Максім Кутузаў - Праклён Міндоўга стр 4.

Шрифт
Фон

Я? А што я магу думаць? Я просты гандляр і не магу аспрэчваць ці асуджаць загады вялікага князя. А ты б што зрабіў на ягоным месцы?

Румбольд:

Я б адразу арыштаваў Давыда і пакараў бы смерцю.

Богуш:

Але ж ён пакуль што не зрабіў нічога дрэннага!

Румбольд:

Дакладна! Менавіта «пакуль што». Я лічу, што кроў гэта такая рэч, што калі ў чалавека ў сямі быў акрутны здраднік, тым больш калі гэта быў родны бацька, то ад гэтага чалавека можна чакаць усялякіх непрыемнасцей. Няўжо наш князь нявісны?

Богуш:

Магчыма, ты і маеш рацыю, але мне здаецца, што тое, што зрабіў у гэтым становішчы наш князь, зяўляецца вельмі мудрым і разважлівым крокам.

Румбольд:

Безумоўна, продкі Давыда былі мужнымі і знакамітымі ваярамі. Такія нам зараз у Гародні вельмі неабходныя. І калі гэты сын здрадніка пакажа такі ж талент у вайсковай справе, які мелі яго дзяды, мы на доўгі час зможам забыцца на страх перад крыжакамі. Гэта было б сапраўды цудоўна. Бо апошнім часам іх пагроза робіцца ўсё больш і больш адчувальнай. Але пытанне ў тым, ці не здрадзіць ён у самы адказны момант? Бо ў выпадку калі ён увойдзе ў змову з крыжакамі, яны хутка і нястрымна авалодаюць Гародняй.

Богуш:

Я спадзяюся, што ён на гэта не пойдзе. Усё ж такі, наколькі я памятаю, у ягоных продкаў былі вельмі няпростыя ўзаемаадносіны з крыжакамі. І калі ён пра гэта памятае, то ні ў якім выпадку не будзе шукаць сяброўства з імі.

Румбольд:

Так. Слушна! Акрамя таго, калі ён раптам і ўчыніць нешта не тое, у Гародні хапае верных нашаму князю людзей, якія здолеюць хутка пазбавіцца ад здрадніка.

Богуш:

Што ж, час пакажа.

Румбольд:

Дакладна! Час пакажа.


Богуш і Румбольд сыходзяць. Зяўляецца Нарбут.


Нарбут:

Мудра, мудра. А мабыць зусім і не мудра? Хто ведае, што ў галаве ў гэтага Давыда? Мабыць, ён хоча адпомсціць за тое, што іх сямі давялося з сорамам пакінуць родны край, усю сваю маёмасць. Мабыць, ён такі ж варят, як і бацька. Хто ж яго ведае? Багі бязлітасна пакаралі здрадніка Даўмонта: ён памёр ад страшэннага захворвання ў жудасных пакутах. Здаецца, такім чынам гэта непрыемная гісторыя павінна была б назаўсёды і скончыцца. Дык не. Наш князь бярэ і набліжае да сябе сына чалавека, якога ўвесь народ княства праклінае за тое недаравальнае злачынства, якое ён учыніў. І не проста набліжае да сябе, а дасылае яго ў горад, які зяўляецца нашай галоўнай аховай ад крыжакоў. У горад, у якім у такія няпростыя для дзяржавы часы павінны быць толькі адказныя і надзейныя людзі.

Што ж. Міндоўг таксама калісьці да сябе наблізіў Даўмонта, нават парадніўся з ім. Не ведаў наш кароль тады, чым гэта для яго скончыцца.

Зява чацвёртая

1261 год

Навагрудак. Каралеўскі замак. У пакоі спяць два маленькія хлопчыкі Рукля і Рупейка, сыны Міндоўга. У пакой уваходзяць Міндоўг з жонкай і падыходзяць да хлопчыкаў.

Міндоўг:

Ты толькі паглядзі, якія асілкі ў нас растуць! Будуць мужнымі ваярамі. Будучыя ўладары вялікай дзяржавы, якую я заснаваў, а яны пашыраць. Будзе наша каралеўства ляжаць ад мора і да мора. І будуць ва ўсім свеце яго баяцца і паважаць!

Пасля таго як мой старэйшы сын здрадзіў свайму народу, свайму княству, сваім багам, свайму бацьку Сын літоўскага караля! Сын свайго народа! Будучы кароль! Адрокся ад сваіх багоў і пайшоў у манахі! Так, я таксама хрысціўся, але выключна дзеля таго, каб суседнія дзяржавы перасталі глядзець на нас, як на ворагаў, як на нейкіх шалёных дзікуноў! Але калі я дасягнуў свайго, я адразу адмовіўся ад чужой веры. Аднойчы і назаўсёды! А ён у манахі пайшоў! Даруй яму гэта, літасцівы Пярун. Ён сам не разумее, што робіць. Даруй яму, ты ж можаш, ты ўсёмагутны! А я не магу, я ніколі не дарую


Марта падыходзіць бліжэй да Міндоўга і гладзіць яго па руцэ.


Міндоўг(звяртаючыся да Марты):

Дзякуй табе за сыноў, каханая. Ты мне падаравала новую надзею, новую радасць у жыцці. Недарма я тады дзеля таго, каб быць з табою, забіў гэтага Булевіча і братоў яго. Ох, недарма. Ён быў не варты таго, каб быць тваім мужам. Ты была народжаная для таго, каб быць вялікай княгіняй! Каб быць каралевай! А ён, што ён мог табе даць? Гэты Булевіч. Як жа яго імя было? Ві-Ві-Вішымут! Дакладна.


Ад гучнага голасу Міндоўга маленькія хлопчыкі пачынаюць варочацца.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3