярыны II «для собственного употребления по упражнению ея в исторических сочинениях» з беларускіх манастырскіх, царкоўных і прыватных бібліятэк у Пецярбург забралі летапісы і радаводы найбольш славутых шляхецкіх родаў (Існуе меркаванне, згодна з якім менавіта расійская імператрыца загадала знішчыць Полацкі летапіс.) Крыху пазней з Полацка будуць вывезеныя Евангелле XII стагоддзя, што належала Траецкаму манастыру і два Евангеллі ХIV стагоддзя з манастыра Іаана Прадцечы. Цяпер гэтыя унікальныя помнікі знаходзяцца ў бібліятэках Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Адносіны царскіх уладаў да яўрэяў відаць ужо з цытаваных раней дакументаў. Кацярына II абяцала юдзеям карыстанне правамі «без различия закона (религии) и народа наравне с лицами других состояний российского подданства», аднак іх пачалі ўсяляк абмяжоўваць. Антысемітызм будзе насаджацца на дзяржаўным узроўні. Зявіцца так званая мяжа аселасці, за якой яўрэям забароняць сяліцца.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3