Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Шрифт
Фон

Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні недарэчнасці, а недарэчнасці ненаўмысныя.

кінараман-фарс

© Уладзіслаў Ахроменка, 2007

© Максім Клімковіч, 2007

© Медысонт, 2007

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Дзейныя асобы

Янка Лабановіч былы школьны настаўнік, аматар більярднага кія і чаркі, нефармальны лідэр усіх янак, беларускі буржуазны нацыяналіст;

Іван (Янка) Брыль каваль-асілак, местачковы баксёр, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

Янкель (Янка) Фінберг скрыпач, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

Аянька (Янка) Кільмандовіч ліцвінскі татарын, харунжы Гарадзенскага Уланскага палка, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

Ісабэль Карвальес артыстка бадзяжнай цыркавой трупы, паглынальніца шваек, сяброўка Янкі Лабановіча, беларуская буржуазная нацыяналістка;

Хросны лідэр беларускай мафіёзнай групоўкі Тутэйшыя ў Чыкага, беларускі буржуазны нацыяналіст і дасведчаны гангстэр;

Карла Спагеці легат італьянскай мафіёзнай групоўкі Сіцылійская вячэра ў Крэсах Усходніх Рэчы Паспалітай, вельмі аўтарытэтны крымінальнік;

Эмілія Вастрабрамская інтэлігентка-адраджэнка;

Віктар Янукевіч вораг-жандар з аховы канцлагера Бяроза-Картузская, амаральны мудзіла;

Таварыш Пранік камандзір падпольнай чакісцкай групоўкі тэрарыстаў Халодная галава, мудзіла;

Шалёнас Халерас ліетувас шавіністас, лідэр канкурэнтнай тэрарыстычнай групоўкі Лабусы, жмудзілас;

Таварыш Баян актыўны сябра чакісцкай тэрарыстычнай групоўкі Халодная галава, мудзіла;

Кіроўца браніраванага Пакарда ягоны сябра і паплечнік, такі ж мудзіла;

Геносэ Юзік вусаты дзядзька на ровары;

Таварыш Адзік другі вусаты дзядзька на ровары;

Дзядзька Сэм акула Уол-стрыта;

Навум Фабрыкант бізнесовец;

Моўша і Гірша вучні Навума Фабрыканта;

Маленькі Сруль (Ісраэль)  пляменнік і вучань Навума Фабрыканта;

Мікола Хапернік адстаўны генерал Дэфензівы, астраном-аматар, прыхаваны парнаграфіст;

Софя Уласеўна Мурашова руская графіня, удава генерал-губернатара;

Беларусачка дзяўчынка ў васільковым вяночку;

Манамах маскальскі папуга;

Стасік і Чэсік тутэйшыя бабры;

Пралог

1

Дупа яе была вабная. Янка Лабановіч зірнуў на яе і зразумеў: гэта лёс.

Бездакорныя клубы дрыготка адгукаліся на кожны рух. Тонкая вертыкальная лінія нябачным люстэркам падзяляла клубы на сіметрычныя паловы-адбіткі. Ядвабная чорная радзімка, што амаль схавалася між імі, замілоўвала позірк і пяніла розум.

Але самым цудоўным быў колер клубоў шляхетна-шакаладны, рыхтык, ранішняя кава ў філіжанцы пана пробашча.

Маладзён ніколі раней не сузіраў падобнай прыгажосці. Колькі хвілін ён паміраў у шчасці, а калі пераканаўся, што перад ім не мроя, вымавіў зачаравана і ўрачыста:

 Дупа

 Як бульба, што ў нас у Яблонаўшчыне пражаць,  пачулася згоднае каля самага вуха. І тут да назіральніка дайшло: на жаль, не толькі ён цешыў вока цудам нетутэйшай прыроды. Яшчэ трое маладзёнаў уважліва ўглядаліся ў бездакорныя формы.

Сябры, як заўжды, былі поруч. Але ж гэтым разам абсалютна недарэчна.

Аянька Кільмандовіч забыўся на ўлюбёную шаблю, што пагойдвалася на залачонай падвязцы і аберуч учапіўся ў конскую грыву. Янкель Фінберг апусціў скрыпачку і задумліва пачухаў смыком за вухам. А Ванька Брыль нават не заўважыў, як пераламіўся цвік у яго дужых пальцах.

 Як той пробашч казаў, Фата-Маргана,  размілавана прамовіў Янка і змоўк.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3