Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Блакіт і золата дня (зборнік) стр 7.

Шрифт
Фон

Дождж... Менавіта так дождж шумеў тады, калі яны ўдваіх хадзілі паркамі па беразе Дняпра.

Шырокія сходы царскага паляца, бела-блакітныя муры, мокрыя дрэвы, кручаны струмень фантана, агні ліхтароў у начных шатах.

Дождж мацнеў і мацнеў. Яны ледзь паспелі дябегчы да пустой ракавіны для сімфанічнага аркестра і схявяттття туды.

Слабае святло падяла на падлогу, блішчалі мокрыя рады пустых лавак. І ветрык, такі, як цяпер, патыхаў з мокрых клёнаў.

- Холадна... - здрыганулася яна.

Ён накінуў ёй на плечы свой пінжак. Пінжак спаўзаў, і яму давялося прытрымаць яго рукою. Адчуваў пад далонню яе худыя моцныя плечы. І, неспадзявана для сябе, прыгарнуў яе да грудзей.

Аднойчы Міхал бачыў дзікую казу, якая папалася ў пастку. І вочы ў той казулі былі такія, як цяпер у гэтай дзяўчыны.

Яны прасілі яго, малілі - не чапаць, пусціць яе. І ён не вытрымаў, пусціў...

Пасля яны пачалі дурэць, разыгрываць перад пустымі лаўкамі, перад мокрым паркам, у якім не было ніводнага чалавека, сцэну з нейкай пышнай трагедыі.

- Вазьміце меч, - замагільным голасам стагнаў Міхал, - і мне прабіце грудзі. Клянуся пасівелай барадой і ўсёй гарэлкай у скляпах -вы любая і ясная...

- Прытым, - смеючыся падказвала яна, я вам не веру. У рыцараў палескіх ёсць у вачах жахлівая спакуса, каварства нізкае, падсгупнасць слоў. Яны хітруюць, і яны чаруюць. Яны даверлівых дзяўчатак крадуць і ў Турцыю султанам прадаюць.

- Ну, гэта паклёп, - не вытрымаў Міхал. - Мы такія людзі, што ў нас сабакі з-пад носа хлеб крадуць. Нас саміх у Турцыю прадаць можна.

І яны зарагаталі. Дождж перастаў. Толькі дрэвы ўсё яшчэ скідалі на жвір буйныя кроплі.

Яны выйшлі ў парк. І тут, ля агароджы стадыёна, яна выпадкова дакранулася плячом да яго пляча.

Пастка замкнулася зноў. Ён абняў яе і пацалаваў у дзіцячыя прыпухлыя вусны.

- Успомніў усё ж пра маё абяцанне, - прашаптала яна. -Злапамятны ты.

Пацяклі дні. Праца, дзе яго ўжо лічылі сваім, кпіны Лёвачкі, добры і трошкі зайздросны позірк таўсіуна, дняпроўскі пляж, звон тугога мяча ў паветры. І яна, то задыханая і ружовая, з занесенай для ўдару па мячы рукой, то ціхая і пяшчотная, з адбіткам начных ліхтароў у вачах...

Аднойчы яны правялі ноч на вадзе. Проста так, селі і паехалі начным параходам.

З берагоў далятаў рэзкі голас драча, які недарэчна пераймаў цвыркуна, даносіла пахі водарасцяў і нагрэтых за дзень кіёўнікаў. Калі параход набліжаўся да берага, ясна чуліся ўсплёскі хваль аб бераг, журботныя і сонныя галасы начных птушак. Недзе далёка, па курсу парахода, гарэла нізкая сіняя зорка. Стоячы на носе парахода, яны плылі проста на яе.

- Не ведаю, сказаў Міхал,- што ў тваім сэрцы. Але маё поўнае. Мне больш нічога не трэба. Ёсць зямля, спрацаваныя мускулы, зорка і ты.

Яны ўжо ведалі, што былі першыя адно ў аднаго.

- Ты доўга будзеш кахаць мяне? - яна прынікла да яго плячом.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора