Андрэй Федарэнка - Смута стр 20.

Шрифт
Фон

— Дык ты п’яны! — гідліва адсунуўся пенсіянер, які баяўся і ненавідзеў п'яных усё жыццё.

— П'яны? А хто ж мяне папаіў?!

Далей і адбылося тое бязглуздае (але й лагічнае, бо ўсё ішло да гэтага) завяршэнне звычайнага, простага шчасця чалавечага. Івановіч вырваў у Міраслава Раманавіча кавеньку. Першы ўдар прыйшоўся нямоцны, збоку і па руцэ, затое два наступныя прысталі да беднай пенсіянерскай спіны гладка...

Потым, на судзе, сведкі пацвердзілі: на тым і скончылася. Толькі тры ўдары і паспеў нанесці падсудны — больш не далі. Двор быў поўны людзей, набеглі мужчыны, скруцілі хулігану рукі, выклікалі міліцыю...

Судова-медыцынская экспертыза прызнала матывам дзейнасці Івановіча рэдкую форму афекту — нервова-нсіхічны зрыў у выніку г. зв. «тытунёвага пахмелля», «абсціненцыі». Ад недахопу ў крыві нікаціну адбылося рэзкае парушэнне функцый арганізма. Івановіч быў вызвалены ад адказнасці і пастаўлены на ўлік у наркалагічным дыспансеры.

Міраслаў Раманавіч да гэтага часу з ім не вітаецца.

Застойным 1985 годам перад галоўным рздактарам часопіса «Савецкі дым» Даляглядам сядзеў пачынаючы празаік Корак і еў яго вачыма, баючыся прапусціць хоць адно слоўка. Разбіралі апавяданне Корка. Далягляду яно падабалася; ён знарок сам захацеў пагаварыць з маладым аўтарам і растлумачыць, чаму гэтае самае апавяданне надрукавана быць не можа.

— Ёсць мова, ёсць характары, але... тэма? Траятарыст крадзе ў лаўцы мех цукру, каб нагнаць самагонкі на даччыное вяселле... Вы ж пакуль не Шукшын і не Дудараў. А галоўнае, нашто вас, чалавека маладога, цягне на такія тэмы? Хіба мала 6ольш цікааых, агульначалавечых, спакайнейшых, ці што, тэмаў? Напрыклад, пра вайну...

— Я ж не бачыў вайны.

— Гэта і неабавязкова. Дый хіба з вашых родных, аднавяскоўцаў ніхто не ваяваў?

— Чаму — дзед ваяваў, сядзеў у канцлагеры.

— Вось бачыце, гзта ж такі бэгацейшы мэтэрыял! Але, дапусцім, тэма яшчэ паўбяды, можна і пра сучаснасць пісаць, толькі гледзячы як. Гэты ваш трэктарыст, хоць вы і выводзіце яго ў канцы станоўчым героем, чаму ён кандыдат у члены партыі? Гэта што — пазіцыя, поза?

— Я хацеў гэтым сказаць, што ў экстрэмальных абставінах людзьмі кіруе не партыйнасць, а нешта ірацыянальнае, інстынктыўнае...

— Можа быць, але ж і Галоўліт ніхто пакуль не адмяняў. Вы ж толькі пачынаеце, вам галоўнае што — зрабіць дэбют, надрукавацца; здыміце вы гэтую дэталь, гэтае кандыдацтва! Зноў-такі, каб толькі гэта... У вас з усяго апавядання цэнзуру можа прайсці хіба толькі адзін эпізод — калі радасныя дзеці з букетамі ідуць у школу. Ды й тут вы далей устаўляеце, што да школы — пяць кіламетраў... А эпізод, калі жонка трактарыста распранаецца перад сном і не чуе, як у пакой заходзіць следчы? Эпізод проста фальшывы, я не паверу і чытзч не паверыць, што следчага ні з таго ні з сяго так уражвае аголенае жаночае цела, як вы пішаце, «аголеная безабароннасць», што ён адважваецца знарок няправільна павесці следства, блытае сляды...

— Дый ў нашай вёсцы ўсё гэта было.

— У жыцці яшчэ не такое можа быць, але ж і прынцыпу сацыялістычнага рэалізму ніхто пакуль не адмяняў — не так, як ёсць, а так, як павінна быць. А гэта што, шчырасць галоўнай гераіні: «Бываюць хвіліны, калі я гатова здрадзіць мужу з кім заўгодна»? Гэтае ж жанчыны будуць чытаць, а ў нас і так распадаецца кожная трэцяя сям'я... Станоўчы герой «кульнуў чарку гарэлкі»... Цяперашнім часам увогуле згадкі пра гэта не пажаданыя, але раз так ужо вам гэта карціць, дык хай «куляе» муж лавачніцы — адмоўны герой... Карацей, перапішыце, улічыце ўсе заўвагі і нясіце. Будзем друкаваць.

У хуткім часе Корак па размеркаванні з'ехаў у глухую вёску, жаніўся, завёў гаспадарку, пайшлі дзеці. Апавяданне ён не папраўляў, ён на яго проста забыўся. Так прайшлі пяць гадоў. Аднойчы Корку патрапіўся на вочы часопіс «Незалежны дым».

«Які я малайчына, што не чапаў старое сваё алааяданне, — узрэдаваўся Корак, — часопіс цяпер незалежны, рэдактар той самы, Далягляд». Ён адшукаў апавяданне і паслаў у «Незалежны дым». Праз пару тыдняў Корак па сваіх справах паехаў у сталіцу і вырашыў зайсці ў рэдакцыю.

Далягляд, які сам амаль не змяніўся, Корка не пазнаў, а той пасаромеўся нагадваць.

— Апавяданне па-свойму цікавае, — сказаў Далягляд,— але, здаецца, нешта такое недзе я чытаў. Ні то ў Шукшына, ні то ў Дударава... Ну, хай. Але, добры чалавек, будзем шчырымі — каму цяпер цікавыя бытавыя тэмы? Такі час, такія паўсюль падзеі, буры, навальніцы, а ў вас... Трактарыст крадзе ў сельпо мех цукру. Напісалі б вы пра таго ж Сталіна, пра рэпрэсіі — такая моцная, можна сказаць, невычарпальнал тэма.

— Я ж тады не жыў.

— Дык дзед жыў, пра дзеда рэпрэсіраванага напішыце. Быццам дзед расказвае вам гісторыю пра лагер, пра Калыму...

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке