Гэтая іх смеласць імпанавала Ясю. Калісьці, крыху пад чаркай, ён спытаў Ігната, як гэта адбылося ўпершыню. Ігнась задумаўся, а пасля паволі сказаў:
Мне самому дзіўна Я на Мілку ніколі ўвагі не звяртаў Бабай не лічыў А неяк заходжу да яе. Бачумыецца ў мядніцы. Кашулю ўніз спусціла. Я праходзячы, вось так сабе, пляснуў яе па азадку. Яна як вызверыцца, і вадоюплясь мне ў твар Я яе за гэта яшчэ мацней стукнуў. А яна мяне кулаком у грудзі. Схапіў яе і сам не ведаю, як мы на ложку апынуліся Я, напэўна, лютаваў. Яна крычыць: «Што ты робіш, паскуднік?!» Адыграцца хацеў, але яна ўжо маўчала і сама мяне за шыю рукамі трымала З таго часу і пайшло ў нас Такія справы Кахаем адно аднаго Лепш яна, чым сто іншых
Пальцы дашчэнту ўсе у дыяментах,
У кожнага тросткаслановая костка!
Гэй, дыгу-дыгу!
Гэй, дана-дана!
У кожнага тросткаслановая костка!
Ясь не дачакаўся вяртання Ігната з горада. Пра сустрэчу яны не дамаўляліся, таму ён не крыўдаваў на сябра. Сказаў Мілцы, каб брат чакаў яго заўтра ўвечары дома, а сам выправіўся ў цэнтр.
На Камароўцы, быццам дзве ракі, зліваюцца два тракты: Барысаўскі і Лагойскі. Іх вусце раскінулася ля канца Захар'еўскай вуліцы, што рассякае на дзве часткі амаль увесь горад.
Камароўкарай для паточнікаў. А паточніцтвабазавая школка для злодзеяў-пачаткоўцаў. Гэта найпрасцейшы спосаб крадзяжу, для якога непатрэбныя аніякія інструменты і адмысловыя веды. На «патоку» працуюць нават дзеці. Ёсць, аднак, злодзеі, якія амаль усё жыццё «ходзяць на паток». Старыя паточнікі ў справе сваёй звычайна карыстаюцца падлеткамі.
Паточнікі крадуць з вазоў на тракце што толькі можна. У іх няма сталых метадаў працы. Яны крадуць зранку і ўвечары. Абкрадаюць тых, хто ўязджае ў горад, і тых, хто з яго выязджае. Падразаюць куфры або валізкі, ззаду прывязаныя да вазоў. Прабіраюцца ў заезныя дамы і, карыстаючыся разявацтвам або нядбальствам, а часам і пянствам мужыкоў крадуць, што падвернецца. Здараецца, здымаюць нават вупраж з каня, а былі выпадкі, што забіралі і каня з возам. Наймілейшыя дні для паточнікаўкірмашовыя. Некаторыя паточнікі выходзяць далёка за горад і там пільнуюць сваіх ахвяраў. Бывае так, што селянін выедзе рана з дому і задрэмле. Прачынаецца і бачыць, што няма тавару, які ён на рынак вёз. Але найчасцей бралі падарожных ля ўезду ў горад. Тут прасцей за ўсё адцягнуць увагу ахвяры.
Неяк мужык, некалькі разоў абчышчаны паточнікамі і даліншчыкамі, прадаў каня і паехаў дадому. Навучаны досведам, загарнуў грошы ў хустку і ўсеўся на іх з цвёрдым рашэннем не ўставаць, пакуль не апынецца за горадам. Даліншчык «пасвіў» яго даўно, пільнуючы, куды той схавае грошы. За возам пайшоў на Камароўку. Там сустрэўся са знаёмым фірмовым паточнікам і патлумачыў справу.
Зробім яго капэлай? спытаўся паточнік.
Клёва.
І яны пайшлі далей, уважліва сочачы за мужыком. У нейкім месцы воз спыніўся. Мужык дастаў з кішэні дробныя грошы, гукнуў хлопца, што круціўся напаўбліз, і загадаў яму купіць цыгарэты і запалкі. Паточнік шапнуў колькі слоў даліншчыку і рашуча пайшоў да каня. Спакойна і абыякава пачаў выпрагаць яго з воза. Мужык ажно вочы вылупіў ад здзіўлення і проста аслупянеў. Толькі калі аглоблі ляжалі на зямлі, ён схапіў пугу і падскочыў:
Ты што робіш?
Паточнік быццам бы са здзіўленнем зірнуў на селяніна:
Халера! Я думаў, гэта швагер Памыліўся.
Таго моманту, калі мужык падскочыў, хапіла, каб даліншчык прыбраў яму з-пад зада хустку з грашыма. А мужык, выехаўшы з горада, калі хацеў грошы дастаць, аніяк не мог уцяміць, як і калі іх скралі.
З пэўнага часу Ясь стаў частым госцем на Камароўцы. У яго было шмат прыяцеляў, і ён ведаў амаль усе маліны. Працуючы далей гуртом з Баранам і яго калегамі, якія былі элітай зладзейскага свету, ён ахвотна знаёміўся і з яго пралетарыятам. Некаторы час Ясь «хадзіў на паток» з Балеронам. Гэты від работы даваў яму малы прыбытак, але адкрываў яшчэ адны дзверы ў зладзейскія салоны горада. Цяпер ім кіравала не жаданне прыбытку, але неўтаймоўная цікавасць да свету і людзей. Ні ад якой працы ён не адмаўляўся. Часта сам высоўваў новыя канцэпцыі работы, якія на справе выяўляліся цудоўнымі. Гэта ўсё стварыла яму рэпутацыю характэрнага хлопца.
Ясь усё мацней урастаў у асяроддзе злодзеяў і з усіх бакоў спазнаваў іх жыццё і звычаі.
НА МАШЫНКУ
На захадзе ўсё палала. Там выбухнуў вулкан фарбаў і плынню колераў заліваў гарачы фон неба. Перамяняліся і перапляталіся ў панараме Прыроды немагчымыя для ўзнаўлення колеры. Пунсовы, залаты, фіялетавы, блакітны безупынна пераліваліся ў сотнях адценняў і тонаў Урэшце, быццам стомленае гэтай феерыяй барваў, неба пачало блякнуць Вечар яшчэ раз пачырваніў усю зямлю крывавым пурпурам, а пасляпераходзячы ў ружовы і фіялетавызгас.
Восеньская ноч нясмела, сарамліва пачала паказваць свае скарбы. Вось пачалі пералівацца на небасхіле першыя з іх, і ўрэшце ўсё неба шчыра і пераможна рассмяялася зоркамі.
Ясь і Ігнат паволі ішлі трактам на Радашковічы. З сабою яны неслі фанерную скрынку, куды склалі ўсе прылады для работы «на машынку».
У пэўны момант Ігнат пачаў гаварыць:
Гэты гад цёпленькі. Сармаку ў яго поўныя касеты, а бліт ён не штукамі лічыць, а на вагу. Хітры, што той ліс. Нават «шкельцы» мае. А жыве, як свіння. Хатнія быццам пяныя з голаду ходзяць. Адзежа ўсярыззё. У жабракоў лепшая будзе. Дзве жонкі замарыў. А які пасаг за кожнай узяў! Цяпер трэці раз ажаніўся. Самому пад шэсцьдзесят, а шмару ўзяў сямнаццацігадовенькую. Дзедам ейным быць можа. Такога толькі і браць.
Адкуль у яго такое багацце? зацікавіўся Ясь.
Ад першай жонкі яму застаўся млын і маёнтачак. Там ён добра нажыўся. Другая зваряцела. І па ёй ён хапануў нямала. Пасля пастаўкі ў войска. Сам разумееш: гандаль-шмандаль, махлярства. І пайшло-паехала І ведаеш, такі багацей, а крадзеных коней у старавераў купляў. Так я з ім і пазнаёміўся.
А мы здолеем яго зрабіць?
Гэта ўжо на зыхер Я ўсё абставіўпершы клас. Стапрацэнтна. Ты толькі не асаромся, сказаў Ігнат.
Яны збочылі з шашы на палявую дарогу і каля дзясятай гадзіны вечара падышлі да комплексу пабудоваў. Іх сустрэў зацяты сабачы брэх. Прыяцелі падышлі да ўваходу на шырокі двор фальварка. З ганка адгукнуўся злосны, крыху ўстрывожаны голас:
А хто там лазіць!!
Свае. Янэк Нацэвіч з сябручком. Вітаем пана Баніфацыя.
Ага! Зараз Пачакайце!
Неўзабаве да веснічак наблізіўся высокі плячысты мужчына. На шворцы ён вёў сабаку. Ясь і Ігнат зайшлі на падворак і скіраваліся да дома. Іх суправаджаў канцэрт злых дварнякоў, што сядзелі на ланцугах у розных кутах пляцоўкі.
Яны ўвайшлі ў вялікі пануры дом. З сенцаў, якія дзялілі хату на дзве часткі, гаспадар правёў іх у чыстую палову, дзе ён жыў з жонкай. Служкі жылі ў чорнай палове. Прыяцелі апынуліся ў вялікім памяшканні, з якога ў іншыя пакоі вялі дзверы.
У святле газавай лямпы Ясь убачыў высокага, крыху згорбленага мужчыну. У яго была жорсткая рудая шчэць і маленькія шпаркія вочкі. Апрануты ён быў у саматканы суконны гарнітур.
Гаспадар з цікаўнасцю прыглядаўся да Яся.
Дык гэта і ёсць той майстар? спытаў ён, крызу здзіўлены хлопцавай маладосцю.
Ён і ёсць. Нічога, што малады. Затое разумны за нас абодвух. Я ўжо паказваў вам яго работу. Лепш і ў Амерыцы не зробяць. А заўтра ён махане ўзорчык. Каб вы, пане, самі ўбачылі, што гэта за інтэрас. Мільёны можна зарабіць!
Ну, добра, пацёр рукі гаспадар. Вы, напэўна, без вячэры. Але што я вам дам есці?
Вы за гэта не перажывайце, супакоіў яго Ігнат. У нас з сабою і кілбаса, і тры бляшанкі шпротаў і кмінаўкі пляшка ёсць. У нас не тое, што ў вас: дзень папрацуемі тысяча даляраў у кішэні. Пачатак ужо ёсць, а што далейад вас залежыць. Можам супольна папрацаваць, усім хопіць. Месца ў вас пэўнае, гэта дакладна.
Мінулым разам Ігнась, робячы папярэднія захады да інтарэсу, прадставіў справу так: у Менск прыехаў малады хімік, які працаваў у Пецярбургу на «Монетном Дворе» і дасканала ведае тэхніку друкавання грошай. Уцякаючы ад бальшавікоў, ён апынуўся тут ні з чым. Ігнат з ім пазнаёміўся, і хімік прапанаваў яму выраб фальшывых, а так насамрэч сапраўдных грошай, бо справа тут у тым, што кожная банкнота настолькі насычаная фарбамі, што з яе можна зрабіцьадцягнуўшы частку фарбаўяшчэ адну банкноту. Такім чынам са старублёўкі можна мець яшчэ адну старублёўку, выкарыстоўваючы адпаведныя хімічныя сродкі. Паколькі курс царскіх грошай цяпер быў нізкі, планавалася рабіць адбіткі даляравых банкнот. Цяжкасць была ў тым, што малатыражная вытворчасць не аплачвалася, а для вялікага тыражу патрэбна было шмат аўтэнтычных купюр. Ігнат ужо папярэдне даў пану Баніфацыю новенькую двухдаляравую банкноту як узор працы пецярбургскага тэхніка. Яе злёгку прамачылі гваздзіковым маслам.