Песецкий Сергей Михайлович - Гляну я ў аконца стр 6.

Шрифт
Фон

 Дакладна,  адказаў Ясь.

 Дабранач,  сказаў пан Баніфацый.

Прыяцелі скіраваліся ў свой пакой, а пан Баніфацый застаўся вартаваць скарб і адчайна абдумваў, як бы яму аднаму завалодаць ім.

«Проста выкіну смаркачоў за дзверы і прыгражу паліцыяй»,  вырашыў урэшце пан Баніфацый.

Тым часам калегі паціху вылезлі праз акно ў сад, а адтуль праз паркан выбраліся на дарогу да тракту. Яны неслі з сабой адзінаццаць з паловай тысяч даляраў. У дадатак Ясь нёс успаміны аб пяшчотах сваёй выпадковай каханкі.

А на хутары заставалася адчыненым акно Марысінага пакоя (яна не ведала, што Ясь сёння сыдзе), і сядзеў ля духоўкі пан Баніфацый, пільнуючы складзеныя ў «машынку» шматкі паперы.

КЛОПАТ ПАЎЦІІ ЭТЫКА ТАМАША ХУРДЗІЧА

Вылітая ў твар вада прывяла Паўлінку ў прытомнасць. Яна расплюшчыла вочы і ў жаху глядзела на свайго каханка. Баран моцна перавязаў плячо, каб спыніць кроў, што цякла з глыбокай раны каля локця, пасля ручніком закруціў саму рану. Ён апрануў фрэнч, узяў шапку і, не зірнуўшы на Паўлінку, выйшаў з майстэрні.

Паўця нейкі час ляжала, мяркуючы, што Баран зараз вернецца, але, калі яго не было ўжо доўга, яна паднялася і пайшла ў свой пакой. Зірнула ў люстэрка і адступіла ў жаху. Твар, шыя і грудзі былі залітыя крывёю Хутка, аднак, яна супакоілася, бо згадала, што гэта кроў палюбоўніка. Толькі вылаялася: «Пачакай у мяне, бандзюган, я табе гэтага не дарую! Успомніш у мяне!»

У той дзень Баран дадому не вярнуўся. Начаваць ён таксама не прыйшоў. Назаўтра Паўлінка, убачыўшы Яся, спытала ў таго пра Аліка, але хлопец нічога пра яго не ведаў.

На чацвёрты дзень з раніцы Паўлінка элегантна адзелася, апранула каракулевы палітончык і пайшла да Баляў. Дарогаю яна разважала, што рабіць. «Можа, Алік мяне кінуў? А можа, папаўся?.. Хутчэй, папаўся».

Паўлінка не хацела змірыцца з думкай, што Алік мог бы яе кінуць. У Баляў Паўця наслухалася шматлікіх захопленых водгукаў аб багацці і харастве свайго строя. Гэта яе вельмі пацешыла. Яна вярнулася дамоў позна. Аліка не было.

Уначы Паўлінка не спала. Разважала пра свой лёс і думала, што рабіць. Згадала Толіка, які быў для яе ўзорам выхаванасці і элегантнасці, і вырашыла пайсці да яго па раду. «Калі Алік не вернецца, то, можа, ён возьме мяне да сябе. Крыху грошай я назбірала, дарагіх рэчаў у мяне шмат. Мы б адкрылі большую цырульню. Мяне б яму саромецца не давялося. Я ж такая прыгожая. Алік па мне варяцеў. Чым я Толіку не пара Я таксама магла б чытаць розныя кнігі і прыгожа гаварыць». Паўця расплылася ў мроях і заснула.

Назаўтра Паўлінка адзелася як найпрыгажэй і пайшла да Толіка. Праходзячы міма цырульні яна заўважыла, што кліентаў унутры няма, таму з мілай усмешкай і проста-такі ззяючы яна ўвайшла ў сярэдзіну.

 Толічак, каханы, даруй, што я так даўно ў цябе не была Столькі справаў  Паўця не паспела скончыць.

Толічак, які падчас уваходу Паўлінкі раскладваў у шафе сурвэткі, замёр на месцы. Перапуджанымі вачыма ён глядзеў на жанчыну. Урэшце ганарыста выпнуў грудзі, падняў угару падбароддзе і пагардліва ўказаў ёй пальцам на дзверы:

 Зрабіце ласку, шаноўная пані, вымятайцеся адсюль прэч! Зразумела?!

Паўлінка, аднак, не зразумела.

 Толічак, што ты гаворыш? Апамятайся!

У кутках вуснаў цырульніка зявілася пена.

 Прэч!  гістэрычна закрычаў ён.  Будзе мне тут кожная курва ў прыстойную ўстанову лезці! Прэч, бо паклічу паліцыю!

Паўлінка зразумела, што гэта не жарт, пагатоў Толік падскочыў да яе і зусім не па-графску выпхнуў за дзверы.

 Прэч!  крыкнуў ён на развітанне.  Каб я цябе тут больш не бачыў, лафірында!

Выціраючы хустачкай слёзы з твару, Паўлінка вярнулася дадому. Там яна доўга плакала. Ейны Толічак, ейнае боства, ейная мроя, ейны ідэал, такі разумны, такі вучоныі так з ёю абышоўся. Паступова яна пачала адчуваць да яго нянавісць. Міналі гадзіны, і з хаосу думак і пачуццяў Паўця вычаліла адзіную праўду: «Алік, аднак, заўжды ставіўся да мяне нашмат лепш Ён мог пабіць мяне тады, нават і забіць мог, але ён ударыў нажом не мяне, а сябе. І ўсё праз гэтага падлюгу!.. Можа, Алік з роспачы жыцця сябе пазбавіў?.. І што мне, беднай, рабіць?.. Ён цяпер, можа, ніколі не вернецца, а павінен быў купіць мне залаты гадзіннік Якая я няшчасная!»

Мінуў тыдзень, але Алік не вяртаўся. Паўлінка не ведала, што рабіць. Урэшце, у скрайняй роспачы яна пайшла да бацькі. Бацькоў яна застала за абедам.

Убачыўшы дачку, Тамаш Хурдзіч насупіў густыя бровы:

 Ну, чаго трэба?

З вачэй Паўлінкі паліліся слёзы.

 Татачка, я такая няшчасная!

 Чаму ж гэта?.. Га?.. Сама на бацьку нацкавала гэтага даўгілу Сама за ім паляцела, а цяпер няшчасная

Тамаш агледзеў пакой. Ён шукаў вяроўку. Пасля зірнуў да дачку, і ў ягонай галаве загарэлася думка: «Як лупцаваць бабу ў каракулевым паліто?»

 Дык чаго табе?  цвёрда адсек Хурдзіч.

 Я да мамусі  жаласна ўздыхнула Паўця.

 Сюды ідзі!  прарыпаў Хурдзіч.  А вы вон!

Стася і Юлік як найхутчэй выйшлі з пакоя, а Паўця паслухмяна села за стол і моўчкі раняла слёзы.

 Ну-у!?  буркнуў Тамаш.

Заікаючыся, Паўлінка расказала бацькам пра выпадак з каханкам. Што з рэўнасці ён закаціў ёй скандал і рубануў сябе нажом. Пра Толіка, натуральна, яна ані слоўкам не згадала. Пасля Баран кінуў яе і цэлы тыдзень не вяртаецца дадому.

Хурдзіч з каменным тварам і крытычна прымружанымі вачыма глядзеў на дачку. Калі яна замаўчала, ён знянацку адгукнуўся спакойным голасам, чым вельмі здзівіў жонку і дачку:

 Я ведаю, што гэта злодзей А злодзеі спрытнюгі Трэба было трымацца за яго і даіць, як тую карову, а не распуснічаць з кудлам Я думаў, што ты маеш крыху майго розуму А ён, відаць, хоць і злодзей, але дурны, бо тады б цябе нажом шаргануў Мабыць, аслеп ад кахання і такое выкінуў З такім можна ў золаце хадзіць, а што ты цяпер маеш?..

 Сукенкі ў мяне прыгожыя ёсць, бялізна, пярсцёнкі, каракуль  апраўдвалася крыху падбадзёраная Паўця.

 А форсы ў цябе колькі?

 Крыху ёсць

 «Крыху ёсць»,  перадражніў яе бацька.  Зараз як здзяру з цябе гэтыя каракулі і адлупцую, то набярэшся розуму. Была ў цябе залатая жыла, дык трэба было яе шанаваць.

Паўця толькі плакала.

 Ты мне смаркі не размазвай,  павысіў голас Тамаш.  А калі я цябе розуму вучу, то ўважліва слухай і запамінай Гэты твой хрукт вернецца. Гэта дакладна Ідзі дадому і чакай Як вернецца, то падлашчвайся да яго, пусці пыл у вочы і цягні, што толькі можна З каго дзерці скуру, як не са злодзея Толькі трэба з розумам Каб так выходзіла, што ён сам дае, а не ты выцягваеш Вось што Ты з ім амаль паўгода жывеш, а што маеш?.. Разумная на тваім месцы ўжо б кучу форсы мела А ты! Каракуль!.. Ідзі цяпер дамой, ладненька ўсё прыбяры, сама прыгожа апраніся і чакай А як вернецца, то паплач, прымі яго як каралевіча Як трэба, прабачэння папрасі, падлабунься, калені пакажы, як сядаць будзеш, да цыцак прыцісні Сама ведаеш, чым сука кабяля возьме А галоўнае, даглядай яго, каб галодны не быў, каб меў, што любіць, пытай пра здароўе а сама думай: «Здохні, халера!» Такім ладам ты не толькі форсу, але і скуру з яго спусціш Ну, пайшла прэч і памятай маю навуку, бо як розуму не набярэшся і другі раз сюды хліпаць прыйдзеш, то я табе на срацы каракуляў павыбіваю!

Хурдзіч ніколі так доўга і так зычліва не размаўляў з дачкой. І маці, і Паўця былі ў скрайнім здзіўленні. Гэта быў першы ў жыцці ўрок этыкі, псіхалогіі і грамадзянскай тактыкі, выкладзены бацькам дачцэ.

Алік Баран перш за ўсё пайшоў да блатнога фельчара, з якім падтрымлівалі сувязі найлепшыя злодзеі і спецыялісты па працы «на сабачку». Яго называлі Бляскза тое, што ён часта паўтараў гэтае слова.

 Ну вас і аздобілі!  сказаў Бляск, агледзеўшы рану Барана.

 Я сябе сам аздобіў.

Бляск з недаверам паглядзеў на Барана, перавязаў Алікаву рану і загадаў прыйсці праз два дні.

 Шмат я вам вінен за клопат?  спытаў Алік.

 Дай, колькі хочаш Можаш нічога не даваць А магу і я табе даць, калі трэба

Гэта быў прынцып Бляска: браць, колькі дадуць, а калі трэба, то дапамагаць пацыентам. Як выявілася, гэты метад быў добры тым, што ўдзячныя пацыенты, якіх ён пры неабходнасці лячыў задарма, калі здабывалі гатоўку, шчодра адплачвалі свайму дабрадзею. Такім чынам Бляск здабываў грошы і сэрцы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке