Песецкий Сергей Михайлович - Гляну я ў аконца стр 4.

Шрифт
Фон

Пан Баніфацый уважліва агледзеў банкноту і, хаваючы раздражненне, сказаў:

 Гэта ж, пане Ігнацый, вялікія грошы зрабіць можна.

 Вядома,  адказаў ігнат.  Толькі нельга справу расцягваць, бо хімікаты рэдкія. Іх тут цяжка знайсці. Таму трэба адным разам махануць вялікую колькасць банкнот. З гэтай мэтай трэба купіць на чорным рынку як мага больш амерыканскіх купюр вялікага наміналу, мінімум пяцідаляравых, а пажадана большых. На гэта трэба шмат грошай, таму я акурат шукаю чалавека, які мог бы гэта фінансаваць. Прыбытак мы б падзялілі так: хіміку за работу 40 адсоткаў, я за пасярэдніцтва і дапамогу ў працы20 адсоткаў, а той, хто дастане сапраўдныя купюры, таксама атрымае 40 адсоткаў прыбытку.

Пан Баніфацый, сквапна гледзячы на банкноту перад сабой, сказаў:

 А па іх не пазнаюць, што яны фальшывыя?

 Ды дзе там! Зрэшты, вазьміце самі гэтую купюру і абмяняйце ў банку або ў мянялаў. Без праблем. Такія банкноты зусім не фальшывыя. Хіба толькі ў будучым выявіцца, што пад адным нумарам дзве купюры. Але калі тое будзе?.. Праз шмат гадоў а можа, і ніколі.

Пан Баніфацый на момант задумаўся.

 А гэты ваш хімік не падмане?

Ігнат рассмяяўся.

 Бачу, што вы ўсурёз задумаліся. Купюра ляжыць на стале, што той бык. У нас было няшмат грошай, таму я купіў дзве па два даляры і дзве па пяць. Вы, пане, думаеце, што я дурны? Мяне б ён не правёў. Я сам прысутнічаў на праверачным запуску. Гэта доўгая і цяжкая праца. Я бачыў кожную драбніцу. З усім дапамагаў. Пасля размяняў у адным банку двухдаляравую, у іншымпяцідаляравую. Якія могуць быць сумневы. У мяне засталіся гэтыя два даляры, якія вы тут бачыце, ды яшчэ пяць ёсць.

Ігнась выцягнуў партманэ і паклаў на стол яшчэ пяць даляраў. Навюткая купюра пахла, як і тая, гваздзіковым маслам. Пан Баніфацый уважліва агледзеў і яе таксама.

 А нічога, што яна смярдзіць?

 Глупства. Пакласці на некалькі гадзін у цёплую духоўкуі выпарыцца,  адказаў Ігнат.  3 тымі я так і зрабіў.

Пан Баніфацый прыглядаўся то да Ігната, то да банкнот і штосьці абдумваў. Урэшце ён прымружыў левае вока і хітра сказаў:

 А што калі мы таго тэхніка ці хіміка ў лапці абуем? Тады можна яго долю між намі падзяліць. Вам было б ажно шэсцьдзесят адсоткаў, а рэштамая.

 Я не разумею, што вы маеце на ўвазе,  Ігнат прыкінуўся здзіўленым.

 Ну, вы яму дапамагалі і, як вы гаворыце, бачылі, як усё гэта робіцца, дык нашто ён нам?

Гэтым разам Ігнат удаў абурэнне:

 Але гэта ж не ганарова! Як так можна!

 Не ганарова, затое здарова! Хе-хе-хе!  прарыпеў пан Баніфацый.

 Я на такое не згодны,  урачыста абвясціў Ігнат.  Калі вы, пане, інакш не жадаеце, то я буду вымушаны пашукаць іншага кампаньёна.

Пан Баніфацый няшчыра рассмяяўся:

 Я проста жартаваў Хацеў паглядзець, як вы да гэтага паставіцеся.

 Хай сабе і пажартавалі,  сказаў Ігнат,  Зрэшты, без яго не абыдзешся, бо я ведаю толькі ход працы. А што за растворы і куды там што мазаць, то я ўяўлення не маю Я хацеў спачатку знайсці кампаньёна ў горадзе. А пасля згадаў вас. Вы маеце знаёмствы сярод купцоў. Вам лёгка сабраць ці пазычыць любую суму. Чым больш, тым лепш. Пасля работы ім можна вярнуць тыя самыя грошы.

Спыніліся на тым, што Ігнат павінен быў запрасіць хіміка з усімі прыладамі, каб супольна параіцца аб правядзенні работы.

Цяпер акурат яны прыйшлі да пана Баніфацыя, каб усё вырашыць. Калегі дасталі з заплечніка пляшку гарэлкі, шпроты і кілбасу.

 Хлеба ж вы нам ужо дасце,  сказаў Ігнат.

Пан Баніфацый, якога распаліла перспектыва вялікіх прыбыткаў, прыдушыў у сабе скупасць і вырашыў накрыць урачыстую вячэру. З суседняга пакоя ён паклікаў жонку:

 Марыся!

У пакой увайшла маладая, прыгожая, фігурыстая жанчына. Ігнат перабольшыў з яе маладосцю. Ёй магло быць каля дваццаці гадоў. Яна была вельмі нясмелая. Не падымаючы вачэй, яна прывіталася з гасцямі.

 Марыся! Зробіш нам вячэру. Да гарэлачкі перш за ўсё яечню. Яек не шкадуй, сала таксама. Дасі гуркоў і грыбоў. Там ёсць рыжыкі салёныя. І не марудзь.

 А мы тым часам выпем пад шпроты,  сказаў Ігнат, выбіваючы рукой корак з пляшкі.

Неўзабаве бутэлька была пустая. Пан Баніфацый разахвоціўся і дастаў з кішэні звязку ключоў.

 Пачастую вас гарэліцай уласнага вырабу. Пярцоўкай.

У хуткім часе ён прынёс літровую пляшку самагону і закрасіў яго вішнёвым сокам. Яны пілі далей. Неўзабаве Марыся падала на стол яечню і закускі. Ясь, якому кабета вельмі спадабалася, запрасіў яе за стол.

 Нядобра, пане Баніфацый, каб мы пілі, а ваша жонка нам прыслужвала, як кухарка.

І ён стаў зацята піць за яе здароўе, заахвочваючы жанчыну ўздымаць кілішак. Настрой паляпшаўся, Пан Баніфацый прынёс яшчэ літр самагону. Ён хутка напіўся і недарэчна балбатаў. Ясь разышоўся і пачаў пад сталом штурхаць Марысю нагой. А пасля злавіў на сабе яе шальмоўскі позірк і ўсмешку. Гэта зусім вывела яго з раўнавагі. Ён пачаў сачыць за жанчынай. Знайшоў зручны выпадак, калі яна выйшла ў кухню, каб схапіць яе ў сенцах. Ён моцна абхапіў яе і прагна цалаваў. Марыся палала.

 Пусці, мілы, пусці! Стары мяне забе.

 А калі я не магу Я не засну

Праз момант Марыся пачала шаптаць:

 Яны хай пюць Ты шмат не пі Як сябар засне, вылазь у акно і прыходзь да мяне акно наступнае Будзе адчынена Цяпер ідзі хутчэй, бо стары ачомаецца

Марыся вярнулася ў кухню, а Ясь зноў, быццам з падворка вярнуўшыся, далучыўся да хаўруснікаў. Падахвочваў іх піць, а сам спрытна прапускаў тосты.

Толькі цяпер пан Баніфацый пазбыўся скупасці. На стале апынулася пляшка фірмовай рабінаўкі, пасля каньяк. Зявіліся сухія кілбасы, вяндліна, масла.

Папоўначы Ігнат і гаспадар дома былі зусім пяныя. Кулікоўскі спяваў «Сто лят» у гонар гаспадара. Пан Баніфацый хваліўся багаццем

 Ты думаеш, што калі я ў даматканым хаджу, то ў мяне на добрае адзенне няма?.. Га?.. Ды мне пляваць!.. Як захачу, то цэлую вуліцу ў Менску куплю!.. Фабрыку пастаўлю Што захачу, то і зраблю!.. Вось так!..

Ігнат яму падтакваў. Ясь даліваў ім у кілішкі і час ад часу шматзначна паглядаў на Марысю, якой некалькі выпітых чарак кінуліся агнём на твар, запаліўшы і без таго прыгожыя вочы

Ясь распрануў і паклаў спаць абсалютна пянага спадарожніка, пасля адчыніў акно, што выходзіла ў сад. З суседняга пакоя даносіўся гучны храп Баніфацыя, які ўжо чвэрць гадзіны таму пайшоў спаць. З наступнага пакоя праз яшчэ зачыненае Марысіна, як Ясь здагадваўся, акно падаў у сад доўгі прастакутнік святла. Ясь паціху вылез у сад і падышоў да акна. У святле лямпы ён убачыў Марысю, якая мылася ў пастаўленай на ўслончык мядніцы, павярнуўшыся да яго бокам. Ясь з асалодай назіраў за аголенай прыгожай жанчынай, якая, не падазраючы, што за ёй назіраюць, паводзіла сябе абсалютна свабодна.

Гэта яшчэ больш павялічыла прывабнасць яе фігуры. «Хай бы яна адчыніла акно!  думаў Ясь.  Калі не адчыніць, пагрукаю». Жанчына выцерлася ручніком і паставіла лямпу так, каб выразна бачыць сваю фігуру ў люстры. Ён убачыў, што Марыся дастала з шуфлядкі маленькую пляшачку і коркам датыкалася твару, грудзей і плячэй. «Парфуміцца»,  падумаў Ясь і згадаў Марусю Лобаву, сваю першую каханку. Цяпер Ясь быў упэўнены, што акно адчыніцца. Марыся ўважліва агледзелася з усіх бакоў у люстры. Яся гэта раздражняла. «Чаго ж яна марудзіць?»

Урэшце, пасля даўжэйшага агляду зброі перад люстэркам, Марыся надзела начную кашулю і расчасала валасы. Потым яна падышла да акна і адчыніла яго. Ясь знянацку схапіў жанчыну за руку, а пасля жвава забраўся ў пакой. Ён пачаў цалаваць Марысю. Тая ахвотна прымала яго пяшчоты. Неспадзявана яна сказала:

Ідзі да сябе Распраніся, пасля вяртайся Каб тут не было тваіх рэчаў. І замкні дзверы на ключ

Ясь вярнуўся ў свой пакой. Спешна распрануўся і вярнуўся да Марысі.

З раніцы, пасля сняданку, таварышы наладзілі ліпавую лабараторыю. Ход дзеяння быў прадуманы і абмеркаваны ў горадзе. Галоўную ролю ў сённяшняй рэпетыцыі гралі дзве двухдаляравыя, амаль новыя, купюры. У горадзе іх намачылі, склалі разам і адпрасавалі, каб загіны былі аднолькавыя. Яны былі з ідэнтычнымі нумарамі. Для гэтага з вялікай колькасці купюр у знаёмага мянялы былі выбраныя дзве найбольш падобныя адна да адной нумарамі. Розніцу ў лічбах выправілі з дапамогай тушы, пераўтварыўшы на адной з купюр тройку ў васьмёрку, чацвёрку ў адзінку і дзявятку ў нуль. І крыху паскробшы лязом. Даляр з аўтэнтычнай нумарацыяй уклалі між двух кавалкаў чыстай паперы такога ж памеру.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке