Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)

Шрифт
Фон

Андрэй Федарэнка

Ланцуг

Аповесці

© Андрэй Федарэнка, 2012

© Мастацкая літаратура, 2012

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Ланцуг

Аліне

I

Лета, каля дзесяці гадзін раніцы, а ў кабінеце хірурга 14-й Мінскай клінічнай бальніцы Стэльмаха гарэла святло на дварэ з самай ночы сеяўся цёмны, халодны дождж

Кабінет знаходзіўся на першым паверсе старога, з тоўстымі сценамі і маленькімі, нізкімі вокнамі будынка, таму добра было чутно, як вада патокам бяжыць па асфальтавай дарожцы і сцякае ў люк пад акном. Па шыбах паўзлі звілістыя кроплі, у адчыненую фортку з двара залятала халодная імжа, і, здавалася, нават старыя клёны ў бальнічным дворыку, на які глядзела адзінае акно кабінета, неяк пагорбіліся, апусцілі пад гэтай няспыннай макрэчай рукі-галіны і ўжо самі не вераць, што цяпер самае лета, ліпень, стаміліся чакаць лагоднага сонца і сабраліся толькі жаўцець і пакрысе засынаць

Усярэдзіне кабінет быў утульны і невялікі: два сталы, паміж сталамі высокая бальнічная шафа-сервант, збоку каля дзвярэй, у кутку, умывальнік, насупраць сталоў, каля сцяны, абкладзенай ад падлогі на метр кафельнай пліткаю,  кушэтка, два крэслы; ад дзвярэй да акна дарожка, зашорганая нагамі так, што ні колеру, ні ўзору вызначыць немагчыма Сам Стэльмах, Іван Змітравіч яго звалі, у белым пакамечаным халаце, тоўсты, вялікі, у акулярах, з сівой шчоткай жорсткіх нават на выгляд валасоў, сядзеў за сталом, што бліжэй да акна, і пераглядаў карткі хворых; другі, асістэнт Стэльмаха, нядаўні выпускнік медыцынскага інстытута Яўген Вінярскі, стаяў побач і курыў у адчыненую фортку. Гэта быў высокі прыгожы хлопец гадоў дваццаці васьмі, падобны тварам да дзяўчыны тым больш падобны, што доўгія чорныя валасы ў яго былі гладка зачэсаны і на патыліцы перацягнуты гумкаю. На ім таксама быў белы халат, і калі Вінярскі паварочваў галаву, чорная дзявочая каса матлялася па белых плячах. Ён курыў, пасля кожнай зацяжкі падносячы цыгарэту да меднай попелкі-чарапашкі» і збіваючы попел доўгім указальным пальцам з дагледжаным, акуратна падпіленым ружовым пазногцем па адных гэтых яго пальцах з пазногцямі можна было заключыць, з якой ён сямі, як выхаваны, як гадаваўся, як жыве і чым цікавіцца цяпер.

Раз-пораз Вінярскі кідаў позіркі на старога доктара, які блізарука нагінаўся над сталом, выстаўляючы сваю галаву-вожык,  і тады ў вачах у Вінярскага ўспыхвала нейкае блюзнерства, нават пагарда. Ен адварочваўся і глядзеў на мокры двор, на клёны, на жоўта-брудную ад дажджу сцяну суседняга корпуса, дзе быў задні падезд клінічнай сталоўкі і тады яго вочы неяк патухалі і ў іх чытаўся сум, нуда чалавека, якому абрыдла ўсё гэта даўно і надоўга. Вось пад акном праехаў, нібы праплыў, зялёны пашарпаны «рафік», рассякаючы коламі паток вады на асфальце, завярнуў і спыніўся каля сталоўкі; з яго выскачылі два мужчыны ў сініх халатах, адзін расчыніў дзверы, падпёр цаглінаю, і мужчыны хутка, горбячыся, пачалі заносіць у дзверы белыя сталёвыя падносы з курамі, булкамі, хлебам, скрынкі з малочнымі пляшкамі Усё гэта мачыў дождж. Вінярскі нібы ўбачыў гэтую сталоўку у паўпадвале, з цёмным, пазадзіратым на швах лінолеумам доўгая заля з нізкай столлю, дзе нават у сонечны дзень заўсёды гараць лямпачкі і ўсё адно цёмна, дзе на сталах алюмініевыя аблезлыя міскі, такія ж лыжкі і нават людзі за гэтымі сталамі здаюцца нейкімі бляклымі і аблезлымі, як міскі, з якіх ядуць,  уявіў, і ў яго раптам аж занылі зубы, аж прабегла пад языком аскома і чамусьці забалеў указальны палец уявілася, што ён здзірае з гэтага пальца аб шкло пазногаць. Вінярскі нават паклаў палец у рот і прыкусіў пазногаць. Калі перастала балець, ён павярнуўся і пачаў разглядаць Стэльмаха, нібы першы раз бачыў.

«А ён тут усё жыццё! Сядзіць, глядзіць на гэтыя сцены, на гэты падвал-сталоўку, есць з алюмініевай міскі і хоць бы што!» з нечаканым раздражненнем падумаў Вінярскі.

Іван Змітравіч сядзеў, глядзеў у кніжку з пажоўклымі старонкамі, трошкі нахіліўшы галаву да акна, і Вінярскаму быў відаць сівы пушок, якім кучаравілася ўся доктарава тоўстая шыя, які лез аж пад зацёрты, нясвежы каўнер халата і, відаць, рос і на плячах, грудзях Бачылася вуха, з якога тырчэў такі ж сівы пух, нават не сівы, а з нейкай пажоўкласцю. «I такая гадзюка спала некалі ці мо нават і цяпер спіць?  з жанчынаю, мае дзяцей Няўжо і ён некалі жыў, як і я жыву, быў малады, пра нешта марыў?..» думаў Вінярскі, разглядаючы старога хірурга.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3