Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў - Бювар (зборнік) стр 8.

Шрифт
Фон

Выратаваньне прынесла мастацтва. Менавіта штодзённыя заняткі маляваньнем дапамаглі Вінцэнту разабрацца ў думках і пачуцьцях, перадолець крызісную палосу. Шмат маляваў ён як з эстампаў, якія прысылаў з Парыжа Тэа, так і з натуры. За мадэлі служылі яму шахцёры і ткачы, сярод якіх ён жыў, а такія выявы зявіліся ў гісторыі жывапісу першы раз.

Гэтым разам, у дваццаць сем гадоў Вінцэнт Вілем Ван Гог прыняў правільнае рашэньне цалкам прысьвяціць сябе мастацтву. Рана гэта ці позна? Ухілюся ад простага адказу у гэткім самым узросьце ягоны бацька толькі атрымаў свой першы прыход.

У кастрычніку 1880 года Вінцэнт пакінуў шахцёрскі гарадок Кем і прыехаў у Брусель, але адмовіўся паступаць у Акадэмію жывапісу, хаця і не валодаў тэхнікай малюнка, не ведаў персьпектывы і пластычнай анатоміі. Ён меў намер вучыцца непасрэдна ў якога-небудзь мастака, і такім настаўнікам, а неўзабаве і сябрам, стаўся Антон Ван Рапард, хоць і быў маладзейшы на пяць гадоў.

Аднак Ван Рапард быў багацеем, а Ван Гог жыў на 60 франкаў, якія штомесяц прысылаў брат. Больш за тое, вясною Рапард пакінуў Брусель, а самотнага Вінцэнта некаторыя сваякі і знаёмыя прадаўжалі лічыць нахлебнікам і ўтрыманцам. Але ў Этане змэнчанага Вінцэнта прынялі нечакана ветліва, дазволілі жыць і маляваць у доме, колькі ён сам захоча. Да таго ж у Этан завітаў на два тыдні Ван Рапард, і сябры зноў працавалі разам.

Вінцэнт выпрабоўваў сябе ў новых тэхніках і матэрыялах акварэлі, вугалі, сепіі, чорным алоўку. Мастак і далёкі сваяк Антон (зноў Антон!) Маўве падтрымаў яго, параіў не пакідаць заняткаў, і пасьля некалькіх гадоў сумненьняў, пошукаў і няўдач Вінцэнт упэўніўся ў сваім прызначэньні.

У жніўні 1881 года ў Этан прыехала пагасьціць Кее ФосСтрыкер, дачка пастара Стрыкера, Вінцэнтавага дзядзькі з матчынага боку. Яна нядаўна аўдавела і засталася з дзіцем на руках, але гэта не зашкодзіла Вінцэнту закахацца. І зноў ягоныя пачуцьці засталіся без адказу маладая ўдава засталася вернай памяці нябожчыка, не ўхвалілі Вінцэнтавых пачуцьцяў і сваякі.

Малады чалавек спрабаваў дабіцца спатканьня і ў Амстардаме. Ён прасіў дзядзьку Стрыкера даць яму магчымасьць бачыць Кее столькі часу, колькі ён пратрымае руку па-над полымем газоўкі. Але нават абпаленая рука не зьмякчыла пастарскі нораў.

Ад другога расчараваньня ў каханьні Вінцэнта выратаваў жывапіс. Малады чалавек паехаў у Гаагу да кузена Маўве, і той пагадзіўся займацца зь ім. На некалькі дзён Вінцэнт паехаў у Этан забраць свае рэчы і малюнкі. Але гэтых дзён хапіла, каб ушчэнт пасварыцца з бацькам. Каляднай ноччу ён адмовіўся ісьці ў храм і заявіў, што рэлігія фатальная памылка ў ягоным жыцьці. У адказ бацька выгнаў сына з дому.

У адчаі Вінцэнт вярнуўся ў Гаагу.

Неяк ён бадзяўся па вуліцах і пазнаёміўся з прастытуткаю па імені Класіна Марыя Хорнік, якую стаў зваць проста Сін. Некаторыя дасьледчыкі творчасьці жывапісца сарамліва абыходзілі пікантныя падрабязнасці, падавалі ўзаемаадносіны мастака зь ёю як узьнёслыя і рамантычныя. На самой справе васпаватая і непрыгожая Сін была старэйшая за Вінцэнта, піла гарэлку, паліла цыгары, хварэла на пранцы, а да ўсяго на той час яшчэ была й цяжарная. Якая ж тут узьнёсласьць?!

Аднак прысутнасьць у Вінцэнтавым жыцьці жанчыны, «істоты няшчаснай, пакінутай і самотнай», а таксама дабразычлівыя парады кузена Маўве падтрымалі маладога чалавека ў ягоным намеры стаць прафесійным мастаком.

Церсцерх, які ўзначальваў у Гаазе галерэю, усё той жа «Гупіль», купіў за 10 флорынаў адзін з малюнкаў Ван Гога. Заказ дзядзькі Карнэлівуса на дванаццаць краявідаў з відамі Гаагі, хай сабе і за невялікія грошы, таксама абвяргае сцьверджаньне некаторых крытыкаў, што Ван Гог не прадаў аніводнага свайго твора.

Але цяжкі характар перашкаджаў Вінцэнту ў адносінах з калегамі і сябрамі. З Церсцерхам ён не сустракаўся некалькі тыдняў, з Маўве два месяцы. Вінцэнтаў душэўны стан пагоршыўся і з-за рэзка адмоўнага стаўленьня радзіны да ягонай сувязі з прастытуткаю. Венерычна хворы і змэнчаны нярвова, на пачатку чэрвеня патрапіў ён у лякарню, дзе правёў больш за тры тыдні. Але як толькі крыху ачуняў, паехаў у Лейдан, дзе Сін нарадзіла чацьвертае дзіця, хлопчыка Вілема, а неўзабаве вярнуўся з ёю і дзецьмі ў Гаагу.

Малады мастак зазнаў сапраўдную радасьць, калі адзін з гандляроў графічнымі творамі замовіў яму некалькі паасобнікаў літаграфіі «Скруха». Але напружаная праца ўсё больш падрывала ягонае здароўе, а жыцьцё з Сін зрабілася невыносным. Ван Гог стаміўся трываць яе алкагалізм, ляноту і марнатраўства. Ён зрабіў выбар паміж сурагатам сямейнага жыцьця і жывапісам на карысьць апошняга і зехаў у гарадок Хохефен, што ў правінцыі Дрэнтэ. Але той панылы край узмацняў тугу, і мастак наведаўся да бацькоў, якія пераехалі ў Нюэнен. Яму зноў далі прытулак і пакойчык пад майстэрню. Там Ван Гог атрымаў невялікі заказ ад эйндховенскага ювеліра Германса і выканаў шэсьць кампазіцый на тэмы сялянскай працы, бо лічыў сябе «сялянскім мастаком». Больш за тое ён, фактычна самавук, пачаў даваць урокі жывапісу тром тамтэйшым жыхарам сыну гравёра, паштару і гарбару.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора