Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў - Бювар (зборнік) стр 9.

Шрифт
Фон

Малады мастак зазнаў сапраўдную радасьць, калі адзін з гандляроў графічнымі творамі замовіў яму некалькі паасобнікаў літаграфіі «Скруха». Але напружаная праца ўсё больш падрывала ягонае здароўе, а жыцьцё з Сін зрабілася невыносным. Ван Гог стаміўся трываць яе алкагалізм, ляноту і марнатраўства. Ён зрабіў выбар паміж сурагатам сямейнага жыцьця і жывапісам на карысьць апошняга і зехаў у гарадок Хохефен, што ў правінцыі Дрэнтэ. Але той панылы край узмацняў тугу, і мастак наведаўся да бацькоў, якія пераехалі ў Нюэнен. Яму зноў далі прытулак і пакойчык пад майстэрню. Там Ван Гог атрымаў невялікі заказ ад эйндховенскага ювеліра Германса і выканаў шэсьць кампазіцый на тэмы сялянскай працы, бо лічыў сябе «сялянскім мастаком». Больш за тое ён, фактычна самавук, пачаў даваць урокі жывапісу тром тамтэйшым жыхарам сыну гравёра, паштару і гарбару.

У сакавіку 1885 года ад апаплексічнага ўдару памёр Вінцэнтаў бацька, чалавек з цяжкім, калі не сказаць тыранічным, характарам. Адносіны ў іх былі складаныя, аднак сын балюча перажываў бацькаў адыход. Напэўна ж, «Нацюрморт з раскрытай Бібліяй» быў данінаю павагі да бацькі. Згаслая сьвечка на ім сімвалізавала адыход у іншы сьвет, а кніга «Радасьць жыцьця» Эміля Заля на пярэднім плане азначала супрацьпастаўленьне новага жыцьця сьмерці.

І, тым не менш, бацькава сьмерць, як мяркуюць некаторыя дасьледчыкі, вызваліла сына, разьняволіла яго.

У хуткім часе трыццацідвухгадовы мастак стварыў свой першы значны твор. Я назваў бы працу над ім класічнаю перш, чым напісаць палатно, Ван Гог зрабіў нямала шкіцоў, эцюдаў і падрыхтоўчых малюнкаў. Ну, а нам, бульбашам, «Едакі бульбы», гэтаксама як і шматлікія нацюрморты з бульбаю, павінны быць вельмі блізкія і зразумелыя. Хіба што можа насьцярожваць і бянтэжыць напой, якім запівацьмуць вараную бульбу сяляне ў дзевятнаццатым стагоддзі. Гэта чорная кава! Але зьдзіўленьне мінае, як толькі згадаеш, што яна так званы каланіяльны тавар, а маленькая Галандыя была ў свой час магутнай марскою дзяржаваю і валодала немалымі заморскімі калоніямі, адкуль і вывозіла кававае зерне.

У лістападзе Ван Гог выправіўся ў Антверпен. Там ён шмат маляваў і нават прадаваў турыстам свае архітэктурныя накіды. Па даўняй звычцы наведваў музеі, дзе быў у захапленьні ад твораў Рубенса. Захапленьне гэтае прывяло да важнага рашэньня.

Можа, Цябе ўжо стамілі даты з пазамінулага стагоддзя, але ж без іх аніяк не абыйсьціся, калі адсочваць біяграфію!

Напачатку 1886 года Ван Гог запісаўся ў Акадэмію выяўленчага мастацтва, дзе праходзіў удзень курсы малюнка, а ўвечары яшчэ і жывапісу. З-за моцных нагрузак здароўе зноў пагоршылася, і мастак вырашыў перабрацца да брата ў Парыж. Вырашыў па дзьвюх прычынах. Па-першае, лічыў, што жыць разам будзе больш эканомна, а па-другое, хацеў вучыцца ў майстэрні знакамітага на той час мастака Кармона.

Тэа працаваў на фірме Бусо-Валадон (былой «Гупіль») і здымаў кватэру на Манмартры. Вінцэнт не быў у Парыжы дзесяць гадоў і з першых тыдняў адкрыў жывапіс імпрэсіяністаў, ідэалам якіх была праца на пленэры, памкненьне перадаць амаль што няўлоўныя ўражаньні.

У красавіку Ван Гог прыйшоў вучыцца да Кармона. Кожнае раніцы разам з сябрамі Эмілем Бярнарам, Анры Тулуз-Латрэкам, Джонам Раселам і іншымі вучнямі ён пісаў аголеную натуру, а па абедзе прыходзіў сам, каб маляваць гіпсавыя зьлепкі з антычных статуй. Аднак, нягледзячы на тое, што праз колькі месяцаў Ван Гог перасварыўся з мэтрам, горад Парыж з ягоным мастацкім кантэкстам пераствараў яго нанова. Вінцэнт захапіўся ягонымі краявідамі дахамі Манмартра, Булонскім лесам, садам Цюільры, напісаў некалькі нацюрмортаў. Сярод апошніх вылучаліся «Нацюрморт з чатырма сланечнікамі», а таксама «Нацюрморт з садавінаю», прысьвечаны брату Тэа.

Паслужыў Ван Гог мадэльлю Бернару, Раселу, Люсену Пісара, Тулуз-Латрэку, творы якіх, напэўна ж, аналізаваў. А пра ўдумлівы самааналіз у Парыжы сьведчылі 25(!) аўтапартрэтаў, напісаных ім з сакавіка 1886-га па люты 1888 года.

Цалкам, кардынальна зьмянілася, стала яркай і сонечнай жывапісная палітра мастака. Паміж сяброў-мастакоў бурапенілася жыцьцё, поўнае творчасьці, спрэчак і абсэнту.

Дазволю тут сабе адхіліцца ад тэмы, бо калі прамаўляю або прачытваю гэтае слова, дык пачынае гучаць увушшу «Абсэнт» ці не самая сьпеўная кампазіцыя, ці не самы хітовы тэкст з застольнага альбома «Крамбамбуля. Паўлітра добрага настрою».

Pardon, je ne parle pas français. Кавярня, прыцемкі, абсэнт Мігціць наперадзе расстаньне, І сьвечка на стале згасае

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора