Максім Кутузаў - Праклён Міндоўга стр 3.

Шрифт
Фон

Вартаўнік сыходзіць і вяртаецца з юнаком, які ўпэўненым крокам набліжаецца да вялікага князя і становіцца перад ім на калена.


Віцень:

Можаш устаць, Давыд, сын Даўмонта.


Юнак уздымаецца.


Віцень:

Што прывяло цябе на радзіму тваіх продкаў? Наколькі я ведаю, пасля смерці твайго бацькі табе прапаноўвалі стаць князем Пскова. Шчыра кажучы, я не чакаў цябе калі-небудзь убачыць тут, у нашай сталіцы, у маім замку.

Румбольд(звяртаючыся да Богуша):

За гэта я і паважаю нашага мудрага князя. Паглядзі, як годна ён трымаецца. На ягоным месцы я б адразу загадаў кінуць нашчадка здрадніка назаўсёды ў сутарэнне, і ўсё.

Богуш(амаль шэптам):

Пачакай, давай лепей паглядзім, што будзе далей адбывацца.

Давыд:

Так, вялікі князь, мой бацька памёр, але перад смерцю ён сказаў, што хацеў бы, каб я вярнуўся на радзіму ў Нальшчаны. І каб верна і мужна служыў вялікаму князю да канца свайго жыцця.


Юнак зноў становіцца на калена, дастае з похвы меч і працягвае яго Віценю.


Віцень(праз паўзу):

І ты згодны выконваць усе мае загады, якімі б яны ні былі? Нават калі гэта будзе складана і небяспечна?

Давыд(не ўздымаючыся):

Так, вялікі князь.

Віцень:

Што ж Давыд, сын Даўмонта Твае продкі былі мужнымі ваярамі, і да мяне даходзілі чуткі, што ты таксама атрымаў гэту якасць у спадчыну. Апошнім часам на нашай заходняй мяжы неспакойна. І там вельмі патрэбны чалавек, які ведае, як трымаць зброю. Калі ты так хочаш служыць Вялікаму Княству, тады паедзеш у Гародню, будзеш абараняць нашу мяжу ад захопнікаў.

Давыд:

Як загадаеце, вялікі князь.

Віцень:

Вось і добра, а зараз уздымайся і можаш ісці збірацца ў шлях.


Юнак уздымаецца і сыходзіць.


Нарбут:

Вялікі князь! Як вы можаце давяраць яму? Ягоны бацька бязлітасны забойца, які загубіў свайго ўладара і не пашкадаваў нават маленькіх бездапаможных дзяцей! Давыд унаследаваў дурную кроў! І гэта вельмі небяспечна давяраць яму. Нас могуць чакаць непрадказальныя наступствы.

Віцень:

А я яму і не давяраю. Аднак гэта не перашкаджае мне скарыстацца ягоным талентам згодна з патрэбамі нашай дзяржавы. Калі гэты неверагодны талент у яго насамрэч ёсць, калі Давыд унаследаваў казачную мужнасць і моц сваіх продкаў, ён зможа прынесці шмат карысці нашаму княству. А калі не, тады ён хутка і трагічна загіне, бо Гародня горад вельмі неспакойны і непрадказальны, там усялякае можа адбыцца.

Нарбут:

У такім выпадку гэта сапраўды вельмі мудра, вялікі князь.

Віцень:

А зараз пакіньце мяне, мне трэба падумаць у цішыні.


Сыходзяць Румбольд і Богуш, за імі Нарбут. Віцень застаецца адзін.


Віцень:

А можа гэта зусім і не так мудра, як здаецца? Адсылаць сына сумнавядомага здрадніка ў Гародню, у значны горад, які стаіць паміж ворагамі і нашым княствам. У горад, у якім павінны быць толькі надзейныя, правераныя, адказныя людзі. Ці мудра гэта? Нарбут сказаў, што так. Аднак ці праўда гэта? Так, я шаную Нарбута і заўсёды прыслухоўваюся да яго. Калі я знішчыў паўстанцаў-жамойтаў, якія імкнуліся абяднацца з крыжакамі, ён казаў, што гэта мудра. Калі я заключыў саюз з Рыгай, ён казаў, што гэта мудра. Калі я прыняў для нашага княства герб, на якім знаходзіцца выява мужнага рыцара на кані і які павінен падкрэсліваць мужнасць нашага народа і непераможнасць нашай дзяржавы, ён казаў, што і гэта вельмі мудра. І я яму бясспрэчна верыў. Але калі Нарбут даведаўся, што для заключэння саюзу з Рыгай мне неабходна будзе палепшыць стасункі з тымі, хто хоча, каб мы адракліся ад сваіх багоў, ён паабяцаў, што нашы сапраўдныя багі мне гэтага не даруюць. Што яны раззлуюцца на мяне і Пярун забе мяне сваімі няўмольнымі стрэламі. Тут я яму не паверыў, але не перастаў паважаць яго. Але зараз, зараз зусім іншае становішча. Што ж, час пакажа, ці меў я рацыю


Князь уздымаецца і сыходзіць.

Зява трэцяя

1299 год

Богуш і Румбольд ідуць па калідоры княжага замка.

Румбольд:

Што ты думаеш наконт таго, што адбылося?

Богуш:

Я? А што я магу думаць? Я просты гандляр і не магу аспрэчваць ці асуджаць загады вялікага князя. А ты б што зрабіў на ягоным месцы?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3