Песецкий Сергей Михайлович - Гляну я ў аконца стр 9.

Шрифт
Фон

 Напрыклад?!

 Напрыклад, гэта!  Ясь разгарнуў з паперы Марусіну бялізну, якую ён выкупіў у дзядзькі.  У цябе матэрыяльныя клопаты, ты прадаеш патрэбныя табе рэчы і нічога мне пра гэта не гаворыш. Я зноў дапамагаю табе праядаць гэтыя грошы і не заўважаю гэтага. Я толькі выпадкова гэта зразумеў. Мне вельмі прыкра, асабліва таму, што за апошнія месяцы я зарабіў шмат грошай Ты ж бачыла, што я купляю сабе прыгожае адзенне і рэчы. Ты магла сказаць мне пра свой клопат

Але замест адказу Маруся расплакалася.

 Прыйдуць таварышыновае жыццё пачнецца Красці не трэба. Кожнаму дадуць працу. Усё адно, ці мае хто правы, ці не мае. Злодзей, не злодзейда кожнага свая павага

Урачыста прамаўляў Чэсік Свабода, лодзінскі злодзей-кішэннік, які некалі ўваходзіў у Польскую сацыялістычную партыю і быў баевіком. Потым з нейкіх там прычын яго выключылі з партыі і ён трапіў у турму. У турме ён адкрыў у сабе здольнасць да кішэнных аперацый і стаў «займацца далінай». Цяпер Свабода прачытаў некалькі прапагандысцкіх бальшавіцкіх кніг і адчуў да таварышаў вялікую сімпатыю. А паколькі ён меў выразную схільнасць да агітацыі, то не ўпускаў аніводнай магчымасці вылезці з актуальнай прамовай.

Янка Залаты Зуб прыслухоўваўся да яго скептычна. У пэўны момант ён перапыніў Чэсіка сваёй любімай показкай:

 Франак, не рабі мне ветру!.. А што будзе з тымі, хто сіл або здароўя не мае, каб працаваць? Ну?

 То пасобію атрымаюць Бо гэта не буржуі, а нашы браты-пралетарыі. Там ёсць такі чалавек, Ленін завецца, бо як уцякаў з Сібіры, то найбуйнейшую на свеце раку, Лену, у вопратцы пераплыў. Дык вось сам Ленін і ягоны швагер Маркс прыдумалі такую машыну, што з дрэва ці саломы якія хочаш харчы зробіць.

 І кілбасу?  зацікавіўся Баран.

 Нават сальцісон і шынку,  адказаў Чэсік Свабода.

 А фотаздымак маеш?  іранічна адгукнуўся Янка Залаты Зуб.

Але Свабода, не звяртаючы ўвагі на шпількі, далей расказваў пра той савецкі рай, пра які сам не меў аніякага ўяўлення. Злодзеі слухалі яго ці недаверліва, ці абыякава. Наогул злачынцы не цікавяцца палітыкай, а сацыялістам не давяраюць. Некаторыя нават ненавідзяць гэтых збаўцаў пралетарыяту. На гэта паўплывалі вядомыя сутычкі паміж злодзеямі і баевікамі ПСП у Варшаве і Лодзі ў 1905 годзе. Старэйшыя злодзеі дагэтуль закіпаюць ад успамінаў пра тыя часы і падзеі.

 Ты нам тут хрэнам у вочы не тыцкай,  адгукнуўся Жаба, стары варшаўскі злодзей, перапыняючы прамову Свабоды.  Ніхто дабром не дасць збаўлення. Ні бог, ні цар і ні герой. І пагатоў аніякі шпагат. Злодзей толькі злодзею можа верыць.

 З аднаго боку, твая рацыя, а з іншагасітуацыя,  сказаў маўклівы дагэтуль Пэт (паэт).

Прафесар лічыў неабходным для сваёй годнасці таксама выказацца на гэтую тэму:

 Увесь гэты камунізм мае шмат эфектаў,  ён меў на ўвазе «дэфектаў»,  і не вытрымлівае ніякай крытыкі. Трэба «курскую» слепату мець, каб гэтага не бачыць. Я так лічу, што кожны, хто бальшавікоў хваліць, як на прыстойны рахунак, то хлусіць

Дыскусію на гэтым закрылі. Але Чэсік Свабода зусім не прызнаў сябе перакананым і далей, як толькі выпадала магчымасць, агітаваў за бальшавікоў.

Алік Баран другі тыдзень валачыўся па трушчобах. Ужо тыдзень як ён пачаў шмат піць. Час ад часу ён хадзіў на начную работу «на шніф». Рана ў яго падгаілася, але рукой ён валодаў яшчэ не зусім свабодна. Але ані гарэлка, ані праца, ані таварыства сваіх хлопцаў і гулянкі не маглі загаіць той раны ў ягоным сэрцы, якую нанесла яму Паўця. І ў бяссонныя ночы злодзей з горыччу думаў пра сваю палюбоўніцу, якую ўсё яшчэ моцна кахаў. На малінах яму падсоўвалі дзяўчат або жанчын, да яго чапляліся злодзейкі і прастытуткікожнай імпанаваў бы такі каханак, але Алік абыякава ставіўся да кожнай.

Аднойчы, ідучы Каломенскай вуліцай, Алік абсалютна нечакана для сябе сустрэў Паўлінку. Ён хацеў яе абмінуць, але тая заступіла яму дарогу.

 Алічак! Каханы мой! Дзе ж ты падзеўся?!. Я ж цябе шукала па ўсім горадзе!

 І нашто я табе спатрэбіўся?

Баран уважліва глядзеў у вочы жанчыны.

 Як ты можаш такое казаць!.. Я ўсе вочы выплакала, а ты смяешся.

