Роман Свечников - Рома едзе. Кніга 1 стр 14.

Шрифт
Фон

Магамед, а ты ў Бога верыш?

Вядома, у нас у Азербайджане ўсё паводле Карану!

А ты яго ўвесь прачытаў?

Я ўсё і так ведаю. Чытаць не абавязкова.

З цягам часу я пачынаю адтаваць ад жабрацкага жыцця ў Іране, але калі заходжу ў краму, на аўтамаце ацэньваю размяшчэнне камер і паводзіны ахоўнікаў, хоць тырыць нічога і не збіраюся тут ужо працуе крэдытная картка. Я не напружваюся пры зносінах з людзьмі мы гаворым па-руску, у нас агульнае мінулае. Я ведаю, што наўрад ці адкрыю для сябе нешта новае, я ўвогуле ўжо няблага разумею Каўказ. Усё, што мне сапраўды цяпер трэба, гэта адпачынак. Таму мы з Жэнем сквапна пажыраем мінакоў вачыма ў надзеі сустрэць каго-небудзь, хто задаволіць нашу патрэбу.

Мурад падыходзіць да нас, калі мы корпаемся ў сметніку, каб адшукаць кардонку для чарговай таблічкі. Ён запрашае нас у суседні бар выпіць піва. Увогуле я амаль не пю, таму што ніколі не разумеў, навошта гэта рабіць. І вось, напэўна, упершыню ў жыцці я з дзікім задавальненнем прапускаю пару шклянак. Свет становіцца прасцейшым, а заплечнік лягчэйшым. Мурад прапаноўвае пераначаваць у яго на працы. Ён сістэмны адміністратар у сейсмалагічным цэнтры. Мы размяшчаемся проста на падлозе ў сервернай і засынаем пад манатонны гул кулераў.

Міліцыянты нюхаюць «пуэр»

Раніцай я выпадкова натыкаюся на Соху і Самае, сваіх іранскіх сяброў, з якімі ездзіў у грузінскі дзіцячы дом. За той час, што мы не бачыліся, у іх скралі ровары, але, як і ў любой гісторыі пра адважных падарожнікаў, знайшоўся добры чалавек, які купіў ім новыя. Соху і Самае збіраюцца перабрацца ў Казахстан на пароме, у нашай каманды такія ж планы. Хутка іранцы звальваюць па нейкіх справах, а мы з Жэнем адпраўляемся на галоўную вуліцу Баку, каб паводле звыклай схемы адшукаць сабе жытло.

Я ні разу не сядзеў з таблічкай «Looking for host» так доўга. І што самае цікавае, вынік аперацыі таксама вельмі адрозніваецца ад майго папярэдняга вопыту. Чалавек, які пагадзіўся нам дапамагчы, здымае для нас гатэль! Праўда, толькі на адну ноч і самы танны нумар, але такі варыянт усё роўна лепшы за любую ўпіску, бо табе не трэба праходзіць праз стомную каўказскую гасціннасць.

Засяліўшыся, Жэня вырашае як след адмокнуць у душы, а я хачу прабегчыся па горадзе з камерай. Літаральна каля парога гатэля сустракаю Мурада. Мы рухаемся ў бар Otto, дзе сёння вечарам на сцэне выступае філіпіначка Мішэль. Прыйшоў час скінуць назапашанае нервовае напружанне. Забягаючы наперад скажу, што мае танцы гэтым вечарам у бары будуць карміць мяне ўвесь наступны тыдзень.

Пасля дзікай вечарыны мне ўдаецца паспаць у гатэлі не больш за чатыры гадзіны. Ноччу мяне, амаль нежывога, гвалціць рой камароў, але дзякуючы таму, што ў маіх вушах звініць і пульсуе рэхам драйвовае музло, насякомых я зусім не чую. Калі раніцай я гляджуся ў люстэрка, мне падаецца, што за апошнія гадзіны я страціў не менш за літр крыві.

З Баку мы плануем плыць на пароме ў Казахстан, але кошт квітка аказваецца проста завоблачным. Сто дваццаць баксаў за паперку для нас раскоша недазваляльная.

Калі я шпацырую па горадзе, то бесперапынна сканую мінакоў, бо заўсёды спадзяюся сустрэць якога-небудзь мясцовага самародка. За некалькі дзён у Баку я не знаходжу нікога па цэнтральных вуліцах дэфілююць выключна паспяховыя бакінцы. Яны дорага апранутыя і ўсміхаюцца беласнежнымі ўсмешкамі. Ад гэтых людзей нясе валютна-грашовымі аперацыямі. Як сказаў адзін з лідараў апазіцыі, якога я тут сустрэў, улада дасць табе зарабіць, толькі не лезь у нафту.

На набярэжнай мяне спыняе невысокі чалавек гадоў трыццаці. Па рысах ягонага

твару я адразу ж разумею, што ён іранец:

Hey, man! Have you been in Otto-bar yesterday?

Yes, I had. My name is Roma, працягваю яму руку.

I'm Yashar. You danced like crazy, man!

It was a national Belarusian dance.

Гэтак у нас з Жэнем яшчэ на адну ноч зяўляецца дах над галавой, а таксама пральная машына, лядоўня, аўтамабіль і гітара. У Яшара ёсць свой бізнес у Азербайджане, а ў вольны час ён шпіліць на той самай гітары, бо не пакідае надзеі стварыць свой музычны бэнд. Вечар з Яшарам мы праводзім за размовай пра дарогу, музыку і сэнс усяго, што адбываецца навокал. Здаецца, што заўтра ён прадасць свой «Інфініці» і паедзе разам з намі.

Ля ўваходу ў бістро ў цэнтры горада са мной знаёміцца Салмаз, даўганогая дзяўчынка мадэльнага выгляду. Яна таксама бачыла мяне ў Otto, таму мае танцы кормяць мяне яшчэ раз. Салмаз вельмі хвалюецца, што мне няма дзе начаваць, яна пратэлефаноўвае ўсіх сваіх сяброў, выдаткаваўшы на гэта больш за гадзіну, але вынік нулявы.

Мы з Жэнем брыдзём па горадзе ў пошуках прыдатнага месца, і я выпадкова заўважаю адкрытую кватэру ў адным з дамоў. Там ужо даўно ніхто не жыве, мы замыкаемся знутры і адрубаемся.

Праз ноч у нашым палку прыбывае. Мы знаёмімся з двума французамі, адзін з якіх падарожнічае на ровары, другі пешшу, і з двума англічанамі, якія едуць вакол свету на машыне. Мы прапаноўваем хлопцам адправіцца начаваць у нашу кватэру. Разумею, што такой камандай нам будзе складана заставацца незаўважанымі, таму адразу адпраўляюся да ўсіх суседзяў, якіх толькі магу знайсці, каб спытаць у іх дазволу на начоўку. Усе даюць станоўчы адказ.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора