Уладзіслаў Ахроменка - Музы і свінні стр 8.

Шрифт
Фон

Кучма хаўкае, нібыта кульнуў паўнюткі гранчак гарэлкі і памылкова гарэлкай жа запіў. Дзіка азіраецца, прачышчае пальцам вуха, азіраецца, нервова прыгладжвае далонню лысіну, шморгае носам, зноў азіраецца, і, нарэшце, утаропліваецца шалёным позіркам у Пуціна. А ў расейскага прэзідэнта выгляд такі, нібыта гімнастка Алена Кабаева запрапанавала яму павесіцца на сваіх стрынгах. І толькі Лукашэнка надзіва спакойны: у гэтага інтэлігента нервовая сістэма трэніраваная на свінафермах, мехстанцыях і ў райкамах партыі, там і не такія словы на сваю адрэсу давялося пачуць!

Паўза, аднак, доўжыцца нядоўга. Незалежна адзін ад аднаго прэзідэнты прыходзяць да высновы, што гэта, напэўна, нейкая галюцынацыя. Са славянскімі лідарамі такое раз-пораз здараецца, асабліва ўвечары, пасля ўдалага сумеснага саміту. А тое, што галюцынацыя менавіта калектыўная, залішні раз падкрэслівае іх сацыяльную еднасць. Гаспадар і госці робяць выгляд, нібыта нічога не пачулі і паволі шпацыруюць далей.

Праз якую хвіліну зноў голаснае пажаданне полавой блізасці для прэзідэнцкіх маці, толькі цяпер на гэтае пажаданне накладаюцца куды брутальнейшыя пагрозы, а яшчэ рытмічныя гукі ўдараў, і па гуках гэтых відавочна, што недзе зусім побач хтосьці кагосьці шалёна лупцуе. І тут Кучма, Пуцін і Лукашэнка нарэшце разумеюць, што падобная галюцынацыя двойчы паўтарацца не могуць нават з імі. Відавочна, што мацюгі з пагрозамі прэлюдыя да тэракту. Чачэнскія баявікі, беларускія нацыяналісты, «Україна без Кучми», натаўцы-піндосы-еўрапейцы Ад гэтых адмарозкаў усяго можна чакаць, і добра яшчэ, калі банальнага гранатамётнага стрэлу!

Прэзідэнты сінхронна разварочваюцца на сто восемдзесят градусаў і пад мацюглівы акампанімент рушаць назад, паволі паскараючы крокі. Па хуткім часе дэмарш ператвараецца ў ганебныя ўцёкі. А асветленай вуліцай ужо імчыць браніраваны мікрааўтобус з танаванымі вокнамі, каб як наймага хутчэй эвакуяваць усю троіцу з небяспечнага месца

Падчас сустрэчы трох прэзідэнтаў малады трактарыст Мыкола нудзіўся ў сваёй хаце ці не чатыры гадзіны. За гэты час ён прыгаварыў з бацькам колькі пляшак самагонкі, якія абачліва прыхаваў ад маці, а таксама ад мянтоў, эсбэвушнікаў і Службы аховы прэзідэнта Украіны. Самагонкі аказалася замала; а калі, зрэшты, яе зашмат бывае?! Вось Мыкола і вырашыў зганяць да суседкі і пазычыць. Бацька, вядома ж, паспрабаваў яго адгаварыць: маўляў, з гэтымі чартамі лысымі, што на сваіх «мерседэсах» папрыязджалі, абавязкова ў якую халэпу патрапіш Горш за фашыстаў нават тыя пад акупацыяй не забаранялі з уласнае хаты выходзіць! Ага, напалохаеш такога маладзёна нейкімі фашыстамі, а ўжо лысымі гарантамі і пагатоў! Ён здаровы гарны парубак, несапсаваны тэлевізійным гламурам і сталічнай разбэстай, выгадаваны на экалагічна чыстым перваку і сале, ён жа кроў з малаком, толькі-толькі з войска прыйшоў, яшчэ нават сваю моц на дзевак не растраціў

Дый «дагнацца» вельмі і вельмі хочацца.

 Не сци, батько,  супакойвае Мыкола.  Я швидко. Якщо ці підори до світанку гуляти будуть, то нам тут тверезими сидіти?

Мажны парубак, надзьмуты самагоннымі парамі, падымаецца па-над сталом цяжкім дырыжаблем і ўпэўнена плыве праз сенцы на ганак. Спыняецца і бачыць абсалютна жахлівую карціну: проста па градах, прыгінаючыся да тыну, крадзецца нейкі дзіўны ўрод: яйкападобны шалом, бронекамізэлька, рацыя, і ўвесь ад галавы да ног абвешаны фантастычнага выгляду зброяй. Ці то іншапланетнік, ці то міжнародны тэрарыст Маладзён імгненна згадвае, як у войску афіцэр-выхавацель вучыў бараніць рідну неньку Україну ад размаітых прыхадняў. А гэты, ці то марсіянін, ці то натавец, ці то якісь маскаль, на ўсе сто адсоткаў вораг: а то нашто ён грады топча, на каторых родная матка ад рана да рана рачкі стаіць?

Мыкола нядобра мружыцца, і тут ягоны позірк фіксуе доўгую жалязяку, вельмі прыдатную для абароны рідной ненькі. Жалязяка гэтая называецца «рысора ад трактара «Беларус». Першы ўдар бязлітасна збівае прыхадня з ног. Другі ўшчэнт разбівае яму шалом. Але ж урод у нейкі цуд падымаецца і, губляючы падчас уцёкаў рацыю, пісталеты, аўтаматы ды іншы тэрарыстычны рыштунак, хаваецца ў дашчанай прыбіральні-«шпакоўні» і панічна зачыняецца з сярэдзіны. Азвярэлы маладзён з усяе моцы лупцуе ўласную прыбіральню важкай рысорай, і ягоныя ябукі мацярам усіх гэтых акупантаў гучаць брутальна, як бураковы самагон, і няўмольна, бы гетманскі прысуд.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3