Злодзей ніколі не павінен жыць з фраеркай Яна або яму здрадзіць, або ў кіч запакуе, або кроў з яго высмакча, што тая пяўка
АМУР ПАДБІРАЕАДМЫЧКІ ДА СЭРЦАЎ
Ясь купаўся ў прыгодах Грошай у яго было шмат. Ён элегантна апрануўся і вельмі клапаціўся пра свой знешні выгляд. Маруся Лобава, убачыўшы фанабэрыю хлопца, ліслівіла перад ім, жадаючы такім чынам затрымаць яго пры сабе.
Хлопец не быў здольны кахаць (фізічна) адну жанчыну. Яго прыцягвалі ўсе фігурыстыя або чым-колечы адметныя дзяўчаты. Амаль у кожнай ён знаходзіў штось цікавае, што ўзбуджала яго ўяўленне. Марусявельмі дасведчаная эратычнапачала карыстацца ўсё больш вышуканымі пяшчотамі, даходзячы нават да вычварэнняў. Лобава вырашыла завалодаць пачуццямі Яся і стаць яму неабходнай. «Пасля мяне, пасля маіх пяшчот кожная іншая жанчына будзе яму нуднай».
Іх ролі памяняліся. Раней Маруся была смелая, любіла паказвацца аголенай, каб узбуджаць хлопца. А цяпер Ясь, ніяк не зважаючы на прысутнасць Марусі, хадзіў па пакоі галяком. Мыўся пры ёй. Займаўся гімнастыкай. У вялікай ступені на гэта паўплывала Ясева ўсведамленне прыгожасці ўласнага цела. А разбудзіла і замацавала гэтае ўсведамленне ў ім сама Маруся. «Ты мой грэчаскі бог! Жывы мармур! Ты павінен голым хадзіць па вуліцах!» казала Маруся. Яна паказвала яму рэпрадукцыі славутых скульптур і карцін. Аднойчы дала паглядзець вялікі французскі альбом мужчынскага ню. «Ты прыгажэйшы за іх усіх, казала Лобава. Тваё цела, твае рухігэта сама гармонія!» І Ясь напаўняўся шчанячым гонарам і напраўду вяртаўся да Марусі, бо палюбіў яе захапленне сабою А вось Лобава ўсё больш ашчадна карысталася аголенасцю. Выключна настолькі, каб узбудзіць яго, калі лічыла гэта патрэбным. Яна разумела, што Ясь яе не кахае, але не хацела рабіцца для яго штодзённасцю. Яна з досведу ведала, што калі мужчына не кахае, то празмернае задавальненне яго эратычнай цікаўнасці вядзе да абыякавасці.
З адносінаў з Лобавай Ясь шмат атрымаў. Маруся ў значнай ступені пашырыла яго веды пра жыццё і людзей. Хлопец быў вельмі цікаўны, а Маруся ахвотна і прыгожа расказвала. Лобава вучыла Яся, як густоўна апранацца. Вынайшла для яго адпаведны спосаб укладкі валасоў. Шмат і шчыра апавядала яму пра жанчын.
Аднойчы, калі падчас пяшчот Маруся, была занадта смелая, Ясь сказаў:
Мне гідка тое, што ты робіш, гэта павінна быць непрыемна і табе.
Маруся адказала:
Маленькі мой Ведай, што ў табе няма нічога агіднага для мяне Ці ж ты дагэтуль не зразумеў, што я цябе кахаю Ці ж маці гідзіцца сваім дзіцем, якога любіць?.. Я ведаю, што ты мяне не кахаеш і што ты наогул не ўмееш кахаць Каб навучыцца кахаць і каб пакахаць, трэба напраўду доўга жыць і шмат разоў расчаравацца Няма юнацкага кахання. Ёсць толькі юнацкая дурасць і мроі Каханнегэта тое, што я адчуваю да цябе цяпер Я не зразумела гэтага адразу Толькі гулялася табой І апалілася А як прыйшоў час, калі я захацела выкінуць цябе з думак прэч, то ўбачыла што не магу Ты мяне не разумееш Не кажы нічога Я як маці ведаю, што цябе выкрадзе ў мяне іншая жанчына ці жанчыны наогул І годзе пра гэта Толькі мне сумна, бо я цябе сапраўды кахаю
Ясь маўчаў. Тое, што сказала Маруся, раптам жахнула яго. Чамусьці яму было сорамна. Праз некаторы час ён зразумеў чаму: «Гэтыя ейныя пяшчоты, гэтаахвяра мне бо яна мяне кахае» Але Ясь, нягледзячы на тое, што быў досыць чулы і добры, не мог знайсці ў сабе аніякіх цёплых пачуццяў да Марусі. Толькі стаў да яе больш ветлівы і далікатны. Маруся імгненна гэта заўважыла і аднойчы сумна сказала:
Мой мілы, ты перамяніўся для мяне ў лепшы бок. Гэта таму, што я тады не вытрымала Сказала табе тое, пра што не павінна была казаць Але ты пра тое не думай Мне хопіць таго, што адчуваю я Гэта таксама шмат Будзь такі, як раней Я хачу толькі, каб ты мне верыў, і хачу, каб у мяне табе было добра Хачу быць тваёй чыстай радасцю і адпачынкам, без аніякага з твайго боку прымусу.
Але гэты прымус ужо ўтварыўся. Маруся перастала існаваць для Яся як інструмент дасягнення асалоды. Яна стала чалавекам
Аднойчы Ясь заўважыў, што справы Марусіны ідуць усё горш. Яна згубіла некалькі ўрокаў французскай, бо прыйшла мода на нямецкую. А бібліятэку зачынілі. Пасля дзядзька Жардонь паклікаў Яся ў кут падворка і разгарнуў пачак, што трымаў пад пахай:
Глядзі, якія аздобы!
Ён паказаў Ясю некалькі пар прыгожых сарочак і майткоў.
Галее наша графіня Пакуль Ленін з Троцкім ёй на дапамогу прыйдуць, яна ўвесь свой міжножны інтэрвал спусціць.
Гэта Лобавай?
Тэкс!.. Пані камісарыхі латкі для азадка Фэстам жылі прадстаўнікі пралетарчыкаў! На Леніна маліся, ды сама не ляніся.
Дзядзька Жардонь, блазнуючы, патрос майткамі.
Выйду на плошчу: «Гэй, таварышы, яднайцеся пад гэтым штандарам усім месца хопіць!»
Дзядзька, не трэба так выдурняцца! сказаў Ясь раздражнёна.
А што, смаркачыку! здзівіўся дзядзька. Можа, і ты ўжо пад мелодыю «Інтэрнацыяналу» Богу молішся?.. Га?..
І зусім не малюся. Я, дзядзька, столькі не награшыў, колькі вы. Толькі вы мне слова сказаць не даяце.
Ну, кажы давай.
Я хачу гэтую бялізну ў вас выкупіць.
Каб нюхаць ці каб лізаць Га?.. А можа, у рамкі паўстаўляеш?.. Бо табе яна не падыдзе, прарэхі няма.
Вы, дзядзька, на старасці год зусім з глузду паехалі.
Натуральна, бабскіх майтасаў ужо пад падушкай не трымаю.
Я хачу купіць яе для сваёй дзяўчынкі. Разумееце, дзядзька І забудзьцеся пра таго Яся, што з вамі за бабамі ў лазні падглядаў Гэта вам, дзядзька, у самы раз. А я прыгожую бабу і ў ложку магу мець. Вы гэта на продаж узялі. Я першы пакупнік. Колькі вы за гэта хочаце?.. Вось і ўвесь інтэрас.
Ого, гэта ты такі шубравец стаў? задуменна расцягнуў Філіп Жардонь.
А так Акалі вы, дзядзька, будзеце з мяне кпіць, то я і вам магу штосьці зусім не мілае сказаць.
Халера! Вось гэта пакупнік! Трымай гэтыя слодычы, каханенькі, і гані сюды 1000 рублікаў! дзядзька здзекліва ўсміхнуўся і прымружыў вочы.
Але Ясь урачыста выцягнуў з кішэні шчыльна напханае партманэ і, дэманструючы даляравыя купюры, адлічыў тысячу пяцьсот рублёў:
Калі ласка. На пяцьсот рублёў больш: за пабалакаць.
Дзядзька сквапна прыняў грошы і зедліва прамовіў:
Сардэчна дзякую шаноўнаму пану Яну за яго шчодразычлівасць. Вашымі малітвамі Маю падштаннічкі здохлага рабіна Антыкварыят, можна сказаць Рэч на аматара. Можа, пан Ян зацікаўлены?
Дзякую, сабе на пахаванне пакіньце! Вас, дзядзька, даўно ўжо дябал шукае па свеце, бо ў пекле без вас нудна І не кажыце Лобавай, што я гэта купіў
Усім скажу Афішы надрукую У газетах абвяшчу Майткі фурамі будуць звозіць
І дзядзька, блазнуючы, пайшоў разлічвацца з Лобавай за перададзены яму на продаж тавар. А Ясь са смуткам шкадаваў, што раней не прыйшоў на дапамогу Марусі, якая заўжды была да яго такая шчодрая. Толькі апошнімі месяцамі ўсё радзей зяўляліся на стале добрыя віны і прысмакі.
Назаўтра Ясь пайшоў у горад і купіў цэлы пачак розных далікатэсаў. Былі там і няўмела выбраныя віны. Ясь прывёз усё дадому і паставіў у каморы. На падворку ён сустрэў Марусю. Яна была досыць вясёлая.
Прыходзь да мяне сёння ўвечары на добрую вячэру, запрасіла яна Яся.
Добра, сказаў ён, але толькі з адной умовай.
Якой умовай?! здзівілася Лобава.
Што ты прымеш ад мяне падарунак і выканаеш адну маю просьбу.
Добра, добра, усміхнулася Маруся.
Калі ўвечары Ясь прыйшоў да Лобавай, то ўбачыў на стале пірожныя, цукеркі, садавіну і бутэльку лікёру. Маруся ведала, што Ясь любіць салодкае. На пліце была падрыхтаваная кава, заставалася толькі запарыць..
Нарэшце, сказала Маруся. Сядай, зараз будзе кава.
Толькі спачатку я прынясу табе падарунак, сказаў Ясь і пайшоў у кладоўку.
Неўзабаве ён прынёс і паставіў на крэсле даволі вялікі пакунак, які пачаў разгружаць, дастаючы з яго бутэлькі віна, скрынкі сардзінак, сыры, вяндліну, бісквіты, ласункі.
Які ж ты маленькі! сказала Маруся. Як непрактычна ў цябе атрымалася. Нашто столькі масла? Сапсуецца ж.
Падарункаў не крытыкуюць, адказаў Ясь. А цяпер просьба: я да цябе вельмі сардэчна стаўлюся, і мне прыкра, што ты мне не давяраеш.