Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 115.

Шрифт
Фон

Паўстанне не мела шанцаў на перамогу. Касцюшка баяўся абаперціся на просты народ. Яго палохала рэвалюцыйная праграма Якуба Ясінскага і намер таго аднавіць дзяржаўную самастойнасць Вялікага Княства. Адначасова царызм вёў хітрую прапаганду сярод беларускіх сялянаў, абяцаючы ім забраную ў «паноў-бунтаўшчыкоў» зямлю.

Жалезнай хваткаю душыла паўстанне рэгулярная, загартаваная ў захопніцкіх паходах армія. На чале яе стаяў Аляксандр Сувораў. На працягу ўсёй сваёй кареры ён аддана служыў жандарскай палітыцы царызму і, дарэчы, не ўдзельнічаў ні ў адной абарончай вайне. Для Расіі ён сапраўды выдатны палкаводзец, для Беларусі найперш карнік, камандзір захопнікаў. За здзейсненыя яго салдатамі ў 1794 годзе крывавыя подзвігі імператрыца падаравала Сувораву Кобрынскую воласць і іншыя беларускія землі з 13 279 душамі прыгонных сялянаў-мужчын. Значыцца, агулам генерал-фельдмаршал атрымаў у падарунак болей за 25 тысяч беларусаў.

Пазбаўленыя нацыянальнае годнасці нашчадкі паўстанцаў будуць зусім спакойна ўспрымаць тое, што імем Суворава названыя ў Беларусі 60 вуліц у гарадах і мястэчках. Гэта пры тым, што вуліцы імя Касцюшкі ў нас можна пералічыць на пальцах адной рукі. А ёсць жа яшчэ сувораўская вучэльня, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя Суворава.

Што б сказалі людзі Якуба Ясінскага, каб убачылі кветкі ля пастаўленых на беларускай зямлі помнікаў Сувораву? Але кветкі вы сустрэнеце ўжо і ў Відзах пад Браславам, на магіле нашага суайчынніка генерала Тамаша Ваўжэцкага, што пасля паланення Касцюшкі ўзначальваў збройныя сілы паўстанцаў. Першымі ў наш час знайшлі туды сцежку сябры полацкага гістарычнага клуба «Вытокі».


1795-ы стаўся годам трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і яе гістарычнага скону. Былы фаварыт імператрыцы, былы вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст 25 лістапада падпісаў адрачэнне і ператварыўся ў вязня. Пазалочаны каралеўскі трон прывезлі з Варшавы ў Пецярбург, і імператрыца распарадзілася прыстасаваць яго для сваіх штодзённых фізіялагічных патрэбаў а папросту кажучы, ператварыла ва унітаз. На ім, дарэчы, увосень 1796 года яе і разбіў параліч.

Станіслаў Аўгуст перажыў жанчыну, якую некалі называў «уладаркаю свайго сэрца і лёсу», на паўтара года. Павел I дазволіў яму пасяліцца ў Пецярбургу, дзе ён і быў без усякіх урачыстасцей пахаваны ў касцёле на Неўскім праспекце. Улетку 1939-га прах манарха вярнуўся на радзіму і быў перазахаваны ў Траецкім касцёле радавога маёнтка Воўчын пад Берасцем. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл з прахам Станіслава Аўгуста абрабавалі. Шукаючы золата, зладзеі растрыбушылі ўсю каралеўскую магілу. Тамтэйшыя жыхары апавядаюць, што вясковы каваль забраў сабе пазалочаную карону і любіў танцаваць у ёй на вяселлях.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Перш чым пагаварыць пра драматычныя вынікі далучэння Беларусі да Расійскае імперыі, зазначым, што ў 1796 годзе адбылася чарговая бюракратычная перабудова: Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы абядналі ў Беларускую губерню з цэнтрам у Віцебску. Прабыўшы дваццаць гадоў губернскай сталіцаю, Полацк мусіў задаволіцца рангам павятовага горада. Услед за адміністрацыйнымі чынамі ў Віцебск пацягнуліся заможныя жыхары, асабліва купецкага стану. Гарадскія ўлады зачынілі народную вучэльню. Да ўсіх гэтых непамыслотаў дабавіўся пажар, які вынішчыў 240 дамоў.

Аматарам статыстыкі дазволю зазірнуць у пададзеную першым гараднічым губернскаму начальству «Ведомость о состоянии Полоцка на 1799 год». Яна паведамляе, што ў горадзе жыве 7535 чалавек (меней, чым у XII стагоддзі): гарнізонных вайскоўцаў іх жонак і дзяцей 1398, чыноўнікаў 294, духоўных асобаў 171, дваранаў 135, купцоў-хрысціянаў 547, купцоў-яўрэяў 105, мяшчанаў-мужчын 2305, жанчын 2540. Полацк меў пяць цэркваў, два касцёлы, шэсць манастыроў, дамоў скарбовых (казённых) драўляных і мураваных 20, гарадскіх 1, прыватных 1183, з іх мураваных 21 На Ніжнім замку мясціўся вайсковы гарадок з баракамі і пляцам для муштравання гарнізонных салдатаў.

Палачане прызвычайваліся да павятовага жыцця ды існавання ў новай дзяржаве. Знікненне Рэчы Паспалітай з еўрапейскай карты вяло да ўсталявання на беларускіх землях усё больш жорсткіх парадкаў.


Створаная царызмам імперыя, у адрозненне, напрыклад, ад Брытанскай, была не заморская, а кантынентальная. Іначай кажучы, калоніі знаходзіліся побач з метраполіяй. Такая геаграфічная, а часам і этнічная (падабенствамовы, народных традыцый) блізкасць давала магчымасць не толькі маскаваць прыгнёт, але яшчэ і навязваць паняволенаму народу чужую гісторыю, падсоўваць яму чужых герояў.

Пры ўсіх яе хібах Рэч Паспалітая была шляхецкай рэспублікай, дзе ўжо даволі хутка развіваўся капіталістычны ўклад. У Расіі ж дасягнула вяршыні магутнасці абсалютысцкая феадальная манархія з сярэднявечнымі законамі, ці, дакладней, беззаконнем. Беларусь захапіла краіна, якую Маркс і Энгельс называлі жандарам Еўропы, а Ленін турмой народаў.

Кацярына II і яе сын Павел I раздалі ў беларускіх губернях сваім памешчыкам паўмільёна сялянскіх душ, прычым значная частка гэтых людзей раней была асабіста свабодная. Генерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву «в вечное и потомственное владение пожаловано» 17 750 душ, статсдаме графіні Скаўронскай 3823, генерал-аншэфу Салтыкову мястэчка Ракаў ды іншыя маёнткі з 3735 душамі Спіс гэты бясконцы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3