Джеймс Олдридж - Паляыничы (на белорусском языке) стр 43.

Шрифт
Фон

Майце ахвоту з'явiцца i паглядзець, як даводзiцца беднаму чалавеку выкручвацца, каб злавiць нейкага бедалагу-бабра.

Калi Рой расставiў усе свае пасткi, ён пачаў ладзiць iншыя, больш хiтрыя.

Ён добра ведаў параграф пра гэты вiд пастак, i паколькi адзiнай крынiцай друкаванай паэзii для Роя была мова палажэнняў пра дзiчыну, ён ахвотна цытаваў на памяць вытрымкi з закону. Параграф быў вельмi просты, ён абвяшчаў, што любому грамадзянiну забараняецца законам карыстацца гэтым вiдам пастак для любой мэты на ўсёй тэрыторыi акругi Сент-Элен.

Рой ладзiў пасткi ў разлiку на любога звера, якi ў iх трапiць, няхай сабе гэта рысь, лiс, кунiца-рыбачка альбо нават воўк. Шкуры ваўка iшлi за бясцэнак, але за ваўка старэйшага за тры месяцы плацiлi дваццаць пяць даляраў прэмii; i хоць Рой лiчыў гэта толькi суровай помстай закону ў адносiнах да чацвераногага паляўнiчага, ён не губляў гэтай магчымасцi.

- Iдзе вайна, - казаў Рой звярынай брацii на паляўнiчых сцежках, - i нехта ў ёй павiнен перамагчы. Нехта павiнен перахiтрыць iншага, таму асцерагайся, жорсткi воўк, крывасмок-норка, насцярожаная лiса, рысь-чашчавiк. Нехта з вас павiнен перахiтрыць iншага.

Рой быў вельмi хiтры. Ён не лiчыўся спецыялiстам па звярах, якiя бегаюць i якiх цяжка злавiць, але ён мог перахiтрыць iх, бо ведаў iхнiя звычкi. Усе звяры хадзiлi па сцяжынках, пратаптаных буйнымi звярамi, такiмi, як алень альбо лось. На такiх сцежках i ставiў Рой свае пасткi. Асаблiва хiтра ставiў iх на лiсу. Звычайна Рой перагароджваў звярыную сцежку ствалом; ён падкочваў ствол да месца з дапамогай рычага, да якога дакранаўся толькi ў пальчатках, цалкам пазбягаючы ўсялякага чалавечага паху. Перагарадзiўшы дарогу, ён закручваў адзiн канец доўгага дроту вакол цяжкага ствала, а затым прыладжваў пятлю так, што лiса павiнна была трапiць у яе, калi б захацела абысцi ствол. Сiло майстравалася са стальной раяльнай струны, моцнай i пругкай, а каб i на ёй не заставалася слядоў дотыку чалавека, Рой нацiраў яе воскам. Некаторыя траперы карысталiся для гэтага мускусам бабра альбо пацука, але Рой лiчыў, што перша чым зваблiваць чуйны нос лiса гэтым падманлiвым пахам, лепш нейтралiзаваць сiло нейтральным пахам воску. Ён яшчэ нiколi не правяраў гэтай сваёй тэорыi, але зараз, расставiўшы шмат пастак вакол Зялёных Азёр i Чатырох Азёр, а таксама на хрыбтах i ў далiнах, ён мусiў праверыць сапраўдную iх вартасць i сваё ўласнае паляўнiчае майстэрства.

У апошнюю чаргу Рой заняўся кунiцай i блiзкай да яе кунiцай-рыбачкай. Гэтыя каштоўныя пушныя звяры маглi трапiць у любую з яго пастак, у пастку на норак, у некаторыя сiло нават у пасткi на баброў i андатраў. Але паляванне спецыяльна на рыбачку альбо на кунiцу патрабавала асаблiвага вопыту i майстэрства. Яны не толькi рэдка сустракалiся, але, як правiла, нiколi не выяўлялi свайго жылля. Паляўнiчаму даводзiлася здагадвацца, дзе iх шукаць, здагадвацца пра iхнiя звычкi. Абедзве мелi багатую шаўкавiстую карычневую пушнiну стойкага колеру, за яе заўсёды добра плацiлi. Абедзве жылi на дрэвах, не карысталiся логавамi альбо норамi. Абедзве харчавалiся дробнай жыўнасцю зайцамi, вавёркамi, мышамi, усiм, што трапляла на iх востры зуб. Разважаючы пра iх, Рой згадаў, што за ўсё сваё доўгае жыццё ў лесе ён бачыў кожнага з гэтых звяркоў толькi пяць цi шэсць разоў, асаблiва кунiцу. Яна жыла ў самым гушчары i цемры хвойных нетраў i не пераносiла вады i сырасцi. А рыбачку, наадварот, можна было звычайна знайсцi каля балота альбо ручая, хоць i тут яна знаходзiлася на вершалiнах дрэў i спускалася толькi паляваць. Яны былi злосныя ворагi, i ў сутычках кунiца звычайна перамагала свайго родзiча. Яны абедзве палявалi паасобку, пераважна ноччу. Пра iхнiя звычкi ў Роя захаваўся толькi адзiн успамiн.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке