Алесь Аркуш - Мясцовы час стр 3.

Шрифт
Фон

 Фулу гадоў дзесяць ня бачыў. Хацеў быў перарабіць апошні альбом «Халі-Халі», падняць вакал, але бяз Фулы ня буду чапаць.  З твару Дракешы не зьнікала ветлівая ўсьмешка. Ці то ён радаваўся сьвяту горада, ці то яму было прыемна са мной сустрэцца. Тут яго гукнулі дзьве дзяўчыны, што чакалі зводдаль, відавочна, адна зь іх была яго дачка, Дракеша разьвітаўся і пашыбаваў даганяць сваіх спадарожніц.

* * *

Кватэра Сержука Сокалава-Воюша нагадвала офіс якой-небудзь апазыцыйнай партыі. Увесь час у яе нехта заходзіў, нехта выходзіў. Дзьверы кватэры не зачыняліся на замок, таму наведнікі не чакалі запрашэньняў і вітаньняў гаспадароў. Распраналіся і ішлі ў сьвятліцу. Нярэдка Сяржук быў заняты пісаў нешта за сваім пісьмовым сталом. Але гэта не азначала, што наведнік мусіў пакінуць гаспадара ў спакоі і як найхутчэй сысьці. Госьці звычайна сядалі на канапу, побач зь якой вісеў вялікі алейны партрэт Івана Луцкевіча, і нешта паміж собку абмяркоўвалі. Часам яны перабіраліся ў кухню і там палілі ды пілі гарбату. Спрачаліся, штосьці апавядалі адзін аднаму, часам нехта чытаў свае творы.

Калі я першы раз трапіў у гэт ую дзіўную кватэру, усе прысутныя ў ёй займаліся калектыўнай творчасьцю. Любімым заняткам Сержука было складаньне слоўніка рыфмаў. Працуючы над ім, ён эксплюатаваў сваіх гасьцей. Балазе, амаль усе яны былі літаратары. Вось і на гэты раз гаспадар сядзеў за пісьмовым сталом, трымаў на каленях сваю фанэрную бібліятэчную скрыню з карткамі і гучна прамаўляў слова, на якое трэба было знайсьці рыфму.

Рыфмы сыпаліся як зерне зь мяхоў на млыне. Але на кожную прапанову Сяржук казаў: «ёсьць» альбо «маю». Знайсьці сьвежую, невядомую Сержуку рыфму было цяжка.

 Во, новыя сілы прыбылі на дапамогу.  Гаспадар, якога я ведаў раней, прадставіў мяне іншым гасьцям.  Гэта паэт Алесь Аркуш. Цяпер будзе жыць на Полаччыне. Прашу любіць і шанаваць.

Сяржук паказаў на фатэль, маўляў, сядай, выцягнуў са скрыні чарговую картку і прамовіў:

 Ураджай.

 Край,  выгукнуў нехта.

 Ёсьць.

 Пашукай.

 Маю.

 Бай.

 Казачнік-бай,  удакладніў Сяржук.  Ёсьць.

 Каравай.

 Ёсьць. А што нам скажа Алесь?

 Паранджа,  падумаўшы колькі сэкундаў прапанаваў я.

 Што значыць сьвежыя сілы! Няма. Дзякуй. Запішам.

 Гэта не беларускае слова,  зазначыў хтосьці зь мясцовых пурыстаў, напэўна, гэта быў Вінцэсь Мудроў.

 А як будзе па-беларуску?  спытаў у пурыста Сяржук.

 Намітка,  мовіў пурыст.

 Э, гэта не зусім тое, што паранджа,  уступіў у дыскусію мясцовы гісторык.  Намітка не закрывала цалкам твар.

 А ў нас ніхто твар не хаваў, пачынаў дыскусію пурыст.

 Дык што гэта за мова будзе, калі толькі пра сваё,  не здаваўся гісторык.

 Паранджа нармалёвае слова,  вынес вердыкт Сяржук.  Таму заносім у нашыя аналы.

Ён узяў у руку самапіску і дэманстратыўна запісаў слова.

 Усё, перакур. Ідём частаваць госьця гарбатай. Усе падаліся на кухню.

 Чытаў твой артыкул пра рок-музыку ў «Чырвонай Змене»,  сказаў мне па дарозе Сяржук.  Ёсьць тут у нас для цябе праца. Неўзабаве пазнаёмлю з хлопцамі. Добра граюць. Але яшчэ б лепш зайгралі, калі пачалі б сьпяваць па-беларуску.

* * *

Памяшканьне наваполацкай гарадзкой газэты «Хімік» знаходзілася ў адным будынку з наваполацкай друкарняй. Для журналістаў гэта было вельмі зручна, асабліва для адказнага сакратара, які два разы на тыдзень рабіў макет новага нумару і здаваў у набор матэрыялы. Трэба было толькі ўзьняцца на другі паверх і перадаць наборшчыкам свае паперы. І калі раптам узьнікала патрэба нешта зьмяніць у свежым нумары,  а такое ў газэтнай справе здараецца нярэдка,  то зрабіць гэта можна было апэратыўна і пад асабістым кантролем.

На першым паверсе друкарні знаходзіліся друкарскія варштаты, якія амаль бесьперапынна грукаталі, друкуючы сьвежыя нумары навакольных раёнак і шматтыражак.

Атрымлівалася два ў адным і рэдакцыя газэты, і друкарня. Гэта месца мяне прыцягвала як магніт. Балазе, у газэце працаваў ужо вядомы малады празаік Уладзімер Арлоў.

Але самае цікавае, што адбывалася ў рэдакцыйным будынку,  гэта паседжаньні літаратурнага абяднаньня «Крыніцы», слава пра якое грымела на ўсю Беларусь. Абяднаньне працавала пры газэце і штомесяц рыхтавала літаратурную старонку. Традыцыйна літабяднаньнем займаўся нехта з супрацоўнікаў рэдакцыі, які меў дачыненьне да прыгожага пісьменства. Перад маім прыездам на Полаччыну «Крыніцамі» кіраваў Арлоў. Бадай, гэта быў зорны час абяднаньня, калі на яго паседжаньні прыяжджалі госьці зь Менску, а літаратурныя пэрыёдыкі гасьцінна запрашалі крынічанаў на свае старонкі. І якія госьці прыяжджалі! Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў, Міхась Ткачоў, Анатоль Грыцкевіч

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3