Сыночка ж накарміць трэба! са скрухай мовіла Талашыха. Грошы з сабой ёсць?
Ды заначку з пенсіі прыхаваў, прызнаўся ветэран крыху вінавата. Ідзі дахаты, а я ў Сельпо. Можа, да іх ужо малако завезлі
Талашыха ўзняла вочы да нябёсаў. У недасяжнай вышыні вецер сарваў з электрычнага дроту абсмаленае пёрка і панёс яго да Дняпра.
4
а за «казла» адкажаш! І за зрыў мерапрыемства! І за ўсё астатняе!.. гупаў Качан у дзверы скіргайлавага пакойчыка.
Ну, чаго табе яшчэ трэба? цяжка сіпела Манда Іванаўна. Працай забяспечаны. Жытлом таксама. Вуліцы чыстыя. Батарэі гарачыя. Ёсць нават шанец што-небудзь у «Суперлато» выйграць!
Адраджэнец нервова каўтаў піва, лыпаў на дзверы рахманымі, бы ў цяляці, вачыма і прыкідаў наступствы паэтычнай чытанкі.
Наступствы паабяцалі неадкладна.
ведаеш, чым такія, як ты, канчаюць? грымнуў старшыня выканкама. Турмой! А пятнаццаць сутак ты ўжо зарабіў!
хочаш па-беларуску гаварыць? Калі ласка, гэта ж не забаронена! памяркоўна дэкларавала загадчыца Дома Культуры. Але ж нашто нашым людзям свята паганіць?
Скіргайла шморгнуў носам і незалежна выпрастаў спіну.
«хай пачуюць, як сэрца начамі аб радзімай старонцы баліць!..» не ўтрымаўся ад пафаснага шэпту.
Качан з Мандой Іванаўнай яшчэ крыху патаўкліся за дзвярыма. Першы цікавіўся наяўнасцю ў Скіргайлы мазгоў, патрыятызму, сумлення і жадання жыць, як усе нармальныя людзі. Другая спрабавала вытлумачыць нястачу ўсіх гэтых якасцяў выключна несвядомасцю і маладосцю.
Ён жа нацыяналізмам атручаны! абураўся старшыня выканкама.
Нічога, знойдзем супрацьяддзе! супакойвала загадчыца Дома Культуры.
Галасы падазрона хутка сцішыліся. Нанізе бразнулі дзверы старажытная кераміка на паліцы і пустыя бутэлькі на падвоканні азваліся тужлівым ценьканнем. Малады спецыяліст дажлукціў пляшку, адкаркаваў наступную і ўключыў ноутбук. Змоўніцкі скавытнуў вінчэсцер. Лёгкі подых кулера зварухнуў на сцяне выявы Вітаўта Вялікага, Канстанціна Астрожскага, Станіслава Булак-Балаховіча і іншых герояў адраджэнскай міфалогіі. У чарупіне, што бялела за лядоўняй, з кулямётным грукатам закалаціўся скручаны кран.
Ноутбук загрузіўся. Паэт блазнавата пасміхнуўся, заканэкціўся ў Сеціва і зайшоў на ўлюбёны рэсурс www.ZalatyViek.vkl. Сайт гэты, змайстрачаны нейкім ананімным web-адраджэнцам, уражваў звышпрасунутай трохмернай графікай. Сярод лічбавых замкаў, ратушаў і бажніцаў блукалі шляхотныя маршалкі і вытанчаныя князёўны, мужныя ваяры і патрыятычныя ваўкалакі. Малады спецыяліст уцякаў сюды ці не штодня, каб адпачыць душою і целам.
На маніторы разгарнулася анімацыйная застаўка: геральдычны вершнік лунае на тле сцяга адпаведных колераў і памераў.
Рэзервацыя Гета Проста Лукішкі нейкія І адно быдла, быдла навокал!.. дэпрэсіўна прашаптаў Скіргайла, але праз хвіліну забыўся на сваю крыўду; ён ужо перасяліўся ў ВКЛ.
Сінтэтычны голас у дынаміках пафасна абвесціў:
ВКЛ у Еўропу! Жыве Беларусь!
Нечакана з-за дзвярэй данеслася:
Ну, а што я гаварыў? Там ён! Усе чулі антыдзяржаўныя лозунгі? Скіргайла, адчыняй неадкладна! Не хочаш? Іванаўна, давай сюды слесара і ўчастковага. А я папільную, каб не ўцёк
Вось ты і дагуляўся Вязень сумлення! уздыхнула загадчыца ДК і паслухмяна зацокала абцасамі.
Маладзён уцягнуў голаў у плечы.
І дзе я жыву! з надрыўным трагізмам выдыхнуў ён. Ну чаму я не нарадзіўся за часамі якога-небудзь Жыгімонта! Я б усё аддаў, каб жыць не ў цяперашнім быдлячым часе, а ў
І тут над скіргайлавым вухам зацурчэў зманлівы, бы ў русалкі голас:
Яснавяльможны спадар Скіргайла сапраўды гэтага хоча?
Лоб спадара імгненна спатнеў. Міжволі падумалася пра вышэйшыя сілы, паранармальныя зявы, матэрыялізацыю волі і перамогу цуду над розумам.
Паэт адставіў пляшку і здзіўлена зірнуў у інтэрфэйс: Няўжо, нарэшце на вышэйшы ўзровень выбіўся?
Пакуль ты адраджэнец найніжэйшага ўзроўню, але з маёй дапамогай
шматабяцальна прагучала над другім вухам.
Здаецца, і не зашмат выпіў сёння прашапталі засмяглыя вусны.
Скіргайла зазірнуў пад стол, за лядоўню, у чарупіну і нават уліп вокам у рыльца пустой бутэлькі.
Калі ж ён узняў вочы, то пабачыў перад сабой незнаёмую панначку. Чорныя прамяні зіхцелі у гламурнай фрызуры. Клятчастыя калготкі аблівалі літыя ногі. Гострыя цыцкі выторкваліся з-пад паўпразрыстай блузкі сярэднявечнымі сценабітнымі таранамі. Незнаёмка глядзелася ў інтэреры пакойчыка так жа недарэчна, як карона Вітаўта Вялікага на галаве старшыні райвыканкама.