Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч читать онлайн

Дрэва вечнасці
4 часа 10 минут
читать Дрэва вечнасці
АбдулМесія — гл. Шаўтэлі. АміранДарэджаніані — гл. Масэ Ханелі. Амірбар — начальнік ваеннага флоту. Амірспасалар — камандуючы войскамі. Аспіраз — планета Венера. Атарыд — планета Меркурый. Бадахшан — мясцовасць на Паміры, багатая рубінамі. Безаар — каштоўны камень. Багдад — найбольшы адміні
Старая казка
1 минута
читать Старая казка
Вясною, ледзь пабеглi ручаi i падзьмуў халодны вецер, падчас якога выпускае сваё лiсце дуб, прачнулася ў дупле старой лiпы дачка ляснога цара. Пацягнулася соладка i прыпомнiла адразу, што зноў усё лета пройдзе ў яе без кахання. Моцна вартуе яе лясны цар, i няма вакол нiкога, каму б магла яна цёплае
У шалашы
12 минут
читать У шалашы
Міхал ледзь паспеў дабегчы да шалаша, калі неба раскалолася папалам і ў ірваную расколіну лінула такое сляпучае святло, што захацелася сесці на зямлю. Разам са святлом з расколіны вырваўся сухі кароткі трэск, быццам нехта зламаў над галавою дрэва. Хлопец кінуўся ў чорны створ шалаша, зачапіўся аб не
Лятучы Галандзец
20 минут
читать Лятучы Галандзец
Паэт Лявон Касачэўскі даведаўся, што яму здрадзіла нявеста. Месца, у якое ён уцёк гаіць сардэчную рану, было рыбацкім латвійскім гарадком, маленькім, як цацка. Уранку Касачэўскі прачнуўся, пачуў, як дождж шапаціць па лісцях, і засмяяўся, што няма больш нявесты, усё засталося ззаду, што прыйшла, магч
Лебядзіны скіт
6 минут
читать Лебядзіны скіт
Даўнымдаўно дзень аднойчы ўзышоў не ў сонечным святле, а ў зараве пажараў і чорная копаць паняслася на захад. Гэта рознапляменныя орды ўладара Батыя пайшлі навалай на рускую зямлю. Ішлі, грымя зброяй, кумыцкія сотні, ехалі ў чорных даспехах цёмнікі перад радамі татарскіх палкоў, ехалі на вярблюдах б
Маленькая балерына
17 минут
читать Маленькая балерына
Яе любілі ўсе. Маленькая, танюткая, чымсьці падобная на дзяўчо ў свае васемнаццаць год, яна выклікала ў кожнага мужчыны, нават слабага, імкненне абараняць яе. Не было на свеце нічога больш падманнага за такое імкненне, таму што ў гэтым гнуткім целе жыў, у патэнцыі, мужны дух змагара і майстра. Кожны
Сіняя-сіняя...
17 минут
читать Сіняя-сіняя...
Апошнія вершнікі з крыкам і гартанным лямантам адхлынулі за дзюны і праваліліся, зніклі за імі, як жоўтабелая лава... Як вада... Не, як апошнія языкі самуму. Настала цішыня. Ён ляжаў на пяску, гэтай разагрэтай, нясцерпна гарачай патэльні. Ад дзюнаў яго аддаляла нізкая, на палову сажня вышынёй, палас
Кацёл з каменьчыкамі
4 минуты
читать Кацёл з каменьчыкамі
Давай з табой сядзем і пагаворым. Ты што, спаць збіраешся ці хворы? Тады заставайся ў цёплым ложку. А калі ты здаровы і ты здаровая, то давайце сядзем на пашчапаныя бярвенні, ля прызбы, на лаўкі, а каму зручна той і проста на падлозе. І ўявім мы, што памчалі мы на нашым дыванесамалёце ў вясёлкавы н
Карней-мышыная смерць
8 минут
читать Карней-мышыная смерць
Мы, дзеці, гатовыя былі бегчы за ім хоць за самы свет. Калі на нашай вуліцы з'яўлялася началавечадоўгая постаць і гучаў прарэзлівы крык: "Ммышы! Шчурры! Пацукі!", мы былі проста на сёмым небе ад асалоды. Гэта было нават цікавей, чым тачыльшчык. Чалавек гэты быў худы, з сухім і доўгім тварам, на тонк
Цыганскі кароль
43 минуты
читать Цыганскі кароль
Палявыя гваздзікі пахлі ваніллю, як святочны пірог. Міхал Яноўскі ўздыхнуў, зрабіўшы такое адкрыццё, бо любіў хатнія пірагі, а ўжо два дні, як еў хлеб з халодным мясам і не ведаў, ці давядзецца яму яшчэ калінебудзь пакаштаваць цудоўных праглаў і перапечак. Нават печка, дзе іх звычайна пяклі, больш н
Паром на бурнай рацэ
29 минут
читать Паром на бурнай рацэ
Дарога на поўнач ад горада кантралявалася інсургентамі і была небяспечнай. Таму ганцам, якія павінны былі трапіць у размяшчэнне коннага палка, даводзілася скакаць з захаду, перапраўляючыся ўнаброд праз Друць або гэтая дарога была карацейшай, але і больш небяспечнай ехаць поймаю ракі, паплавамі, ка
Кніганошы
12 минут
читать Кніганошы
...У сасновым лесе маліцца, у бярозавым любіцца, у дубовым волю каваць, у яловым душу д'яблу прадаваць. Гэты лес быў яловы. Ён цягнуўся амаль на сорак вёрст, і ўсе гэтыя вёрсты шумелі верхавінамі і маўчалі ўнізе, дзе былі сухія замшэлыя галіны, сівы лапнік, рэдкія галявіны з імшарамі ды куп'ём і
Ладдзя Роспачы
29 минут
читать Ладдзя Роспачы
Рыгору Барадуліну Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха. Быў ён з калена Давойнаў, з клана – Мячоў, а якога герба – за даўнасцю год забылася. Усёй маёмасці яго было – замакразвалюха, некалькі коней веку мафусаіла
Чортаў скарб
4 минуты
читать Чортаў скарб
У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата. А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як з
Жабкі і Чарапаха
1 минута
читать Жабкі і Чарапаха
На беразе маленькага ляснога возерабалотца разгарлаліся, разышліся і наладзілі канцэрт жабы. Церушыў на іхнія галоўкі цёплы дожджык, свяціла праз яго сонца. Весела было жабкам — вось яны і спявалі. І тут прыплыла пратокай з такога самага суседняга балотцавозера вялікая балотная Чарапаха. Жыла яна ад
Вужыная каралева
6 минут
читать Вужыная каралева
Цi далёка цi блiзка, цi нядаўна цi даўно, на той самай зямлi, на якой мы жывема, дагэтуль жылi нашы дзяды — было ўсё гэта. Стаяла на беразе хата старога Яся, стаяла з краю пачынка. А Ясь жыў тут даўно, пасiвелi яго валасы, як грушавы квет, i жонка яго ўжо ў зямлю расцi пачынала. Вырасцiлi яны двух с