Уладзіслаў Ахроменка - Тэорыя змовы

Шрифт
Фон

Уладзіслаў Ахроменка

Тэорыя змовы

© Уладзіслаў Ахроменка, 2011

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Дзейныя асобы

Наш час

Скіргайла лірычны герой, адраджэнскі паэт і малады спецыяліст;

Вершнік з лесу трапны стралок;

Качан старшыня таргачоўскага райвыканкама;

Манда Іванаўна загадчыца таргачоўскага Дома Культуры;

Казёл інфернальная істота, быдла рагатае;

Прашмандоўка звышнатуральная панначка;

Талаш ветэран вайны;

Талашыха старэча ў кедах;

Дзіцятка Боскае стварэнне;

Капітан Капейкін афіцэр з расейскай вайсковай базы «Волга-Волга»;

Зульфія капітанская жонка;

Лаліта капітанская дачка;

Прапаршчык Макруха шафёр з расейскай вайсковай базы «Волга-Волга»;

Стары з медалямі ветэран «органаў»;

Фрыц і Ганс фашысты;

Аўка парсючок старшыні таргачоўскага райвыканкама;

Мікалай Францавіч Гастэла Герой Савецкага Саюза, у рамане не зяўляецца.

Не наш час

Клімент VII Рымскі Папеж;

Месір Бенвенута Чаліні высокародны адраджэнец, дэміург, бамбардыр і штукар Папежа Клімента VII;

Месір Францыск Гастэла высакародны адраджэнец, нунцый Папежа Клімента VII;

Каралева Бона кузіна Папежа Клімента VII.

У эпізодах

Адраджэнцы, ведзьмакі, ветэраны, гуманісты, інвкізітары, калгаснікі, калдыры, камікадзэ, маскалі, мянты, ніньдзя, нячысцікі, рагатае быдла, рыцары, самураі, фашысты, шляхта.

Падзеі адбываюцца на працягу пяці апошніх стагоддзяў у адраджэнскіх краінах, а таксама ў Сеціве, на нябёсах, у чыстцы і ў пекле.

Пралог

Анёлы не лётаюць. Яны нябачна прасякаюць час і бароняць святыні ад рагатага быдла.

Як толькі гадзіннік на вежы таргачоўскага касцёла адабе поўнач, флюгер-анёлак ажыве. Бляшаная рука паволі адсуне ад вуснаў трубу, ледзь чутна зашаргацяць сталёвыя крылы, і карункавая постаць на імгненне выявіцца на тле цыферблата, каб распусціцца ў ядвабнае цемры. І скоціцца знічка на ганак Дома Культуры, і залачоныя стрэлкі гадзінніка раптам хіснуцца налева, і пацячэ час у адваротным кірунку

Сонца выкаціцца на захадзе і ўпэўненай дугою перакрэсліць неба над пожняй, каб зваліцца ва ўсходнюю дрыгву. Таргачоўскія хлопцы насадзяць на гачыкі зіхоткіх акунькоў, закінуць іх у Дняпро і неўзабаве вывудзяць спраўных ружовых чарвякоў. Мужчыны з навакольных вёсак паздымаюць чырвоныя стужкі «Пераможцаў Дажынак», пасядуць за штурвалы, і паўстане за камбайнамі спелае калоссе. Ужываныя «опелі» і «форды» заблішчаць свежай фарбай і пакоцяць на нямецкія пляцоўкі аўтамабільнага «сэканд-хэнду».

Сцяг над Таргачовам дзіўным чынам набудзе бел-чырвона-белыя колеры, але неўзабаве зноў стане чырвона-зялёным, толькі з сярпом і малатком. Зачыніцца, як і не было, пункт абмену валюты ва ўнівермагу. Перад гастраномам пашнуруюцца вірлівыя чэргі мяняць гарэлку і цыгарэты на талоны.

Ветрык адсуне чарнобыльскія хмары, пасушыць святочныя піянерскія кашулі, і радасная дзятва пабяжыць з перашамайскае дэманстрацыі па хатах. Зухаватыя дэмбелі адпрасуюць «парадкі» з бліскучымі медалямі і выправяцца служыць у Афганістан.

Першы сакратар таргачоўскага райкама партыі ўрачыста зачыніць гормалзавод і ўласнаручна згорне кумачовы лозунг «Рашэнні ХХV зезда КПСС у жыццё!» Студэнты зедуцца на вакацыі, і іх навюткія джынсы «Montana» выклічуць нязменную зайздрасць навучэнцаў ПТВ. Шалёная колькасць «Партвейну пераліецца з гранчакоў у высокія зеленкаватыя пляшкі.

Меліярацыйная тэхніка вернецца на заводы, дзе яе разбяруць на часткі і неадкладна сунуць пад магутныя прэсы. Рачулкі і стаўкі набяруцца вадой. Забуяе кукуруза на калгасных палетках. Старшыня райкама згасіць першы ў мястэчку тэлевізар «Нёман» і на чорнае «Волзе» завязе яго ў спецразмеркавальнік. Хлопцы і дзяўчаты цэлымі класамі павяртаюцца з гарадоў да родных ніў, да родных хатаў. ЦК КПБ пастановіць тэрмінова разбурыць непатрэбныя сілікатныя хрушчобы і аднавіць на іх месцы старасвецкія дамкі, маёнткі і цвінтары. У мястэчку адчыняць адзіную беларускую школу.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3