З Тоськай, о-о-о! Я з фрааеерарара і гальштук здыму тататак!
Свабода досыць часта карыстаўся падкурваннем. Часам браў пачак гіпсу або мукі і, несучы, чапляўся за ахвяру, высыпаючы змесціва. Пасля найстойліва выбачаўся і дапамагаў пачысціць забруджаную вопратку. І пры гэтым рабіў сваю справу.
Метады і штучкі даліншчыкаў былі вельмі вынаходлівыя. Напрыклад, шпількі з гальштукаў выцягвалі пяцелькай з тоненькага дроту, замацаванай на палі капелюша, або з дапамогай кійка ці парасона. Аднойчы Ясь смяяўся да слёз, убачыўшы, як Свабода «ўзяў» мужыка «на дзядзьку». Гэта быў местачковы гандляр быдлам, які прадаў партыю свіней ці кароў і засунуў шчыльна набітую «скуру» глыбока ў кішэню камізэлькі, пад пінжак. Яго рабілі ўтраіх: Ясь, Сарока і Свабода. Ясь, падышоўшы ззаду, ударыў яго рукой па плячы:
Прашу прабачэння
Гандляр павярнуў галаву ўлева, крыху запаволіўшы крок. Тоська Сарока ішла насустрач, сутыкнулася з гандляром і расшпіліла яму пінжак і верхні гузік камізэлькі.
Дзе знаходзіцца вуліца Даўгабродская? спытаўся Ясь.
А не ведаю, паночку. Дзесь за Губернатарскім садам.
Тады Чэсік Свабода кінуўся фраеру на шыю са словамі:
Дзядзечка, любы! і пачаў абдымаць і цалаваць яго.
Гандляр аслупянеў. Мінакі азіраліся. Ясь, «робячы сцяну», усміхаўся. Раптам, здзіўлены Свабода адступіў:
Ах, прашу прабачэння Такое падабенства!.. Я думаў, гэта мой дзядзечка з Маладзечна прыехаў
Злодзеі пайшлі, а гандляр яшчэ няхутка заўважыў адсутнасць кашалька. Невядома, ці запасочыў ён у крадзяжы дзіўнага сваяка. Магчыма, гэта нават не прыйшло яму ў галаву.
Колькі разоў супольнікі ездзілі на «гастролі» ў малыя мястэчкі паблізу Менска, калі там праходзілі вялікія кірмашы. Неверагодна, але за некалькі гадзін на рынку яны рабілі ад 30 да 60 крадзяжоў. Але гэтыя выезды з горада былі рэдкасцю. Часцей працавалі ў Менску на рынках, вакзалах, біржы, у крамах, ведамствах, банках, тэатрах. Там, дзе надаралася магчымасць заўважыць, што фраер мае гатоўку і куды ён яе хавае.
З Сарокай Ясь пасябраваў. Яму падабаліся імпэт і фантазія дзяўчыны. Акрамя таго, ён паважаў ейны характар. Каханкаў у Тоські не было. Яна была самастойная, смелая і ўпэўненая ў сабе, як мужчына. Хлопцы называлі яе Сарокай, бо яна любіла строіцца. Тоська заўжды была элегантная, чыстая і вясёлая. Разам з тым яна была вельмі вынаходлівая. Акрамя даліны, Тося займалася «шапенфельдам». У гэтую працу яна ўцягнула і Яся. «На шоп» яны хадзілі ўтраіх: Ясь, Сарока і Сабіна, сяброўка Тосі, прафесійная шапенфельдэрка.
Сабіне было каля сарака гадоў. Яна была худая, высокая і, у адрозненне ад Тоські, вельмі сурёзная, амаль панурая. Родам яна была з Беластока. «На шоп» Сабіна хадзіла па ўсёй Расіі. Дасканала ведала Маскву, Пецярбург, Кіеў, Харкаў, Адэсу, Варшаву, Львоў. Ездзіла на гастролі за мяжу. Была ў Вене, Берліне, Парыжы. Адматала некалькі тэрмінаў у розных дзяржавах. Ведала польскую, рускую, нямецкую, французскую і габрэйскі жаргон. Гэта была зладзейская арыстакратка старой гвардыі. Па сваёй спецыяльнасці яна адпрацавала 20 гадоў. Кареру Сабіна пачала з таго, што стала каханкай славутага ў Расіі аферыста, калегі Шпэера, асобы амаль легендарнай. Калі Шпэер трапіўся і «Клуб Чырвовых Валетаў» быў ліквідаваны, каханак Сабіны стаў працаваць у міжнародных цягніках і модных санаторыях. Яна звычайна выступала ў ролі ягонай жонкі. Жылі яны, як правіла, на фальшывых дакументах. Пасля рэвалюцыі 1917 года каханак Сабіны адразу зехаў у Маскву і не вярнуўся. Дагэтуль пра яго не было ніякіх вестак. Сабіна засталася адна. Спачатку яна жыла тым, што прадавала каштоўныя рэчы. Пасля пачала хадзіць «на шоп».
Цяперашнія часы і праца для Сабіны былі дэградацыяй. Яна, якая працавала раней у міжнародных цягніках, у гатэлях класу люкс або ў ювелірных салонах першай катэгорыі, цяпер хадзіла на звычайны «шоп», крадучы з крамаў штукі тканіны, панчохі, галантарэю, нават пантофлі і галёшы.
Згадваючы добрыя часы, Сабіна апавядала Ясю, як зарабляла дзясяткі тысяч у найлепшых ювелірных крамах еўрапейскіх сталіц. Яна сцвярджала, што яе вынаходніцтвам была штучная рука, усаджаная ў рукаў і падвешаная на перавязі, якая замяняла сапраўдную (левую) руку, схаваную пад пакрыццём. Можна было амаль без рызыкі браць з прылаўка каштоўнасці або замяняць іх таннымі імітацыямі.
Жанчынам лягчэй хадзіць «на шоп», чым мужчынам. Іх сукенкі даюць магчымасць схаваць нават вялікія рэчы. Звычайна пад спадніцай у іх торба, завязаная, як фартух, або стужкі ці кручкіу. залежнасці ад віду тавару і ўпадабанняў шапенфельдэраў. Такія сховы ёсць і ў палітонах. Акрамя таго, на шопе карыстаюцца парасончыкам, кошыкам, валізачкай, торбачкай.
Звычайнай іх тактыкай было наведванне крамаў утраіх. Яны прыкідваліся сямёй: Сабінамаці, Ясь і Тоськадзеці. Яны заўжды былі добра апранутыя, і гэта, выклікаючы давер, спрашчала працу. «Сямейнікі» намагаліся прыйсці ў краму ў найбольш загружаны час. Сабіна з веданнем справы патрабавала дарагіх матэрыялаў на сукенкі, бялізну ці палітоны. Тося капрызіла, выбіраючы ўзоры. Гэтазацёмнае, тоезасветлае, гэта не да твару. Ясь сваімі парадамі павялічваў хаос Прылавак завальвалі горамі тканіны. Урэшце куплялі нейкую драбязу або нічога не куплялі, абяцаючы завітаць пазней пасля кансультацыі ў краўчыхі або просячы прывезці такія гатункі, якіх у краме не было.
Пасля такога візіту з крамы заўжды таямнічым чынам знікала пэўная колькасць тавару Гэтаксама кралі галантарэю, футры, гатовае адзенне, а часам і спажывецкія тавары.
