Песецкий Сергей Михайлович - Яблычак

Шрифт
Фон

Сяргей ПясецкіЯБЛЫЧАКМенская трылогія.Кніга першая

.

Хто з вас без граху, хай першы кіне ў яе камень.

Евангелле паводле Яна, 8:7

УСТУП АЎТАРА

У рамане «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» я апісаў жыццё кантрабандыстаў. У маіх творах «Пяты этап» і «Багам ночы роўныя» паказаная праца шпіёнаў на тэрыторыі Расеі. У трылогіі «Яблычак», «Гляну я ў акно», «Ніхто дабром не дасць збаўлення» я знаёмлю са светам прафесійных злачынцаў. Каб мяне правільна зразумеліа гэтага я раней не зведаў,цяпер я даю кароткі ўступ.

Гэтыя тры раманы, зрэшты, як і папярэднія, не маюць у сабе амаральнасці. Некалі я падрабязней напішу пра гэта. Можа, некаторыя людзі захочуць назваць іх «злачыннай акадэміяй». Я ў сваю чаргу назваў бы іх «акадэміяй барацьбы са злачынствамі і злодзеямі», дзе выкладаецца іхняе жыццё, звычаі, філасофія, законы, «этыка» і метады працы Прафесійныя злодзеі ведаюць пра «фраераў» усё. «Фраеры» пра іхвельмі мала. Злачынцам мае кнігі не патрэбныя. Псіхолагі і крыміналісты даведаюцца з іх шмат.

«Яблычак», «Гляну я ў акно», «Ніхто дабром не дасць збаўлення»гэта шосты, сёмы і восьмы раман у маім творчым здабытку. Другі раман, «Жыццё раззброенага чалавека», і чацвёрты, пад назвай «Дарога пад мур», я доўга яшчэ не апублікую з «эгаістычных» прычынаў.

«Яблычак» я пісаў падчас нямецкай акупацыі на Віленшчыне ў розныя часавыя адрэзкі з 1941 года. Твор я закончыў у студзені 1944 года. Здаралася, што часам я спыняўся на палове сказу і потым не вяртаўся да рукапісу шмат месяцаў праз не залежныя ад мяне прычыны. Працу над другім раманам, «Гляну я ў акно», напісаным на тры чвэрці, я перарваў 30 траўня 1944 года. Мне б вельмі хацелася закончыць гэтую тэму, таму цяпер дапішу «Гляну я ў акно», а потым вазьмуся за напісанне «Ніхто дабром не дасць збаўлення».

Гэтыя раманы ахопліваюць перыяд з ранняй вясны 1918 года да канца лета 1919-га. Дзеянне адбываецца ў Менску-Літоўскім, які ў той час зрабіўся прыстанкам шмат для каго з абшараў былой Расейскай імперыі і Еўропы. Горад быў цэнтрам Еўропы, якую ахапіла вайна. Менск зведаў як нямецкую, так і бальшавіцкую акупацыю. Ёсць тут аналогія з нямецкай і савецкай акупацыяй сучаснай Польшчы.

Герой раману Аляксандр Барангэта праўдзівая асоба. Ён паходзіў з Вільні і сапраўды меў такое прозвішча. Яго расстралялі летам 1919 года ў Менску на Камароўцы. Паўлінка Хурдзіч таксама існавала насамрэч, але ейнае сапраўднае прозвішча было Запольская, і яна была родам з Вільні. У 1921 годзе я знайшоў там яе сямю.

Прытоны і злодзеі, апісаныя ў кнізе, пераважна рэальныя. Прыгоды напалову праўдзівыя. Тут ёсць дастаткова фантазіі, але няма нічога з паветра. Усё напісанае ўзнікла з нечага, што я сам перажыў або пачуў у турмах ці на свабодзе.

Я пісаў гэтыя творы з думкаю пазнаёміць людзей з іхнымі братамі, якія апынуліся на жыццёвай узбочыне, і дапамагчы тым няшчаснікам, прыніжаным і зняважаным, жыццё якіх поўнае трагізму.

Назвы раманаў паходзяць ад словаў з песень. «Яблычак»гэта «гімн і сцяг» усіх тых, каго пакрыўдзіў камунізм, злодзеяў і сумленных, якія нечакана аказаліся разам у адным становішчызагнаных і прыбітых звяроў. «Гляну я ў акно»гэта малавядомая арыгінальная зладзейская песня, крыху нават камічная сваім услаўленнем зладзейскага «гонару». «Ніхто дабром не дасць збаўлення»пачатак другога куплету расейскай версіі «Інтэрнацыяналу». Гэтым людзям ніхто не прынясе збаўлення і ніхто іх не выратуе, апрача культуры.

Я неаднаразова меў магчымасць параўнаць этыку і жыццёвыя правілы прафесійных злодзеяў і «аўтаматычна сумленных людзей». Я параўноўваў не вонкавую форму і выгляд, а глыбінны змест. Сумленныя людзі прайграюць пры такіх параўнаннях. Злодзей, які перажыў шмат нягодаў, які нясе свой крыж па сцяжыне, пракладзенай для яго нашымі законамі, пагардай і пераследам, калі мае характар, волю і сэрца, застаецца Чалавекам, хоць і пакрыўджаным. А сумленны чалавек застаецца маральным толькі тады, калі ўсё добра і няма ніякіх выпрабаванняў. У ліхія часы такі «сумленны» аказваецца бруднай анучай, здраднікам і баязліўцам Вайна, няволя і барацьба за свабоду шмат чаму нас навучылі, і я мяркую, што цяпер мы ў стане лепей і глыбей разбірацца ў людзях.

Няхай гэтая кніга паслужыць гісторыкам, крыміналістам, псіхолагам і сацыёлагам. Няхай яна дапаможа нашым абяздоленым братам нагадаць пра свае правы. Яны, зняслаўленыя, таксама былі на барыкадах, яны таксама змагаліся за свабоду і правы людзей. Яны не заяўлялі пра сваё права на барацьбу. Яны, бяспраўныя, зганьбаваныя і пагарджаныя, змагаліся за вашыя правы. Сярод іх найменш было здраднікаў Народу а можа, і зусім не было, бо я пра такіх нічога не ведаю. А колькі было паскуднікаў сярод іхных строгіх «суддзяў», дык не варта і пісаць.

Я маю просьбу да тых людзей, якія з прыдыханнем вымаўляюць словы «растрата, раскраданне, прысвойванне, злоўжыванне, правіннасць»: калі ласка, не вылучайце занадта інтанацыяй слова «злодзей». Я ведаю яшчэ страшнейшыя словы: да прыкладу, здраднік, баязлівец, даносчык, ганарлівец, садыст, прыстасаванец, тыран Праўда можа быць вельмі балючай.

Няхай урэшце ў судах, дзе сытыя і адукаваныя людзі судзяць беднякоў, загнаных імі і жыццём у кут, больш не лопаецца ад смеху дябал. Няхай за судзейскім сталом акажацца не надзьмуты раўнадушны ўладальнік дыплома, а Суддзя, Лекар, прадстаўнік Культуры і пасланец Духа. Тады, можа, да вас, фраераў, злодзеі будуць ставіцца з меншай пагардай, а дябал засумуе ў пекле Мне б хацелася, каб на барыкадзе Культуры побач з вамі знайшлі сваё месца таксама прастытутка і злодзей, якія нядаўна поруч з вамі змагаліся за свабоду Народу Пасля перамогі на гэтай апошняй барыкадзе злодзеяў увогуле не будзе!

«МЕЛАДРАМАТЫЧНЫ», НЕПАТРЭБНЫ ЎСТУП, ЯКІ МОГ БЫ СТАЦЬ ПАЧАТКАМ БІЯГРАФІІ ДАМУШНІКА АЛЯКСАНДРА БАРАНА, КАЛІ Б НЕХТА ЗАХАЦЕЎ АПІСАЦЬ ЯГОНЫ ЛЁС

Жыццёвы світанак Аляксандра Барана быў няўтульны, чорны, халодны, горкі і смуродлівы. Ягоная маці, Андзя Баран, працавала малодшай пакаёўкай у вялікай сямі багатага расейскага чыноўніка. Андзя нібыта нічога не ўмела, за ёй не былі замацаваныя канкрэтныя заданні, але яна выручала ў працы ўсіх дамачадцаў. Яна была з тых людзей, якіх не заўважаюць, а іхнай працы не шануюць. Усе лічылі, што яна толькі замінае. Калі ж здаралася, што яна разбівала патрэсканую талерку, то гэта прымалі як замах на дабрабыт сямі. З ёю абыходзіліся пагардліва, глядзелі звысоку і часта незаслужана лаялі. Аднак калі б раптам Андзя прапала, то паўсталі б пытанні: хто мае нанасіць вугалю з падвалу, прынесці дроваў з павеці, вады з калодзежаа кватэра была на чацвёртым паверсе,  хто мае выкінуць смецце, прыбраць у пакоях, заслаць ложкі, пачысціць абутак і адзенне, некалькі дзясяткаў разоў выскачыць у краму і выканаць мноства іншых паслуг.

З раніцы да ночы дзяўчына бегала па счарнелых сходах вялікай змрочнай камяніцы. Яна шматкроць гойсала па іх туды-сюды, перадусім нешта цягаючы. Сходы маглі б стаць пакутай і начным жахам для гэтай няшчаснай безабароннай душы, але янамагчыма, кіруючыся інстынктам,  ператварыла іх у атракцыён. Выйшаўшы з кватэры ўлегцы, яна збягала ўніз, пераскокваючы ўраз праз некалькі прыступак. З часам яна набыла такі спрыт, што кожны лесвічны пралёт прамінала за два скокі Яна потарч ляцела з верхняга памоста ўніз, ледзь дакранаючыся далонню да жалезнай парэнчы, каб захаваць раўнавагу і кірунак. Яна своечасова прызямлялася на ступню другой нагі, адштурхоўвалася дзеля наступнага скоку і апыналася на загіне парэнчаў. Паварот яна мінала з хуткасцю маланкі. Зноў рабіла два скокі і паварот. Праляцеўшы праз паверхі як навальніца, яна залятала ўніз, задыханая, крамяная, з бляскам у вачахамаль шчаслівая. Яна ўмела таксама зязджаць са сходаў, слізгаючыся па краях прыступак, абабітых жалезнымі ліштвамі, робячы гэта надзвычай хвацкана адных абцасах сваіх туфляў. Пры вялікай хуткасці гэта выходзіла як на лёдзе, а яна зязджала так шпарка, ажно дзяўчыне займала ў грудзях дых Чым больш ёю пагарджалі, тым больш жвавыя і заўзятыя былі ейныя акрабатычныя выкрутасы на сходах камяніцы. Калі ж яе крыўдзілі асабліва балюча, дзяўчына ў той жа момант што шалёная кідалася па сходах долу, ажно дзіва, як пры гэтым яна не калечылася Тое былі яе ўяўныя самагубствы якія дапамагалі дзяўчыне захаваць душэўную раўнавагу.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке