А віноўнік гэтай сутычкі, Фіська, размашыста шыбаваў Бондараўскім завулкам далей, ажно бруд з-пад ботаў на чатыры бакі свету ляцеў. Раптам дарогу яму заступіў цёплы заходні свавольнік-вецер. Быццам ветразь, надзьмуў пінжак і спыніў рух. Фіська нахіліўся наперад для атакі. Хацеў зламаць нечаканы супраціў. Алё вецер спрытна ўхіліўся ўбок, і Фіська, губляючы раўнавагу, развярнуўся на пятках і задам сакавіта-смачна пляснуўся ў лужыну Яна ажно з берагоў выйшла Злодзей уздыхнуў. Пасля рассмяяўся Сядзець было зручна і мякка, а холаду вады ён не адчуваў, бо алкаголь самавіта яго грэў Ён бы, напэўна, і доўга так праседзеў, але вецер зноў наляцеў (мо на працу сваю паглядзець) і галаўны ўбор з яго здзьмуў Шапёха пусцілася ў непакорны заплыў па лужыне. Гэтага Фіська ўжо не вытрымаў, вылаяўся і некалькі разоў беспаспяхова паспрабаваў быў вызваліцца з гразевай ванны. Нарэшце ў яго гэта атрымалася. Ён схапіў шапку з вады і, стоячы пасярод калюжыны ў наскрозь мокрай адзежы, трыумфальна зацягнуў:
Злодзей будзе выкрадаць,
А я буду прадаваць.
Мама, злодзея люблю!
Гэй-я!
Мама, злодзея люблю!
Ясь адарваўся ад чытання рукапісу і запаліў цыгарэту.
Як табе гэта? спытаў хлопца Грамадзянін, бо лічыў малога найбольш разумным у гэтым таварыстве і даў яму прачытаць першую частку рамана з жыцця злачынцаў, над якім цяпер працаваў.
Мне зусім не падабаецца, шчыра адказаў Ясь.
Што табе не падабаецца?
Усё, пачынаючы з назвы Што гэта за назва для рамана, «Туман»?
Над назвай я доўга думаў, сказаў Грамадзянін, і менавіта гэтую выбраў як найбольш адпаведную. Бо разумееш, я пішу пра свет зусім невядомы і жудасна абылганы. Звычайнаму грамадзяніну жыццё злачынцаў вядомае менш за жыццё бізнесменаў.
А навошта табе гэта пісаць?
Хачу сказаць праўду пра тых людзей, пра якіх гавораць і, свядома і несвядома, пішуць хлусню.
Навошта гэтая праўда патрэбная? Навошта і каму?
Перш за ўсё яна патрэбная самім злачынцам, каб паказаць шляхетным людзям, што іх абяздоленыя браты таксама людзі, у жыцці якіх больш болю, чым ліхіх памкненняў. Акрамя таго, для будучыні. Для людзей мудрых, якія будуць шукаць праўду пра даўнія часы і пра розныя адрэзкі чалавечага жыцця, Для тых, хто захоча ўкараняць і паглыбляць веды пра чалавека Я хачу публічна сказаць, што злачынцыгэта проста няшчасныя людзі. Што віна за іх учынкі павінна быць падзеленая паміж усімі грамадзянамі, якія не здолелі ўсцерагчы іх ад гэтага страшнага лёсу. Я буду пісаць пра гэта. Я скажу людзям шмат праўды пра тых, каго выкінула за борт нармальнага жыцця Я сам адчуваю віну перад імі Наша абыякавасць і суворасць да іхвось што сапраўднае злачынства. Подлае, жорсткае Не магу без агіды згадваць сябе самога, як я некалі выступаў на судзе прысяжным, у ліку дванаццаці іншых прысяжных. Мы судзілі маладога селяніна за забойства бацькі. Ён забіў яго сякерай і сам прыйшоў у паліцыю. На судзе з яго нічога нельга было выцягнуць. Казаў, што дябал падкаснуўся, і ўвесь час плакаў. З паказанняў сведкаў таксама нямнога можна было даведацца. Пракурор, какетнічаючы з прысутнымі ў залі дамамі, разануў ладную прамоўку. Мы згодна прызналі: вінаваты. І мужыка адправілі на катаргу, бестэрмінова. Карацей, мы выдралі яго з жыцця. Знішчылі назаўжды Нядаўна я пачаў думаць пра тую справу. Згадаў сабе пэўныя падрабязнасці: што бацька часта вяртаўся пяны і біў маці і малодшых дзяцей. Сведкі называлі гэта: «Любіў стары павучыць». Сын заўжды быў цвярозы і працавіты. І шмат іншых падрабязнасцей дадалося. І тады ў мяне склалася абсалютна іншая карцінка. Бацькатыран, дэспат, як напіваўся, катаваў сямю. І неяк сын пастаяў за сябе, маці або меншага каго з дзяцей. Абарвалася ў ім, можа, тое, што ён бачыў, што цярпеў столькі гадоў. Прыйшла «ліхая хвіліна» у якую асляпленне і сякера абрубілі тое, што трываць ужо не было сілаў. Хто вінаваты? Гэта правільнае пытанне Хто вінаваты ў гэтым, акрамя цемры і галечы?.. Бо гэта наша супольная віна... Хто з тых дваіх больш вінаваты Забойца ці забіты?.. Можа, забіты?.. А хто будзе саджаць гэтых сытых разумнікаў-быкоў, якія зладзілі сабе тэатр з чалавечай трагедыі і свядома да гэтага злачынства далічылі яшчэ адно На якое зямное пекла мы асудзілі таго чалавека?.. Асудзілі і ганарліва пайшлі, поўныя пачуцця добра выкананага абавязку. Ці паспрабаваў хоць хто паглыбіцца ў душу таго чалавека Халера!.. І ніхто не згадаў словаў Хрыста: «Не судзіце, ды не судзімы будзеце».
Грамадзянін змоўк. Ён быў заўважна стомлены і расчараваны. Важкасць і складанасць узнятай тэмы быццам прыціснулі яго. Ён склаў рукапіс напалам і засунуў яго ў бакавую кішэнь бруднага, зношанага паліто. Ясю перадаўся гэты настрой. Пасля доўгай паўзы хлопец адгукнуўся:
Ніхто твайго рамана не надрукуе; калі ты будзеш так пісаць. Скажуць, што ты выступаеш у абарону злачынцаў.
Грамадзянін раптам пачырванеў і відавочна раззлаваўся.
Мо і скажуць Людзі подлыя Я выступаю і буду выступаць у абарону справядлівасці Досыць у нас ужо подласці на сумленні Я подла жыў: сыты, абыякавы і ў бяспецы тады, калі іншыя галадалі і вымушаныя былі красці тое, што ім па праве належала Ніхто мяне так жыццю не навучыў, як злодзеі Адзін мне неяк так сказаў (я тады ў Арле ў турме сядзеў): «Як вы, пане, так у жыцці ўладкаваліся, што жылі сумленна і наогул у турме не сядзелі?» Яму дзіўна было, што я толькі на пяцьдзясят трэцім годзе жыцця ў турму трапіў, Трамадзянін усміхнуўся. Я некалі згадаў, як студэнтам сядзеў ля акна і назіраў за арыштантамі, якія пілавалі на падворку дрэва. Падворкам ішла нейкая добра апранутая мажная жанчына. Мінула вязняў, але тут жа спынілася, дастала пяць капеек, падышла да аднаго і ўрачыста сказала: «Вось вам, Бог вас не забыў!» Вязень, якому яна давала грошы, адхапіў руку і раптам сказаў злосным хрыпатым голасам: «Ты, пануся, Богам сабе морды не падцірай. Ён табе не брат! Не для цябе ён прыйшоў! Ты дасі 5 капеек, набалбочаш на 50, нос задзярэш на 500, а скрадзеш на 5000! І гэтыя 5 капеек таму даеш, што або ўдачу ў інтарэсах сваіх мець хочаш, або квіток уваходны ў рай купіць!! Але Бога не падкупіш! Лафірында! І мяне не ашукаеш! Я табе не драбіна ў неба!» Я тады быў страшна абуранытакое хамства! Такіх бы вешаць! Наглядчык вылаяў вязня. Пануся наіндычылася і сказала, што падасць скаргу пракурору Так была прынятая трапна выказаная праўда Як бы я хацеў сустрэць таго чалавека!.. Ён ведаў жыццё!.. Для мяне цяпер ён варты больш, чым тысяча прыстойных грамадзянаў з майго мінулага
Гэтая размова адбывалася ў кватэры Ігната Кулікоўскага на Ніжняй Ляхаўцы. Грамадзянін прынёс туды рэчы, купленыя ў розных крамах на замову Яся згодна з падказкамі Ігната. Яны рыхтаваліся да працы «на машынку». Тады гэты від аферы быў яшчэ невядомы.
Ясь, які пасля апошніх справаў меў шмат гатоўкі, даў Грамадзяніну 500 рублёў за турботы.
Не трэба так шмат, пратэставаў Грамадзянін. Я нішто сабе жыву. Не галадаю.
Грамадзянін скіраваўся ў трушчобу Цыпы, дзе яго чакаў Філіп Лысы. З цягам часу Грамадзянін стаў неадемным сябрам брацтва з-пад знаку шабера. Злодзеі прызвычаіліся і палюбілі яго. Ён змог заваяваць іх давер і дапамагаў вырашаць розныя дробныя справы. Пісаў лісты, насіў малявы, а часам і «статкі», але яго ніколі не бралі на аніякую, нават найдрабнейшую работу. Злодзеі адчувалі, што яму было б непрыемна Грамадзянін паступова спазнаваў і паглыбляўся ў жыццё злачынцаў. Ён браў з яго тыпажы для свайго рамана. Гэта шкодзіла канструкцыі твора, але было карысна з гледзішча фактуры.
У суседнім пакоі Ігнатава сястра, Міла, напявала песеньку:
Гляну я ў аконца, пагляджу я ў фортку
Крочаць злодзеі ў расклёшаных портках
Гальштукі модныя, выпрасаваныя,
Боцікі новыя, лакіраваныя
Гэй, дыгу-дыгу!
Гэй, дана-дана!
Боцікі новыя, лакіраваныя
Міла была вельмі прыгожая. Ёй было ўсяго сямнаццаць. Ясь ведаў, што дзяўчына жыве з братам як з каханкам. Зрэшты, яны зусім гэтага не хавалі. Ігнась казаў: «Я кахаю Мілу, а яна мяне. А што людзі балбочуць, то мне ўсё адно. Нашто мне з дрыздай абы-якой паскудзіцца. Мне яна больш падабаецца. А што сястра, то што з гэтага? Таксама жанчына, не каза ж. Праўда ж?!.»