Аднойчы Сароцы прыйшло ў галаву купляць у буйным гарадскім кааператыве вялікія партыі тавару за дробныя грошы. Яна заўважыла, што прадавачка выдае тавар пасля таго, як кліент паказвае квіток з касы са штампам «аплачана». Таму яны арганізаваліся наступным чынам: Ясь ішоў у кааператыў сам і купляў розную драбязу: цыгарэты, запалкі, шкло для лямпы Пасля аплачваў у касе патрэбную суму і атрымліваў касавы квіток са штэмпелем «аплачана» і сумай, упісанай на квітку алоўкам. Ясь аплачваў, але тавар не забіраў. Такім чынам у яго заставалася некалькі квіткоў. Тады ён ішоў да Сарокі. Гумкай выціралі суму, праз некаторы час, звычайна ўвечары, яны разам ішлі ў кааператыў. Тоська купляла сардзіны, віны, сыры, сухафрукты, шакалад, гарбату і г. д. Калі ўсё было выбрана, прадавачка выпісвала рахунак і аддавала яго Тосьцы, а сама прымалася пакаваць тавар. Тоська аддавала квіток Ясю:
Ідзі і заплаці ў касе.
Добра, пагаджаўся Ясь і ішоў да касы.
Там ён станавіўся збоку і на ранішнім квітку ўпісваў суму са свежаатрыманага рахунку. Пасля вяртаўся да прылаўка і аддаваў квіток Тосьцы. Тая ўручала яго прадавачцы і пасля з пакункам выходзіла з крамы. У розных мадыфікацыяхгледзячы па сітуацыігэта паўтарылі больш за дзесяць разоў, заўжды карыстаючыся наплывам кліентаў у кааператыве, пасля гэту работу закінулі Калегі ведалі, што персанал крамы ўрэшце спахопіцца і яны могуць трапіцца.
Сабіна жыла ў гатэлі поруч з вакзалам. Яна казала, што ў гатэлі пачуваецца найлепш, бо ўсё жыццёз таго моманту, як пазнаёмілася са сваім мужам (Сабіна ніколі не казала «каханкам») правяла ў гатэлях, ад найбольш камфартабельных да ўбогіх корчмаў. Ясь і Тоська часта яе наведвалі, плануючы новыя работы або проста завітваючы пагаманіць.
Неяк увечары Ясь і Тоська пілі ў Сабіны гарбату, досыць шчодра запраўленую каньяком. Сабіна ажывілася і пачала расказваць пра свайго мужа, паказала некалькі ягоных здымкаў.
Я не шкадую, што звязала лёс з аферыстам, што правяла жыццё ў цягніках, гатэлях і турмах. Турма была для мяне адпачынкам і школай, а праца з мужамнаркотыкам Не думаю; што маю прынамсі цень шкадавання да яго або да сябе. Каб я магла пачаць жыццё нанова, каб мне далі іншы, найцудоўнейшы лёс з кімсьці іншым я б не пагадзілася Мы былі не сужэнцамі, мы былі сябрамі. І сяброўства наша было для нас большым і каштоўнейшым за самае палкае каханне Мы кпілі з жыцця і з людзей. Мы навучыліся пагарджаць убогім, палахлівым, аблудным статкам багацеяў і з радасцю пазбаўлялі іх грошай Мы размаўлялі вачыма разумелі душы адно аднаго У нашым саюзе мы былі абсалютна вольныя, зяднаныя толькі супольнымі думкамі і супольнай верай у сябе У нас не было ані каліўца карыслівасці Я ведаю жыццё я бачыла тысячы шлюбаў Ведаю, якія гідкія здараюцца саюзы Калі не ўлічваць усе камбінацыі ці выпадковасці, у імя якіх людзі жэняцца, калі ўзяць, да прыкладу, найлепшыя ўзоры, то амаль кожнае сужэнства з цягам часу выяўлялася вязніцай для абаіх Кайданамі, якія яны цягнулі па прымусе ці па звычцы, па разліку ці са страху. У нас усё было шчыра і свабодна. Ані ён, ані я не імкнуліся да таго, каб пазіраць звысоку, мець перавагу. Мы ніколі не шукалі адно ў адным недахопаў. Ніколі дзеля адной крыўды не забываліся пра сотні праяваў дабрыні Бо мы жылі не для патомства, мы былі аднадумцамі, заўжды вернымі адно аднаму псіхічна ў добрую і ў ліхую хвіліну.