Крумкач новы вучань Пугача
Выпраўляць іх у шлях выйшаў ледзьве не ўвесь каралеўскі двор на чале з самім каралём, хоць Янка з Міланай і намерваліся вырушыць незаўважна. Добра яшчэ, што жыхары каралеўства не ведалі пра гэтыя планы.
Можа правадніка вам вылучыць? паклапаціўся Мацей.
Не, дзякуем! Мы памятаем дарогу. Галоўнае, каб сцежкі за столькі часу не зараслі.
Сцежкі? усміхнуўся кароль. Даўно ж вы не былі ў нас. Да хаты нашага шаноўнага Пугача мы даўно прасеклі дарогу. Цяпер да яго можна спакойна дабрацца і на конях, хоць на карэце.
Вого! Добрая навіна.
Вядома ж. Цяпер ён галоўны каралеўскі дарадца.
А чаму тады не пры двары жыве?
Вох, каб вы толькі ведалі, колькі мы яго ўпрошвалі пераехаць. Але ён усё адмахваецца, жартуе, што ў замку не хопіць месца для яго бібліятэкі.
Ха, у гэта можна паверыць.
Па мне, дык ён папросту не хоча пакідаць свой дуб. Кажа, такога больш няма нідзе.
І гэта праўда.
Мы ужо і выкапаць яго прапаноўвалі. Браты Вярнідуб і Вярнігара былі згодныя нават дапамагчы з яго пераносам, але ж не, ён і на гэта не згодны. Ды і шчыра кажучы, я і сам сумняваюся, што ў нас атрымалася б тое зрабіць. Вы ж таксама там былі, усярэдзіне.
Разумеем, пра што вы. Ён насамрэч незвычайны.
Пра што і гаворка. Таму, як ёсць патрэба ў мудрай парадзе мы на коні, і да яго. Альбо галубінай поштай лістуемся. Калі як. Дарэчы, коней мы вам таксама дамо, не пешшу ж вам дабірацца. Цяпер у нашым каралеўстве супакой, можна за дрэвамі ад чужынцаў не хавацца, усміхнуўся ён.
Примечания
1
Засада, атрад, які знаходзіцца ў засадзе; застава, гарнізон; салдат, якога пакінулі на пастой.
2
Аўтарскі верш «Калядная».