Баран нахмурыўся.

 Чаго ты хочаш?

У Паўлінчыных вачах зявіліся слёзы.

 Я хачу толькі, каб ты дамоў прыйшоў Не хочаш са мной жыць, то не жыві, але ці так людзі расстаюцца

На іх пачалі звяртаць увагу. Баран адчуў, што ад Паўлінчыных слёз штось сціскае яму сэрца. Ён таропка сказаў:

 Ну, добра, прыйду сёння ўвечары. Ідзі цяпер, бо людзі глядзяць.

Пасля сустрэчы з Паўлінкай Баран доўга блукаў па вуліцах. Потым скіраваўся ў Губернатарскі сад. Там сеў на лавачку ля берага ракі і доўга бяздумна глядзеў на хвалі.

Тым часам Паўлінка завіхалася дома, каб як найлепш прыняць каханка. Урок Хурдзіча не прайшоў марна. Дачка выявілася вельмі кемлівай вучаніцай. Яна прыгатавала добрую вячэру. Ладна прыбрала кватэру. Сама прыгожа апранулася.

Алік прыйшоў, калі апусціўся змрок. Ён пазіраў панура і недаверліва. Паўлінка з парога сустрэла яго радасным: «Ну нарэшце!» Падбегла да Барана і абхапіла яго шыю рукамі, заўважыўшы, што Баран вельмі халодна да гэтага паставіўся.

 Алічак, мілы мой! Чаму ты такі?

 Ты добра ведаеш чаму

 Алічак,  Паўлінка заламала рукі,  клянуся табе, ніколі ў жыцці я з тым мярзотнікам не ўбачуся Ведаеш, Алік, як я яго ненавіджу! Так ненавіджу! Божухна! Сваімі б рукамі прыдушыла А ты мне не верыш!

У голасе і поглядзе Паўлінкі было столькі шчырасці і гучала такая непадробная нянавісць да цырульніка, што Алік паверыў. Хвіліну яшчэ ён маўчаў, а пасля паволі прамовіў:

 Ну, добра Пра тое я забудуся Хай ужо будзе, як было

Паўлінка кінулася Аліку на шыю.

Баран яшчэ ніколі не бачыў Паўлінкі такой прыгожай і чароўнай. Яна проста ззяла радасцю. За вячэрай налівала Аліку кілішкі і сама піла, весела смеючыся Абое ані словам не згадвалі той выпадак. Першы раз за два тыдні Баран паклаўся спаць у чысты, духмяны ад свежай бялізны ложак. А неўзабаве і Паўлінка, вясёлая, крыху хмельная, праслізнула да яго пад коўдру.

 Ведаеш, я сама так баялася І мне было без цябе так сумна Алічак, каханы!

Алік адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым. У ягонай душы яшчэ вірыліся нейкія цені, але і яны ў момант зніклі ад жарсных, гэтым разам ініцыяваных самой Паўлінкай шчодрых пяшчот.

ЯСЬ І ПРЫГОЖЫЯ МАСТАЦТВЫ

Ужо некаторы час Ясь прынагодна «хадзіў па даліне». Ён працаваў з Тоськай Сарокай, Кулямётам і Свабодай. Кулямёт быў найспрытнейшым даліншчыкам горада. Свабода таксама добра працаваў, але не меў такога «гліку», як Кулямёт. Мянушку сваю Кулямёт атрымаў праз дзіўны спосаб маўлення. Ён казаў хутка, невыразна, і часам яго было цяжка зразумець. У Варшаве яго называлі Сячкарняй. Тося Сарока, хоць і была самастойнай злодзейкай, але, працуючы з калегамі, перадавала ім рэй. У супольнай працы яна была «туцэркай» або «рабіла сценку». Ясь пакуль таксама працаваў «туцэрам», але час ад часу спрабаваў свае здольнасці і «ў даліне». Колькі разоў ён «закупаўся» ў «ачку» і «вярхушцы».

Ясь захапляўся цудоўным талентам Кулямёта, які неадменна «скупаў» найтаўсцейшыя «скуры» з найдалей схаваных кішэняў. Кішэннік ніколі не баяўся, што ахвяра заўважыць яго манеўры. А вось мінакоў ён лічыў небяспечнымі, і таму была патрэбная сценка. Колькі разоў здаралася, што фраера абраблялі ў руху, дзейнічаючы ўчацвярых. Некаторыя работы былі вельмі складаныя. Трэба было расшпільваць паліто, пінжак, нават камізэльку. Кулямёт не любіў карыстацца брытвай для выразання. Ён лічыў, што ўсё можна зрабіць пальцамі.

Звычайна кішэннікі, асабліва рускія, працуюць, прыкрываючы свае рухі шалікам, газетай, кнігай або карцінкай, адсюль руская назва даліншчыкашырмач, ад «шырма»заслона.

Найлепш «займацца далінай» у таўкатні. Калі такой магчымасці не было, то ўмела рабілі штучную таўкатню: перагароджвалі дарогу, выбачаліся злева, калі справа аб ахвяру аціраўся калега, праз момант знікаючы з кашальком. У гэтым Тосьцы Сароцы не было роўных. Яна ўмела не толькі перакрыць фраеру дарогу, але і зачапіцца за яго так грунтоўна, што выблытацца было цяжка. Яна рабіла гэта з дапамогай банцікаў ля муфты (ейная шырма), махры на рукавах, кручка паліто Звычайна Тоська міла выбачалася, прыгожа ўдаючы збянтэжанасць, і часам, вызваляючыся з аднаго счаплення, увязвалася ў наступнаекалі гэта было неабходна! Кулямёт вельмі любіў працаваць з Сарокай. Ён прыгаворваў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке