Лявон Карповіч - Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства стр 10.

Шрифт
Фон

У 1263 годзе Міндоўг быў забіты ў выніку змовы Нальшчанскага князя Даўмонта, Жамойцкага князя Траняты і полацкага князя Таўцівіла.

Цяжкае закладаньне падмурка

Пасаду захапіў Транята (~1210  1264)  князь Жамойцкі (? -1264), Вялікі Князь Літоўскі (12631264), пляменьнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню прыгадваецца ў «Ліфляндцкай рыфмаванай хроніцы» у сувязі з падзеямі 126061, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнасьці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга.


Транята (уяўны партрэт, 1908). Мечыслаў Барвіцкі. Паштоўка, выдадзеная ў 1935


Неўзабаве сам быў забіты замоўцамі на чале з сынам Міндоўга Войшалкам, які і абвясьціў сябе князем. У 1270 Войшалк перадаў уладу Шварну (1230-я  1270), які быў сынам Галіцка-Валынскага князя Данілы і зяцем Міндоўга. У 1270 годзе памёр не пакінуўшы нашчадкаў. Паводле іншых зьвестак, загінуў у бітве з войскамі брата Льва на рацэ Ясельдзе. Спачыў у Холме.


Вялікі Князь ВКЛ Войшалк. Канвэрт самвыдату (пярэдні і адваротны бок), які прайшоў пошту ў 2002


Пасьля памерлага Шварна ўладаром стаў Трайдзень (12691282).


Вялікі Князь ВКЛ Трайдзень. Канвэрт самвыдату (пярэдні і адваротны бок), які прайшоў пошту ў 2003


Даўмонт (?  5 жніўня 1285)  меркаваны Вялікі Князь Літоўскі (1282?  1285). На думку гісторыкаў, мог быць сынам і непасрэдным пераемнікам Трайдзеня. Лічыцца сынам Рамунта або Віта. Загінуў у бітве з аб'яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзьмітрава, Зубцова і Ржэвы. Але Васкрасенскі летапіс сьцьвярджае, што Даўмонта захапілі ў палон.

Польскі мастак Мечыслаў Барвіцкі ў 1908 намаляваў выявы Вялікіх князёў Літоўскіх. У 1935 з гэтымі выявамі была выдадзеная сэрыя паштовак.


Даўмонт (уяўны партрэт, 1908). Мечыслаў Барвіцкі. Паштоўка, выдадзеная ў 1935


Пераемнікам Даўмонта быў, магчыма, Будзікід.


Будзікід (уяўны партрэт, 1908). Мечыслаў Барвіцкі. Паштоўка, выдадзеная ў 1935


На паштоўцы марка Мірскага замку, выдадзеная поштай Польшчы ў 1937

Будзікі́д  Вялікі Князь Літоўскі (12821292). Большасьць дасьледчыкаў лічыць яго сынам вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Памёр перад 1292 годам, бо тады згадваецца ўжо Pucuwerus rex Lethowie (Будзіві́д, Пукувер, Путувер)  Вялікі Князь Літоўскі (12911295?).


Вялікі Князь ВКЛ Путувер або Лютувер (12911295?). Канвэрт самвыдату, які прайшоў пошту ў 2005 (пярэдні і адваротны бакі)

Герб Вялікага Княства Літоўскага «Пагоня»

Віцень (Vytenis;?  1315/1316)  Вялікі Князь Літоўскі (каля 12941315/1316). Заняў велікакняжацкі сталец па сьмерці свайго бацькі Будзівіда (Путувера). Магчыма Віцень, як і яго браты Гедымін і Воін, належаў да ваеннай кансорцыі, што абслугоўвала Нёманскі гандлёвы шлях і якую называлі ў летапісах Літва, як аналагічная кансорцыя ваяроў і купцоў Русь. Ад 1300 да канца ўладараньня Віценя Ордэнскія войскі зьдзейснілі блізу дваццаці паходаў на Літву, дасягаючы сталічнага Наваградка. У 1284, 1295, 1305 і 1306 нямецкія рыцары нападалі на Гародню. Аднак Княства ўпарта баранілася: у памежных замках стаялі моцныя залогі, разбураныя ўмацаваньні хутка аднаўлялі, а за ворагам наладжвалі пагоню.


Вялікі Князь ВКЛ Віцень (каля 12941315/1316). Канвэрт самвыдату, які прайшоў пошту ў 2001 (пярэдні і адваротны бакі)


На канвэрце Герб Рэспублікі Беларусь «Пагоня» і Крыж Эўфрасіньні Полацкай маркі пошты Беларусі, выдадзеныя ў 1992.

Паводле Густынскага летапісу, Віцень прыняў для сваёй дзяржавы герб «Пагоня»: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: Рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня». На 500 гадоў «Пагоня» стала Гербам Вялікага Княства Літоўскага і толькі пасьля захопу нашай краіны Расеяй ў 1875 была заменена двухгаловай птушкай. У 1917 Максім Багдановіч напісаў верш «Пагоня», які стаў песьняй і адным з кандыдатаў на Дзяржаўны Гімн.

Праз 200 гадоў напрыканцы 1991, калі была абвешчана Незалежная Рэспубліка Беларусь, «Пагоня» вяртаецца на сваё месца. Але ў 1995 забараняецца і той, хто яе асьмельваецца насіць, падвяргаецца суду і зьдзекам. Але, як напісаў паэт:


«Пагоня». Максім Багдановіч (18911917). Картмаксімум з маркай Герб Рэспублікі Беларусь Пагоня, выдадзенай поштай Беларусі ў 1993


У 1307 Палачане зьвярнуліся да Вялікага князя Літоўскага Віценя за дапамогай у барацьбе з немцамі, якія пачалі сяліцца на Полацкай зямлі і ў самім Полацку. Палачане і ліцьвіны прагналі немцаў з Полацку і яго навакольля. З таго часу Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ і стаў яго буйнейшым горадам.

Вяртаючыся з паходу, Віцень загінуў ад удару маланкі.

Гедымін. Вялікае Княства Літоўскае і Рускае

На зьмену Віценю стаў яго сын Гедымін (~1275  1341)  Вялікі Князь Літоўскі (~13161341).

Таленавіты палкаводзец, разважлівы палітык, выдатны дыплямат, ён зрабіў дзяржаву нашых продкаў моцнай, больш чым у два разы павялічыў яе тэрыторыю, якая стала называцца Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. «Літоўскае», бо ў склад Княства ўваходзілі Літва: Аўкштайція, Жамойць і гарады Панямоньня (ад Гародні да Навагарадка). «Рускае», бо Княству належалі землі, што прынялі літоўскіх князёў па дагавору ці ўвайшлі ў васальную залежнасьць ад Літвы (Полацкае, Менскае, Віцебскае, Сьвіслацкае, Пінскае, магчыма, Кіеўскае княствы), так і астатнія тэрыторыі былой Кіеўскай Русі, якія Гедымін спадзяваўся падпарадкаваць у далейшым.


Вялікі Князь Гедымін заваёўвае рускую крэпасьць. Марка пошты Летувы. Другі авіяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932


У Гедыміна было сем сыноў і ён заснаваў дынастыю, прадстаўнікі якой былі ўладарамі Польшчы, Чэхіі і Вэнгрыі, займалі высокія пасады ў Маскоўскім княстве, знаходзіліся да 1572 на прастоле ВКЛ. Усе гэтыя гады прайшлі ў цяжкіх вайсковых паходах супраць іншаземных ворагаў. Гедымін бараніў свае ўладаньні ад ворагаў з Захаду  Ордэну Крыжаносцаў і пашыраў свае ўладаньні на Ўсход, трымаючы мірныя адносіны з Залатой Ардой.

На поўначы княства не было ніводнага абарончага збудаваньня супраць крыжакоў. Менавіта для абароны быў створаны магутны абарончы пас, складзены з замкаў у Ваўкавыску, Гародні, Наваградку, Слоніме, Лідзе, Крэве, Медніках, Вільні, Троках, Коўне, Берасьці, ў чым найбольшая заслуга ў арганізацыі будаўніцтва новых, ужо мураваных, замкаў належыць Гедыміну.

Адразу па адзысканьню незалежнасьці пошта Летувы выпусьціла марку прысьвечаную Гедыміну.


Гедымін  Вялікі Князь Вялікага Княства Літоўскага і Рускага. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1920


У 1323 Гедымін на стала перанёс сталіцу ў Вільню. Аб гэтай падзеі засталася легенда.


Вялікі Князь Гедымін са сваімі братамі па зброі. Марка пошты Летувы (1932)


Будучы на паляваньні князь убачыў на вялікім дубе арлінае гняздо, адтуль гучаў плач дзіцяці. Гедымін загадаў зняць з дрэва дзіця і аддаць хлопчыка на выхаваньне ў княжацкі двор. Паколькі дзіця было знойдзена ў гняздзе (па-балцку lizdas), хлопчыка празвалі Ліздзейка. Ліздзейка стаў вярхоўным жрацом Вялікага Княства Літоўскага.


Заснаваньне Вільні Гедымінам у 1323. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932


Аднойчы князь убачыў сон: на гары стаіць жалезны воўк і раве як сотня ваўкоў. Прачнуўшыся, Гедымін звярнуўся да жраца растлумачыць сон. Ліздейка сказаў: «Воўк жалезны  значыць, быць гораду сталіцай, а тое, што ён раве як сто ваўкоў,  значыць, аб славе горада будзе ведаць увесь свет». Так паўстала ля ракі Вільля новая сталіца Вялікага Княства Літоўскага  Вільня.


Літве 1000 гадоў. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2003


На полі блёку «Будаўніцтва замка Гедыміна». Разьба па дрэве (1882), Мастак Мікалас Эльвірас Андрыёліс, скульптар Баляслаў Пукас. На марках: 1323 г. Вільня (Vilnia) дэталь гравюры Тамаша Макоўскага (1600); 1183 г. Літва правяла першы наступ на Рускую землю (Полацк і Пскоў); 1236 г. Шаўляйская бітва. 1253 г. Каранацыя Міндоўга).

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3