Уладзіслаў Ахроменка - Музы і свінні стр 11.

Шрифт
Фон

 Вашы дакументы?  цікавіцца.

Пашпарта ў кампазітара з сабой, натуральна, няма не прасякнуўся яшчэ «беларускім парадкам». Ці то ў цэкоўскім гатэлі «Беларусь» забыўся, ці то ў Клубе імя Дзяржынскага

 Я кампазітар Шастаковіч!  кажа кампазітар Шастаковіч.

 Ну і што?  ніжа плячыма мент.  А я сяржант Шмонаў. Пайшлі ў райаддзел. Паглядзім, які ты кампазітар.

Шастаковіча пад локаць прыводзяць у мянтуру. І сяржант дакладае начальніку, што ім затрыманы нейкі антысацыяльны элемент, хуліган і, у дадатак да ўсяго, алкаголік. Як гэта «не алкаголік»? Вы яго, таварыш маёр, самі панюхайце! Нажлукціўся, падлюка, да тае ступені, што прылюдна валяўся ў калюжыне. Зневажаў сваім выглядам гонар і годнасць савецкіх грамадзянаў. Вось пры Сталіне яго бы ведаеце, куды?

 А яшчэ кажа, што ён гэты архітэктар!  грэбліва пасміхаецца сяржант.

 Ды не архітэктар, а кампазітар!  добразычліва папраўляе Шастаковіч.  Вы што «Ленінградскую сімфонію» не чулі? Не? Ну, тады вось гэта: «Нас утро встречает прохладой, нас ветром встречает река. Кудрявая, что ж ты не рада веселому пенью гудка?» сціплым такім тэнарком зацягвае Дзмітрый Дзмітрыевіч.  «Песня о встречном». Чулі такое?

Начальнік райаддзела паглядае на правапарушальніка падазрона. Прозвішча «Шастаковіч», ён, вядома ж, чуў. Калі тэрміновую службу ў Асаблагу ў 1948 годзе праходзіў, на палітінфармацыі ўсяму ўзводу «Праўду» чыталі, Пастанову ЦК ВКП (б) «Аб оперы «Вялікая дружба» Вано Мурадэлі». Тамака прозвішча Шастаковіч акурат і згадвалася. Антынародны кампазітар. Фармаліст. Аўтар шэрагу нізкамастацкіх твораў. Нізкапаклоннік перад Захадам. Гэты, як яго ціпа касманаўта Во, касмапаліт!

 Я лаўрэат пяці Сталінскіх і адной Ленінскай прэміі!  ганарліва нагадвае Шастаковіч.

Міліцэйскі начальнік пільным вокам аглядае затрыманага і недаверліва крывіць вусны. На правапарушальніку таннае паліто з пісягамі свежага бруду. Шапка з невядомага навуцы звера. Акуляры з пабітым шкельцам. І смурод вясковага первака з «Жыгулёўскім» на ўвесь райаддзел. Так лаўрэаты не выглядаюць. Пэўна, нейкі інжынерышка з Трактарнага ўзяў на грудзі залішняга, вось і яго і пераклініла.

Але ж у жыцці ўсякае здараецца. Неяк таксама падпітага інтэлігента ў акулярах адлавілі, хлусіў, што партарг скабяной майстэрні. Высветлілася, што не хлусіў.

Тут, безумоўна, варта правесці следчы эксперымент. Маёр выцягвае з-пад стала дыктавую гітару-шасьціструнку, абклееную прыгажунямі, выразанымі з часопіса «Огонёк».

 Так, з Маі Крышталінскай ці Эдзіты Пехі што-небудзь можаш збацаць? Не? Ну дык не звяздзі! Кампазі-і-ітар ён. Шмонаў, адвядзі яго ў камеру

Шастаковіч нудзіцца ў камеры да вечара. І свеціць яму стандартныя пятнаццаць сутак. Скандал. Рэпутацыя. Пляма на партбілеце. А гэта значыць, што ні пра якую прэмеру Трынаццатай сімфоніі ў Мінску і гаворкі не можа быць. На радасць маскоўскім ідэолагам. Цяпер затрыманы згодны на ўсё: пасміхацца гэбэшным мудзілам, сядзець у адным прэзідыуме з Ціханам Хрэннікавым, пісаць кантаты пра Радзіму і Партыю. І нават стаць прыхільнікам маскоўскага «Спартака». Не, ну апошняе, вядома ж, перабольшванне, але ж і камера тут смярдзючая, і кліенты нейкія сінія-сінія ад татуіжаў Відавочна не меламаны!

Начальнік райаддзела ўжо збіраецца дахаты, калі на стале яго бомкае тэлефон. Напэўна, жонка-сцярвоза, бо заўсёды ў такі час тэлефануе, пільнуе, каб пад канец працы не нажлукціўся.

 Алё-ё-ё  лісліва дыхае ў трубку маёр.

 Прыміце тэлефанаграму з апарату Цэнтральнага Камітэту камуністычнай партыі БССР,  трыбунальным металам азываецца трубка.  У Мінску бясследна знік сусветна вядомы савецкі кампазітар Дзмітрый Шастаковіч. Не выключаюцца правакацыі заходніх спецслужбаў. Справа на асабістым кантролі таварыша Мазурава. Усяму асабоваму складу мінскай міліцыі тэрмінова адкласці ўсе справы і заняцца пошукамі. Запісвайце арыенціроўку

І тут маёр упершыню разумее, што поўная страта гравітацыі здараецца не толькі з савецкімі касманаўтамі. Голас імкліва падкідае яго да столі, кавадлам бе ў вушы, у пысу, у патыліцу, у грудзі, у геніталіі, пад дупу і гэтак жа імкліва нізрынае на падлогу. Праваахоўнік з ціхім і сарамлівым цурчэннем абсікваецца. Проста ў мокрых штанах ён бяжыць у камеру і выводзіць арыштаванага на волю. Чысціць падсохлы бруд з ягонага паліто, расказвае пра сваю палымяную любоў да лаўрэатаў Сталінска-Ленінскіх прэмій, да ўсялякіх антынародных інтэлігентаў, фармалістаў і касмапалітаў, абяцае ўласнаручна застрэліць сяржанта Шмонава з табельнага «макарава», садзіць Шастаковіча ў міліцэйскі «Масквіч» і вязе ў гатэль «Беларусь»

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3