Роман Свечников - Рома едзе. Кніга 2 стр 5.

Шрифт
Фон

Метро, мабыць, апошняе месца, дзе застаўся дух Нью-Ёрка. Амаль на кожнай станцыі граюць вулічныя музыкі, чорныя хлопцы пад хіп-хоп з бумбоксаў выдаюць акрабатычныя нумары проста ў вагонах. У метро можна купіць ежу або наркату, можна паспаць, можна заскочыць у грамадскую прыбіральню. На некаторых станцыях нават ёсць бясплатны Wi-Fi і разеткі. Тут можна жыць, ніколі не выбіраючыся на паверхню.

Я разумею, што маё гультайства не можа цягнуцца доўга. У планах Паўднёвая Амерыка, дзе наўрад ці знойдзецца месца для добрай падпрацоўкі. Чарговы раз праглядаючы бруклінскую дошку абвестак, я канчаткова вырашаю, што больш не буду працаваць на рускіх імігрантаў. Мяне не палохае праца, я проста баюся мець справу з рускімі людзьмі.

Напрыклад, некалькі дзён таму я пабіўся з адным рускамоўным мужыком, які проста на вуліцы пачаў збіваць сваю жонку. Але апошнюю кроплю ў пытанні сувязяў з рускім камюніці паставіў стос штрафаў за паркоўку аўтамабіля, якія я атрымаў па пошце. Высвятляецца, што мудак, якому я прадаў сваю машыну на сметнішча, перавесіў мае нумары на іншы аўтамабіль і адчувае сябе даволі свабодна ў выбары месца для паркоўкі ў цэнтры Манхэтана. Прыкладна гэтак заканчваецца большасць гісторый пра мае фінансавыя стасункі з рускімі амерыканцамі.

MDMA

таму пераблытаў зону вылету з зонай прыбыцця. Воля некалькі гадзін прачакала мяне ў вестыбюлі ды ўжо рыхтавалася ехаць у горад і шукаць гатэль, але тут я нарэшце дагнаў, што памыліўся, і пабег да яе ўніз па выключаным эскалатары.

З моманту нашай сустрэчы ў Шанхаі мы толькі адзін раз разлучыліся на некалькі тыдняў Воля лётала ў Менск, каб завяршыць усе свае справы і зехаць да мяне з канцамі. Такім чынам, ужо год мы не губляем адно аднаго з поля зроку больш як на некалькі гадзін.

Мы з Воляй людзі з розных светаў: я закаранелы двоечнік і хуліган, які прагульвае ўрокі, а Воля круглая выдатніца. У палявых умовах у нас было больш чым дастаткова тэмаў для спрэчак і сварак. Я не магу даць хоць колькі б там выразнага адказу на пытанне, як ёй удаецца мяне трываць. Я гэтак жа не магу сказаць, чаму мяне дагэтуль вабіць гэтая дзяўчына. Але нягледзячы на нашу неверагодную цягу адно да аднаго, за год між намі назапасілася дахалеры нявыказаных словаў.

Не ведаю, ці адважыўся б я калі-небудзь сумленна распавесці ёй пра ўсё, што я пра яе думаю. Мне здаецца, яна таксама не знайшла б трапных словаў, каб выгаварыцца мне пра набалелае. Але прама цяпер мы сядзім з ёй без святла ў цесным ванным пакоі на 34-м паверсе манхэтанскага хмарачоса і не можам адарвацца адно ад аднаго. Толькі што мы ўпершыню ў жыцці прынялі па таблетцы MDMA, таму наступныя шэсць гадзін мы будзем горача выплёскваць адно на аднаго ўсё тое, пра што маўчалі апошнія трыста дзён.

Лёгкі наркотык дапамагае нам разабрацца ў сабе і здымае назапашанае нервовае напружанне. Раніцай наступнага дня я прачынаюся іншым чалавекам побач з па-новаму каханай дзяўчынай. Яшчэ некалькі месяцаў таму я быў перакананым ворагам усялякіх рэчываў, але цяпер мая ўпэўненасць у тым, што наркотык гэта смяротны грэх, моцна пахіснулася.

Марадзёры

У першую чаргу нас цікавяць дарагія і досыць малыя прадметы, якія лёгка змяшчаліся б у заплечніку, у другую чаргу дарагое адзенне, якое можна вынесці проста на сваім целе. З цягам часу мы складаем спіс кропак, у якіх можна досыць проста прыхапіць тавар. У асноўным у нашым спісе трапляюцца турыстычныя крамы і крамы дарагога хіпстарскага адзення.

Нягледзячы на тое, што практычна ўсе кропкі абсталяваныя антыкрадзежнымі сістэмамі, мы заўважаем, што часта можна знайсці тавар наогул без метак. Нават у самых дарагіх крамах, дзе цана за кашулю перавышае некалькі соцень даляраў, а пад столлю замаскіраваная «сістэма разумнага відэаназірання», мы знаходзім адзенне без тэгаў. Ад нас не хаваецца і той факт, што ў шмат якіх крамах з відэаназіраннем ахоўнікі на выхадзе не маюць рацый або навушнікаў, а гэта сведчыць пра тое, што за камерамі папросту ніхто не сочыць. У многіх шопах сістэма назірання наогул пабудаваная такім чынам, што трэба яшчэ добра пастарацца, каб трапіць у зону сачэння.

У першыя дні налёты на крамы запускаюць ува мне адрэналінавыя цягнікі, але ўжо праз некалькі тыдняў я наогул перастаю нешта адчуваць. Цяпер, калі я дзейнічаю на мяжы, манеўруючы ў новенькай куртачцы за спінамі ў кансультантаў, я адчуваю прыкладна тое самае, што адчувае геймер, калі шпіліць у якую-небудзь GTA, бо ўжо на памяць ведаю паводзіны кожнага юніта.

Усе рэчы, якія нам удаецца здабыць, мы прадаём праз мясцовыя анлайн-пляцоўкі. Гэтак за дастаткова кароткі час я дасягаю кантрольнай сумы.

Чалавек без пашпарта

Першае, што адчувае чалавек, якога выносіць на дарогу, гэта няўпэўненасць у сваёй будучыні. Ад гэтага робіцца казытліва адразу ва ўсіх абласцях мозгу невядомасць пяніць. Тым не менш у першыя часы ён носіць з сабой велізарны заплечнік, у якім ляжыць шмат непатрэбных рэчаў. З цягам часу чалавек разумее, што ў большасці прадметаў не мае патрэбы; заплечнік пусцее і памяншаецца ў памерах. У нейкі момант здаецца, што можна ісці далей і зусім без заплечніка. Заўтра больш не палохае валацугу. Дакладней заўтра перастае існаваць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

БЛАТНОЙ
18.3К 188

Популярные книги автора