Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства стр 10.

Шрифт
Фон

Дзеці чулі пра Залюстрэчча ў казках, але трапіць у яго самім Ці маглі яны пра такое нават марыць?

 Як такое магчыма?  ледзь дыхаючы, спытала Мілана.  Гэта ж проста неверагодна.

Тым часам на дуб, праз які яны тут зявіліся, прыляцела сарока. Яна ўселася на сук і пачала з цікаўнасцю іх разглядаць. Дзеці зірнулі на птушку і адвярнуліся. Сарока як сарока, хоць і не так часта яны трапляюцца на вочы.

 Я ўжо і сам не ведаю, ува што цяпер верыць,  разгублена адказаў Янка.  Не, я чытаў казку «Аліса ў краіне цудаў», глядзеў з захапленнем фільм «Дзясятае каралеўства». Але патрапіць у тую краіну самому Такое ў галаве не ўкладаецца. Ушчыкніце мяне! Можа, я сплю?

 Ушчыкніце тады і мяне.

 Цікава, што гэта за месца?

 Ну, дзіўныя людзі!  пачулася ўгары.

Яны ўзнялі галовы, але там, апрача сарокі, нікога не было. Янка і Мілана здзіўлена пераглянуліся і зноў паднялі галовы.

 Вандруюць у нашым каралеўстве і нават не ведаюць, дзе яны,  данеслася ізноў.

 Сарока размаўляе?  уразілася Мілана.

 Вядома ж, размаўляе,  прамовіла сарока, нібыта была здзіўленая такім пытаннем.  А якія ж сарокі, на вашую думку, яшчэ бываюць? Хіба што нямыя,  працягвала размаўляць з імі балаболка, крыху пакрыўджаная іх заўвагай.  Во народ, во людзі! З якога, цікава, каралеўства, вы да нас завіталі, што гаманкіх сарок не бачылі? Фы,  чмыхнула незадаволена яна і, саскочыўшы з галіны, некуды паляцела.

 Во цуд,  толькі і прамовіла дзяўчынка.

 Мажліва, цыркавая,  выказаў здагадку ейны брат.  Хутчэй за ўсё з нейкага цырка. Муштраваная,  упэўнена выказаўся ён.

 Так,  пагадзілася сястра.  Не, мне трэба прысесці. Нешта ў мяне ад усяго гэтага галава закруцілася.

Яна запрыкмеціла непадалёк ад дуба вялікі камень, падышла да яго і памкнулася была прысесці. Але нечакана пачула перасцерагальнае сыканне.

 Асцярожна, змяя!  гукнуў Янка, пабачыўшы, як з-за каменя паднялася галава паўзуна, і кінуўся да сястры.

 Так, асцярожна, пані! Глядзіце, на што сядаеце,  даляцела з-за каменя.

Мілана стаяла, вылупіўшы вочы і не верачы ім. Ужо і змяя размаўляе з ёй! Янка таксама заўважыў гэта і замарудзіў свой рух, гледзячы на змяюку, нібы зачараваны.

 О, каралеўна!  змяніла змяя тон, выказваючы пашану да Міланы.  Прабачце, не адразу пабачыў, што вы каралеўская асоба. Шчыра перапрашаю.

Змяя размаўляла. Гэта быў пан Вуж,  звычайны вуж, на галаве якога жаўцелі плямкі, нібы намаляваныя вушкі.

Вочы Міланы зрабіліся вялікія-вялікія, і раптам усё некуды паплыло. Янка ледзьве паспеў падхапіць яе. Колькі дзяўчына была ў непрытомнасці, цяжка сказаць. Калі яна ачомалася, пабачыла твар брата.

 Урэшце! Дзякуй Богу, ты ачуняла! А то мы перахваляваліся.

Мілана сціпла ўсміхнулася і стомлена павярнула галаву, пасля падхапілася і прыціснулася да брата. Побач з ёй, крыху прыўзняўшыся ад зямлі, гайдаўся Вуж. Яго пыска і напалохала дзяўчыну. Ён незвычайна ўсміхаўся, амаль па-чалавечы.

 Не пужайся,  супакоіў яе Янка,  ён добры.

І Вуж пры гэтым, нібы пацвярджаючы, хітнуў галавой, не перастаючы дзіўна ўсміхацца. Здавалася, што ён разумее ўсё, што кажа Янка. Ці не цуд?

 Мне тут наш новы знаёмы апавёў  пачаў гутарку хлопец.

 Які знаёмы?  перапыніла яго сястра, не зусім разумеючы, пра што гаворка.

 Вось ён, Вуж.

І змейка ізноў весела і спагадна кіўнула галавой.

 Ты жартуеш? А, разумею, ты спрабуеш мяне павесяліць. Слухай, Янка, я страціла толькі прытомнасць, а не розум. Так, ён вельмі пацешны, нават дзіўны, але я ведаю, змеі не размаўляюць.

 Як гэта не размаўляюць? Што за навіна?!  знікла ўсмешка з пыскі Вужа.

 А-а-а!  спалохана залямантавала Мілана.  Змяя размаўляе!

І яна хутка схавалася за Яна. Дзяўчына ўся трэслася ад перапуду. Такога яна яшчэ ніколі ў жыцці не бачыла ды нават не чула, што такое бывае. Мілана адчувала, што яшчэ не зехала з глузду і што гэта не сон: «Усё адбываецца насамрэч, а не падаецца»,  ад гэткіх думак ёй станавілася яшчэ горай.

 Не лякайся, сястрычка,  паспрабаваў ізноў супакоіць яе Янка.  Я сам напачатку быў крыху здзіўлены і спалоханы. А потым пагаманіў з ім. Высветлілася, што тут усе жывыя істоты размаўляюць.

 Як гэта? Ты жартуеш? Ці такое бывае?

 Здаецца, тут бывае.

 Прабачце, цудоўная каралеўна і высакародны рыцар, але вы сапраўды нейкія  падбіраў ён словы, не жадаючы іх пакрыўдзіць ці выказаць непавагу.  Словам, як не з нашага каралеўства, не з нашых зямель. Вы так дзіўна ўсё кажаце. Прабачце, але ж адкуль вы? Я сустракаў усіх высакародных асоб падчас святочных імпрэз, але вас бачу ўпершыню. Упэўнены, вы дакладна не згэтуль.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3