24 мая 2013 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэньне паштовы блёк «1150-годдзе славянскай азбукі Сьвятых братоў Кірыла і Мяфодзія».
«1150-годдзьдзе славянскай азбукі Сьвятых братоў Кірыла і Мяфодзія». Блёк пошты Беларусі, выдадзены ў 2013
Адным з самых старажытных сьведчаньняў засваеньня кірылічнага пісьма крывічамі лічыцца надпіс «ГОРОУХША» на керамічным посудзе першай паловы 10 стагодзьдзя. Аб наяўнасьці пісьменнасьці сьведчаць надпісы на Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзьвіны, надпіс на Рагвалодавым камяні каля Оршы. Мэталічныя пісалы для пісаньня на навошчаных дошчачках знойдзены ў Менску, Друцку, Наваградку, Ваўкавыску, Браславе У Берасьці знойдзены драўляны грэбень з разьмешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіту. Аб шырокім распаўсюджваньні пісьменнасьці пасьля прыняцьця хрысьціянства, сьведчаць шматлікія знаходкі пісал і асобных надпісаў, знойдзеных на розных прадметах побытавага характару.
Выключную каштоўнасьць маюць берасьцяныя граматы бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. Граматы знойдзены ў Віцебску і Мсьціслаўлі. Яны сьведчаць аб тым, што ў гарадах пісьменнай была частка простых гараджан, а іх дзеці навучаліся грамаце.
Берасьцяная пісьмо. Берасьцяныя граматы і піса́лы. Наўгародзкі музэй. Марка выдадзена поштай Беларусі ў 2008
На прывесцы маркі выява Полацкай Сафіі і найбольш раньняя берасьцяная грамата (XI стагодзьдзе), знойдзеная ў Ноўгарадзе. Яе напісаў Жыравіт, жыхар Полацку або Віцебску.
Аўтары спэцыяльных дасьледваньняў сьцьвярджаюць, што ня меней 10% нашых продкаў у 1213 стагодзьдзях умелі чытаць і пісаць. Папулярнымі сталі кнігі. Найстаражытнейшыя, што дайшлі да нас, Тураўскае Эвангельле і Песьня пра паход Ігараў (арыгінал загінуў у 1812 падчас маскоўскага пажару).
«Слова пра паход Ігараў». Марка пошты СССР, выдадзеная ў 1957
Нашы продкі ня толькі ўмелі чытаць і пісаць, але бавілі час гульнёй у шахматы. Падчас раскопак на нашай тэрыторыі знойдзена 31 шахматная фігурка ў 16 месцах. Самая старажытная з Менску 11 стагодзьдзя.
У 2018 вышлі ў абарачэньне паштовыя маркі з сэрыі «Археалёгія. Шахматныя фігуры».
Археалёгія. Шахматныя фігуры. Маркі пошты Беларусі, выдадзеныя ў 2018
На полі марачнага лістка чытаем: «Шахматныя фігуры XIXIV стагодзьдзяў унікальныя знаходкі, якія паказваюць ня толькі тое, што нашы продкі гулялі ў інтэлектуальныя гульні, але і тое, што яны на высокім узроўні валодалі кастарэзным майстэрствам».
P.S.
У 1013 стагодзьдзях пад уплывам традыцый старажытна-рымскага і бізантыйскага мастацтва ў Эўропе склаўся і быў распаўсюджаны Раманскі (ад лац. romanus рымскі) стыль сярэднявечнага мастацтва. Архітэктура Раманскага стылю вызначалася дакладнасьцю форм, суровай мужнай прыгажосьцю, унушальнасьцю памераў і ўрачыстай сілай. Найбольш вядомымі помнікамі раманскай архітэктуры былі царква ў Клюні (11 ст.), царква Нотр Дам дзю Пор у Клермон-Феране (12 ст.), саборны ансамбль Сабор Санта-Марыя Маджорэ, баптыстэрый і званіца (знакамітая Пізанская вежа) у Пізе (1214 ст.).
У храме ў Клюні ўстаноўлена некалькі скульптур Багародзіцы, у тым ліку статуя Чорнай Мадоны (XVII ст.) копія бізантыйскай скульптуры.
Царква Нотр Дам дзю Пор у Клермон-Феране (12 ст.). Картмаксімум пошты Францыі, выдадзены ў 1947
Пьяца дэі Міраколі (Плошча цудаў) на ёй разьмясьціліся чатыры шэдэўры сярэднявечнай архітэктуры: Пізанскі сабор (10631118), Пізанская вежа, Баптыстэрый і могілкі Кампа-Санта.
Піза. Картмаксімум пошты Італіі, выдадзены ў 2012
Сэрца Плошчы Цудаў сярэднявечны катэдральны сабор Санта-Марыя Асунта (Усьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі).
Нараджэньне Вялікага Княства
ВКЛ-матрыца беларускай пэрспэктывы. Вобраз максымальнага росквіту фармуе для наступных пакаленьняў ідэалы зьнешнепалітычнага, эканамічнага й культуровага разьвіцьця. Павал Севярынец
Пачатак 500-гадовай Гісторыі Вялікага Княства
У 13 стагодзьдзі для нашых продкаў узьніклі дзьве найбольш небясьпечныя пагрозы: нашэсьце качэўнікаў татара-манголаў з усходу і агрэсіўнасьць Тэўтонскага ордэну з захаду. Адказам на гэтыя пагрозы і ходам гістарычнага разьвіцьця стала стварэньне ў Панямоньні на тэрыторыі з назвай Літва дзяржавы з доўгім і слаўным і трагічным лёсам. З гэтага часу пачынаецца новы пэрыяд у гісторыі нашай радзімы-пэрыяд Вялікага Княства Літоўскага.
Назва «Літва» упершыню згадана ў Кведлінбургскіх аналах у 1009, калі хрысьціянскі месіянер Брунон Баніфацый быў забіты язычнікамі дзесьці на мяжы Русі і Літвы. Ёсьць меркаваньне, што месца гібелі Брунана Баніфацыя каля Пінску. Такім чынам, верагодна паўднёвая мяжа Літвы знаходзілася каля Пінску.
З нагоды 1000-годдзя яго пакутніцкай сьмерці польская Пошта выпусьціла памятную паштовую марку з яго выявай фрагмэнт карціны М. Залускі 1860 «Місія Сьвятога Брунона», разьмешчанай у саборы Сьвятога Міхаіла Архангела ў Ломжы.
1000-годдзьдзе пакутніцкай сьмерці Сьвятога Брунона з Квэрфурту. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 2009
Міндоўг адзін з князёў Панямоньня-Літвы пацярпеў у 1245 (1246) паразу ад крыжакоў і разам з баярамі ўцёк у суседні Наваградак, дзе быў запрошаны на княжаньне. Але становішча Міндоўга застаецца вельмі складаным. У яго мноства ворагаў: мясцовыя князі, Русь (Кіеўская) і крыжакі. Каб залагодзіць крыжакоў, Міндоўг і яго жонка ў 1251 прынялі каталіцтва, а 6 ліпеня 1253 у дзень Сьвятых Пятра і Паўла (або 29 ліпеня) па даручэньні Папы Рымскага Інакенція IV Міндоўг і яго жонка Марта былі каранаваныя як Кароль і Каралева Літвы.
«Літоўскае дзіцячае Таварыства» («Lietuvos Vaikos») жаночая арганізацыя, якая клапацілася аб сіротах і зьніклых без вестак, атрымала згоду прэм'ер-міністра і Кабінэта міністраў на выпуск чатырох простых і чатырох выпускаў паветраных марак. Гэтыя маркі прадаваліся ўсяго сем дзён, таму гэтыя сэрыі таксама называюць сямідзённымі». Непрададзеныя знакі былі перададзеныя грамадзтву, якое прадало іх калекцыянэрам у ЗША, а атрыманыя грошы выкарыстоўвала ў дабрачынных мэтах. Так быў зафіксаваны Дзень Нараджэньня Вялікага Княства Літоўскага з сталіцай, верагодна, у Наваградку.
Каранацыя Міндоўга (1253). Марка пошты Летувы. Другі авіяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932 год. Мастак Адамс Варнас
Пошта Беларусі ў 2019 выпусьціла марку «Навагрудак» з сэрыі «Гарады Беларусі».
Навагрудак. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2019
На марцы скульптура Міндоўга ў Наваградку ля гары Міндоўга, герб Наваградка, рэшткі абароннай цьвердзі 1316 ст., Барысаглебаўская царква 17 ст., касьцёл Перамяненьня Пана 1418 ст.
Гадавіна каранацыі караля Міндоўга штогод 6 ліпеня адзначаецца ў Летуве. Дзень таксама вядомы як Дзень Дзяржаўнасьці і лічыцца Нацыянальным сьвятам. У гэтае сьвята літоўцы ўспамінаюць свайго першага і адзінага Караля Літвы Міндоўга, чалавека, які перасягнуў сваю эпоху палітычнай стратэгіяй, менталітэтам і духовай сілай.
750-годзьдзе каранацыі Міндоўга. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2003
У 1910 Вацлаў Ластоўскі намаляваў і апісаў пячатку Міндоўга з выяваю Пагоні, але рунічны надпіс, які азначае «СВАЮ ПЯЧАТКУ КНЯЗЬ МІНДАЎГ СТАВІЦЬ», быў прачытаны Алегам Сокалам-Кутылоўскім толькі ў 2006. І гэта сьведчыць пра сапраўднасьць пячаткі і гістарычнасьць Гербу Пагоня.
Апавяданьні пра Вялікае Княства будуць працягваць маркі розных краінаў, бо марак Рэспублікі Беларусь пра Вялікае Княства вельмі мала. Таму філятэлісты-патрыёты з мэтай пашырэньня ведаў пра Вялікае Княства і стварэньня магчымасьці зрабіць філятэлістычную выставу пра гісторыю краіны рабілі самвыдат канвэрты з відарысамі Вялікіх князёў ВКЛ і тэкстамі пра іх на адваротным баку канвэрту.