Песецкий Сергей Михайлович - Гляну я ў аконца стр 7.

Шрифт
Фон

Бляск быў дзіўным тыпам. Маленькі, лысавы, гадоў каля пяцідзесяці, але выглядаў ён нашмат старэйшым. Твар шэры, быццам абцягнуты брудным брызентам. І з гэтага брыдкага твару глядзелі добрыя, дзіцячыя вочы Бляск быў некалі вайсковым фельчарам у Сібіры. Потым за нейкія там справы трапіў у турму, а пасля амністыі яго камісавалі Ён прайшоў усю Сібір. Быў у Маньчжурыі і Кітаі. Урэшце прыехаў у Менск з дачкой ссыльнага, з якой ажаніўся (яна сама была з Менска, і ў яе была тут сямя). Жонка ягоная памерла ў 1910 годзе.

Бляск быў вядомы сярод беднаты ва ўсім горадзе. У яго не было права весці практыку, але да яго звярталіся ва ўсіх цяжкіх выпадках, і Бляск дапамагаў там, дзе лекары апускалі рукі. Магчыма, у гэтым было шмат удачы. Мяркую, вялікае значэнне тут мела ўнушэнне, бо Бляск лячыў і замовамі Ён абследаваў хворага вельмі старанна, часам па некалькі разоў, урэшце даваў лекі, якія сам і гатаваў, пераважна з зёлак. Бляск ваўчуком змагаўся з найцяжэйшымі хваробамі кішэчніка, печані і страўніка, серай з зёлкамі цалкам паспяхова і хутка лячыў язвы, хваробы скуры і абмен рэчываў. На сухоты прапісваў даўжэйшае піццё выцяжак саломы (якая гатавалася гадзінамі), алоэ і мёду. Вапну здабываў з тоўчанага на муку яечнага шкарлупіння. Часам карыстаўся дзіўнымі і рызыкоўнымі сродкамі, напрыклад, некалькі разоў вылекаваў цяжкае запаленне лёгкіх простым абкладаннем хворага кіслай капустай. Пасля працэдуры даваў піць гарэлку і гарбату.

Не было такога выпадку, каб Бляск адмовіў у дапамозе, нават калі гэта было незаконна.

Аднойчы яго паклікалі да жонкі мясцовага саноўніка, якая шмат гадоў ездзіла па санаторыях і модных лекарах. Яна хварэла на адсутнасць апетыту, бяссонне, кепскі абмен рэчываў і «нервы». Бляск старанна абследаваў хворую і сурёзна сказаў:

 Калі ласка, цягам першага месяца лячэння наогул не ежце мяса. Далей так: апошні прыём ежы можа быць не пазней як за чатыры гадзіны перад сном. Акрамя гэтага, штодня з раніцы вы павінны галяком паўгадзіны хадзіць на карачках па садзе або па добра праветраным пакоі, а непасрэдна перад сном прашу вас прымаць пятнаццаціхвілінную гарачую ванну. Лекі я дашлю вам заўтра. Калі ласка, прымайце сталовую лыжку перад кожным прыёмам ежы.

Гэта была моцная палыноўка.

Саноўнічыха была крыху шакаваная такімі рэкамендацыямі лекара, але ўпэўненасць і сурёзнасць Бляска так на яе паўздзейнічалі, што хоць і з пэўным недаверам, але ўказанні яна выконвала.

Праз месяц Бляск наведаў сваю пацыентку. Выявілася, што паненка да свайго вялікага задавальнення згубіла ў вазе некалькі кілаграмаў, добра спала і да яе вярнуўся апетыт.

Да злодзеяў у Бляска быў асаблівы сантымент. Магчыма, на яго паўплывалі некалькі год знаходжання ў турме. Лекар дапамагаў блатным ва ўсім і меў у іх, акрамя «Бляска», яшчэ адну мянушку«Бацька». Здаралася, што злодзеі кіраваліся да яго са сваімі звадкамі як да арбітра ці суддзі. У такіх выпадках Бляск заўжды справядліва і бесстаронна вырашаў пытанне, і злодзеі безапеляцыйна прымалі яго прысуд.

Алік дастаў з кішэні партманэ і хацеў заплаціць Бляску за перавязку, але заўважыў, што грошай у яго няма. Ён зусім забыў пра гэта і моцна збянтэжыўся. Жыццё яго складалася так, што адсутнасць грошай ён лічыў ганьбай. «Не можа зарабіць або шпанюган, або той, хто дрэйфіць».

Бляск заўважыў замяшанне Аліка і сказаў лагодна, беручы яго за руку:

 Ведаеце што, пане Аляксандр, не хадзіце нікуды, а застаньцеся ў мяне на пару дзён. Рана ваша несурёзная, але патрабуе спакою, бо страта крыві была вялікая. У мяне ёсць вольны пакойчык, адпачняце там, і ўсё будзе бляск. Разумееце?

І Баран, зломлены фізічна і маральна, застаўся ў Бляска, які клапатліва заапекаваўся пацыентам.

Увечары Бляск прыходзіў да Аліка, і яны маленькімі кілішкамі пілі гарэлку. Бляск хутка напіваўся і тады распавядаў Аліку пра Сібір:

 Ведаеце што, пане Аляксандр, няма на свеце прыгажэйшага, багацейшага і цудоўнейшага краю. Там па золаце ходзяць, а навокал дзівосы дзеяцца. Кажу вам, пане, не жыццёпроста бляск. А што за людзі! Бескарыслівая, смелыя, з гонарам Кожны, як кароль,  бляск! Едзьце, пане Аляксандр, у Сібір, жыццё тамбляск У нас ікру з кеты па рублі за кіло прадаюць, а там мільёны пудоў у прытоках Амура гінулі. Не было камубляскэксплуатаваць А якія багацці ў гарах, лясах, рэках Тут чалавек з чалавекам за абедкі бюцца, а там мільярды пад нагамі ляжаць Там свабода, там сыць, там гэх, бляск, бляск!.. Мёд там бочкамі, масла бочкамі, футра задарма, звярыны мноства! А зямля!.. Абы-як заарэш: пшаніцашто тое золата Сяляне быдла не лічаць Коней сотнямі і тысячамі ганяюць!.. Рыбы ў азёрах ажно густа!

На чацвёрты дзень побыту Аліка ў Бляска да фельчара прыйшоў Філіп Лысы. Ён прывітаўся і, пранізліва пазяхаючы, сказаў, быццам бы абыякава:

 Хачу з вамі, Бацюхна, параіцца ў справе валасоў Мажу, мажу рознымі мазямі столькі гадоў. Кучу форсы растраціў, і нічога,  Філіп пазяхнуў.Што б з гэтым зрабіць?

 Перастаць мазаць Дурны волас на разумнай галаве не вырасце. Вось табе і бляск!

Філіп засмуціўся.

 Як жа без валасоў жыць? Людзі смяюцца.

 Вось жаба ўся без валасоў, а сто гадоў можа жыць, і ніхто не смяецца Бляск, і ўсё тут Я таксама без валасоў і не перажываю зусім Гэта не без ног, без рук, без вачэй!.. Ну?

 Вядома,  пазяхнуў Філіп.  Але чаму так адбылося?

 Кроў не даходзіла, таму карэньчыкі павыпадалі Цяпер гамон Як пачалі выпадаць, то быў спосаб, было б бляск Расчэсваць, масіраваць, алкаголь уціраць, рамонкам мыць Час ад часу цёплай вадой з соллю мачыць Цяпер пра тое не варта і думаць Аўсе мазі і ласьёныхвальба без глянсу!

У пакой увайшоў Баран.

 Здароў, Мангол!  здзівіўся Філіп, але адразу ж замяў здзіўленне шырокім пазяханнем.  Паніч другі дзень цябе шукае,  сказаў Філіп, сціскаючы Баранаву руку.

Панічом у зладзейскім свеце называлі Яся.

 Што з табою сталася?  пытаў далей Філіп, гледзячы на перавязаную Алікаву руку.

 Нічога такога,  адвязаўся ад яго Алік.  Бацька мяне ў момант вылекуе.

 А чаму ты дома не лекуешся? Шухер быў?  дапытваўся Філіп.

 Так Толькі не кажы нікому, дзе я Толькі Панічу Вось, дай яму гэты фінгер Хай прадасць і форсу мне прынясе

Баран даў Філіпу пярсцёнак з рубінам, які купіў некалі Паўлінцы, а пасля адабраў у Толіка.

І насамрэч, Ясь, якога Паўлінка некалькі разоў пытала пра Барана, шукаў яго па малінах. Ён згадаў аповед Барана пра Паўлінку і занепакоіўся лёсам майстра. Абышоў многія вядомыя яму маліны і паўсюль шукаў Мангола. Урэшце Казік сказаў яму, што Філіп мае для яго ўказанне ад Барана. Філіпа Ясь знайшоў у Цыпы. Той даў яму Алікаў пярсцёнак і сказаў, але па вялікім сакрэце, дзе можна знайсці Аліка.

Гэта было позна ўвечары. Ясь, не марудзячы, скіраваўся да Бляска. Баран з фельчарам пацягвалі гарэліцу. Калі хлопец увайшоў у кватэру, фельчар выйшаў у іншы пакой, даючы ім магчымасць пагаварыць сам-насам. Перш за ўсё Ясь вярнуў Аліку пярсцёнак.

 Чаго ты яго не апыліў?  спытаў Алік.

 Бо не трэба,  адказаў Ясь, дастаючы з кішэні немалы пачак даляравых купюр.  Гэта з апошняй работы. Акрамя таго, грошай у мяне яшчэ многа. Бяры, колькі хочаш. Ты мне шмат разоў дапамагаў, хай і я табе хоць раз ды прыдамся.

Ясь заўважыў, што Баран вагаецца, таму скарыстаўся фразай, якую некалі пачуў у злачынцаў:

 Злодзей у злодзея можа грошы ўзяць У фраераніколі. Толькі скрасці!.. Бяры на ўдачу!

Баран паклаў здаровую руку на рукі Яся.

 Добра, добра Я даўно ведаў, чаго ты варты На фарт вазьму

Алік узяў у Яся тысячу даляраў і дзве тысячы ост-рублёў. Ён не ведаў, што рабіць з гэтымі грашыма, але не любіў заставацца без гатоўкі. Былі ў яго такія забабоны, маўляў, адсутнасць грошайда бяды.

 Паўлінка некалькі разоў у мяне пра цябе пыталася,  сказаў Ясь.

 Та-ак?.. Ну, і што?  быццам бы ў задуменні спытаў Алік.

 Я сказаў, што нічога пра цябе не ведаю.

 Надалей так і кажы.

 Ты не вернешся да яе дамоў  паправіўся Ясь, адчуваючы, што размова пра Паўлінку можа быць Аліку непрыемнай.

 Мой дом там, дзе краты на вокнах. А каханка маяу кішэні,панура адказаў Баран.

А пасля кароткага маўчання сказаў ціха, абыякава:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке