Андрэй Федарэнка - Смута стр 23.

Шрифт
Фон

— Чуў. Усё чуў. Будзем знаёмы — парторг Кадол, — сказаў дзядзька зусім іншым голасам, ужо не ламаючы языка. — Пашэнціла табе — сенсацыю напішаш. Назаві — «Апошні бастыён застою»; вы, журвалісты, гэта ўмееце... Так і ёсць: шэсць гадоў я рабіў усё, каб ніхто ні пра што не здагадваўся, шэсць гадоў забараняў выпісваць цэнтральныя газеты, адключаў на мясцовай падстанцыі тэлетрансляцыі з вялікага свету... А ездзіць з такой глушэчы ніхто нікуды не ездзіў. Так і напішы —рэліктавы выкапень, самадур раённага маштабу, які столькі гадоў хаваў ад людзей свабоду, не даваў ім дыхаць...

Ашаломлены Кірэвіч не ведаў, што й казаць.

Уехалі ў арку з надпісам «Трэці Інтэрнацыянал».

Пакуль у клубе збіралі сход, журналіст прайшоўся па хатах. Усё было, як і казаў парторг. Ніхто не чуў, што ідзе перабудова, мала хто ведаў, што памёр Брэжнеў. Зайшоў у магазіны — прамтаварны і прадуктовы, і быццам апынуўся за мяжою. Стаяла без усялякіх талонаў і купонаў гарэлкі: «Руская», «Маскоўская», «Сібірская» і нават «Экстра», якой Кірэвіч ні разу ў жыцці не піў (кошт самай дарагой, «Сібірской», сем рублёў дзесяць капеек). Каўбаса вараная, сухая, вэнджаная; цукеркі — ад карамеляў да грыльяжу; памідоры, гуркі ў слоіках; цыгарэты шасці сартоў (самыя дарагія «Космас» па шэсцьдзесят капеек). У прамтаварным: касцюмы нямецкія па сто дваццаць пяць, чэшскія — па дзевяноста восем (не лічачы мінскай і гомельскай вытворчасцяў), курткі, плашчы, шкарпэткі, туфлі (не яічачы «Луч» і «Камінтэрн») румынскія і польскія, якіх ніхто не браў, бо каштавалі — ого! — аж цэлых пяцьдзесят рублікаў!..

Увечары сабраўся сход. Далі слова Кірэвічу. ЁН стаў за трыбуну і доўга маўчаў, гледзячы на поўную залу людзей.

— Я цяпер як чалавек з іншай планеты, — сказаў ён. – На кожнае маё слова трэба дзесяць адступленняў і тлумачэнняў. А галоўнае, я ніяк не магу пачаць, бо проста агламошаны, галава плыве — як вы ўмудрыліся так адстаць ад астатніх людзей?

Устаў з першага раду гладкі мужчына ў новай куфайцы, з чубам, як у кубанскага казака.

— Я Навадумскі, — сказаў ён. — Гэта я падаў сігнал. Ты, чалавеча, сапраўды нам многа не гавары, мы і так затурканыя... Скажы проста, на фактах — у чым мы адсталі?

— Добра, на фактах. Давайце з простага, што мне адразу ў галаву прыйшло. Хто ведае, што такое талоны, купоны і візіткі? Падыміце рукі. Ніхто. Вось бачыце. А гэта такая хітрая рэч, што калі нешта купляеш, трэба, акрамя грошай, даваць купоны і выразаць талоны. Ну, і візітка, само сабою...

— Хітра,—сказалі ў зале.

— Так хутчэй ім, відаць...

— Як жа – хутчэй, —пасміхнуўся Кірэвіч. — Вось лічыце: так адзін прадавец, а так трэба сама мала тры. Чарга, крыкі, нервы... Але гэта доўга расказваць... Што яшчэ? Ведаеце, што такое інверсія, канверсія, дэвальвацыя? Праўда, гэтага я і сам не ведаю...

Устаў зноў Навадумскі:

— Ты лепш скажы: цяпер там у вас працуюць ці не? Ці ўсё машыны пазамянялі?

— Ну як жа, машыны... I тыя, што былі, нікуды не варты. Дый каму гэта трэба, мяняць? Цяпер увогуле працаваць нявыгадна. Будзеш працаваць, дык ногі працягнеш. Цяпер так, — ажывіўся Кірэвіч, —скажам, купляю я ў вас тут зубную пасту па сорак капеек, вязу да нас і прадаю па сорак рублёў. Бізнес! Альбо, яшчэ лепш, бярэш чужую кніжку, пажадана не нашу, замежную, пішаш на ёй сваё імя, выдаеш і ўсе грошы забіраеш сабе...

– А аўтар?! – ахнулі ў зале.

– А пляваць на аўтара! Праўда, з выдавецкай справай цяпер цяжэй — паперы няма. Ды і рэкет... А ўвогуле, цяпер сто, тысячы варыянтаў жыць не працуючы!

На журналіста найшло натхненне.

— Можна перапрадаваць, можна фарцаваць, можна лізінгам...

— А Божа, што ён кажа, — уздыхнуў нехта ў зале.

— Кажу ж, не дойдзе да вас!

— Можа, у вас усяго хапае, раз працаваць не трэба? — спытаў Навадумскі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке