Роман Свечников - Рома едзе. Кніга 1 стр 13.

Шрифт
Фон

Мой тэлефон разрываецца ад званкоў хлопцаў і дзяўчат, з якімі я правёў апошні тыдзень. Я прашу іх дапамагчы знайсці транспарт да Астары гэта горад, напалам падзелены мяжой паміж Іранам і Азербайджанам. Нічога не выходзіць, і ў выніку мы вырашаем рушыць у Азербайджан на аўтобусе і нават заплаціць за квіток.

Я заходжу на вакзал, дзе мяне сустракае Абцін, мой барадаты хударлявы брат! Побач стаіць яго сяброўка Ада вогненна-рудая кучаравая дзяўчына з неверагодна абаяльнай усмешкай. Вакол бегаюць Парадыз і яго сяброўка Мэт. Напэўна, мая англійская мова падалася ім надзвычай слабой, бо Парадыз і Мэт дораць мне падручнік па граматыцы. Аднекуль выбягае Фрыз, дзяўчынка гадоў дваццаці пяці, якая працуе ў лялечным тэатры. Яна такая маленькая, што яе, напэўна, блытаюць з лялькамі на сцэне. Фрыз вісне ў мяне на шыі якарам і пераконвае застацца яшчэ на пару дзён. Абцін тым часам, прымаючы непазбежнасць майго адезду, дастае з заплечніка пакет з ежай і працягвае мне.

Я абдымаю ўсіх дзясяты раз я гатовы забраць іх з сабой у заплечніку! Мая іранская банда мы яшчэ абавязкова сустрэнемся!

Усё паводле Карану

Я качуся ў аўтобусе і сумую. За акном пустыня, якая цяпер зусім не палохае. Праз восем гадзін, ужо ноччу, мы з Жэнем вылазім у Астары і бяром таксі да памежперахода. Але высвятляецца, што мяжа закрываецца а шостай вечара. Барабанны дробат! Я пратэрмінаваў візу!

Мы распавядаем выпадковым слухачам пра сваё падарожжа ў адной з мясцовых кафэх, і гаспадар частуе нас ежай бясплатна. У свой час яго бацька абехаў зямны шар на ровары. Гаспадар нават выносіць з падсобкі фотакартку ў якасці доказу.

А восьмай гадзіне раніцы мы ўжо стаім на мяжы сярод натоўпу азербайджанскіх чаўночнікаў. Іранскі памежнік не звяртае ніякай увагі на маю пратэрмінаваную візу і ляпае штамп.

Азербайджанская частка Астары неверагодным чынам нагадвае беларускую правінцыю. Гэтак жа чыста, тая ж плітка, тыя ж трактары. Першы ж чалавек, з якім мы загаворваем, зрываецца на крык:

О-о-о! Землякі! Я сем гадоў у Лідзе пражыў!

Ён як мае быць корміць нас яечняй і вывозіць з горада на трасу. Наступны кіроўца вырашае трымаць планку і частуе нас мясцовай стравай «лавангі» гэта фаршыраваная ўсялякім смакоццем курка. Карацей, у Баку мы прыязджаем сытымі і задаволенымі.

Калі шчыра, такія паводзіны азербайджанцаў нас трохі бянтэжаць. Чамусьці і я, і Жэня не вельмі хацелі сюды ехаць і зрабілі гэта толькі ад безвыходнасці. Але цяпер у маю галаву закрадаюцца сумневы падобна на тое, што Азербайджан не менш гасцінны за іншыя рэгіёны Каўказа.

Упэўненай хадой мы прабіраемся ў цэнтр горада. Баку вялікі і дарагі. На цэнтральных вуліцах складана знайсці машыну, таннейшую за пяць тысяч баксаў. Пачынае цямнець, я разглядаю мінакоў, каб знайсці каго-небудзь з «нашых». Некалькі спробаў заканчваюцца няўдачай веласіпедыст, гітарыст і жанчына з лабрадорам уяўлення не маюць, дзе можна пераначаваць двум турыстам з брацкай Беларусі. Стомленыя, мы заварочваем на цёмную вуліцу, каб знайсці дворык пад палатку. Раптам наперадзе я заўважаю кампанію, ад смеху якой у машын спрацоўваюць сігналізацыі. Адчуваю: поспех! Малады інжынер Яшар гатовы пакінуць нас у сябе да раніцы. Мы размаўляем з ім на сумесі рускай і англійскай, атрымліваецца штосьці кшталту: «If u wanna, we could eating торт».

Калі я вучыўся ва ўніверсітэце, то заўсёды прасыпаў першую пару. І зусім не таму, што вельмі стамляўся. Проста кожны новы дзень быў больш марны за папярэдні. Спаў я па дванаццаць гадзін. Спаў бы, напэўна, і па пятнаццаць або ўвогуле, як мядзведзь зімой, не прачынаўся б, але арганізм такога бязмежжа не дазваляў. Цяпер жа я сплю не больш за шэсць, а часцяком пяць гадзін. Ранішняя рэальнасць бе так рэзка і раптам, нібы амапавец пратэстоўца. Ты расплюшчваеш вочы і спрабуеш урубіцца: «Дзе я? А-а-а, гэта ж я ў інжынера Яшара. Яму на працу а восьмай. Ненавіджу інжынераў!»

Далей горад, дзе раніцай рабіць рашуча няма чаго. Падаю на траву ў парку на набярэжнай у надзеі яшчэ трохі даспаць. Парк, дарэчы, файны. Наогул, у Баку да «Еўрабачання» пабудавалі шмат чаго добрага,

горад выглядае сучасным і прыязным. Але гэта як праславутая беларуская чысціня усяго толькі пыл у вочы прыезджым:

Э-э-э! Уставай! Тут нельга спаць!

Ды я яшчэ заснуць не паспеў! Прыходзьце, калі засну.

Давай, уставай! У гатэль ідзі спаць!

Гэта Магамед, двухметровы ахоўнік парку. У яго велізарнай чарапной каробцы схаваная цэлая куча кансерватыўных поглядаў на газон і гарадскі этыкет увогуле. Ісці мне няма куды, а Магамеду яшчэ адзінаццаць гадзін ахоўваць парк ад сонных людзей. І вось мы стаім побач і глядзім на спакойны Каспій.

Магамед, а як ты да армян ставішся?

Я іх ненавіджу! Я б іх усіх выебаў! У нас тут іх наогул усе ненавідзяць! А ты ў Арменіі быў, ці што?

Так, быў. Перад Іранам заязджаў, кажу я, пранізваючы поглядам каспійскую далеч.

Калі б ты сюды галаву армяніна прывёз, то моцна б разбагацеў!

Здолеў бы тачку нармальную купіць?

Ха! Лёгка!

Слухай, ну не могуць жа ўсе армяне дрэннымі быць! Сам падумай, усюды ж ёсць добрыя людзі.

Ну-у-у, бабы армянскія мне падабаюцца. Цела ў іх добрае, твар толькі лайно.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора