Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

1 час 10 минут
читать Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
Лявон Карповіч
Можно купить 80Р
Шрифт
Фон

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі

Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве


Лявон Карповіч

© Лявон Карповіч, 2021


Майму дзеду
Баніфацыю Жураўка
і маёй бабе
Эміліі Жураўка,
якія былі мне як бацькі;

маёй маме Браніславе;

маёй каханай жонцы Валянціне,
якая заставалася
маім спадарожнікам
на працягу ўсяго жыцьця
і падарыла мне
цудоўных дачок;

маім любімым дочкам
Жане, Алёне і Натальлі;

маім цудоўным унукам
Дзімітрыю, Антону і Мікіце

прысьвячаю


Біблія і філятэлія

Наказваю вам: любіце адзін аднаго. (Яна 15:17)

Усё Пісаньне боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраўленьня, для настаўленьня ў праведнасьці, каб быў дасканалы Божы чалавек, да ўсякае добрае справы падрыхтаваны. (Другое да Цімафея 3:16,17)

Кнігі Сьвятога Пісаньня, якое складаецца з Старога і Новага Запаветаў, маюць агульную назву «Біблія». Назва паходзіць з грэцкай мовы і азначае ў перакладзе «кніга», якая зьяўляецца найбольш важнай з усіх кніг, проста «Кніга Кніг». Сапраўды, Біблія зьяўляецца адной з найважнейшых кніг у гісторыі сьвету, і не толькі ў сэнсе духоўным, але і літаратурным, гістарычным і сацыяльным. Няма ніякіх сумневаў, што для многіх людзей Біблія зьяўляецца свайго роду жыцьцёвай інструкцыяй, своеасаблівай кнігай псыхалягічнай, філязофскай, унівэрсальнай. Для мільёнаў людзей Біблія была і застаецца крыніцай вечнай ісьціны і мудрасьці, вучыць любіць і дараваць.

Сьвятое пісьмо зьмяшчае праўду пра Бога і праўду пра чалавека і паказвае дзеі чалавецтва праз адносіны з Богам.

Па дадзеных Сусьветнага Альянсу Уікліф на кастрычнік 2019: «У сьвеце налічваецца прыблізна 7097 жывых моў. Сьвятое Пісаньне, у поўным або частковым складзе, існуе на 3384 зь іх».

Ужо ў трэцім стагодзьдзі да Р.Х. быў зроблены першы пераклад Старога Запавету  Сэптуагінта. У Сэптуагінце было ўжыта слова Пантакратар для перакладу габрэйскага назвы Эль-Шаддай (Бог). Спас Вобраз Уседзяржыцеля, або Пантакратара (ад грэч.: παντοκράτωρ  Усеўладны, Усемагутны) стаў цэнтральным вобразам у іканаграфіі Хрыста, які ўяўляе Яго як Нябеснага Цара і Судзьдзю. На мазаіцы з Сіцыліі Кніга ў левай руцэ Хрыста Панкратара раскрыта на старонцы з тэкстам «Я-сьвятло сьвятла. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця» (Паводле Яна 8:12), напісаным на лацінскай і грэцкай мовах.


Хрыстос Пантакратар. Мазаіка сабора ў Чефалу, Сіцылія (1140). Марка рошты Италіі, выдадзеная ў 1987 годзе


Пасьля ўзьнікненьня хрысьціянства стандартным перакладам Бібліі на лацінскую мову стала Вульгата, пераклад, зроблены Сьвятым Еранімам у 382  406 гадах. Сьвяты Еранім стаў міфам і легендай яшчэ пры жыцьці. У самай прыгожай і самай вядомай гісторыі пра Ераніма ён дастае стрэмку з лапы льва, які потым аддана ідзе за ім. Некалькі самых вядомых эўрапейскіх мастакоў адлюстроўвалі яго са львом на працягу стагодзьдзяў. Сьвяты Еранім таксама быў адлюстраваны ў выглядзе пустэльніка, які трымаў Біблію і чэрап, і ў выглядзе кардынала, апранутага ў афіцыйнае кардынальскае адзеньне. Яму прысьвечаныя дзясяткі паштовых марак.


Сьвяты Геранім за працай (14401470). Нікало Антоніа Калянтоніё (14201460). Нэапаль, Музэй Кападымонтэ. Марка пошты Руанды, выдадзеная ў 1973 годзе


«Я жадаў бы, каб Пісаньня пераклалі на ўсе мовы, каб іх чыталі і разумелі ня толькі шатляндцы і ірляндцы, але таксама туркі і сарацыны. Мне хацелася б, каб араты сьпяваў вершы зь Пісаньня, ідучы за плугам, ткач паўтараў іх пад гудзеньне чаўнака і падарожнік забаўляўся Эвангельскімі апавяданьнямі падчас сумнага падарожжа»  так пісаў вялікі галяндзкі навуковец Эразм Ратэрдамскі ў 1516 годзе.

Гэта стала магчымым, калі зьявілася першая друкаваная Біблія  гэта Біблія, надрукаваная ў 1452  1455 гады ў Майнцы Іяганам Гутэнбэргам. Вынаходніцтва Іягана Гутэнбэрга  друкарня зьмяніла палітычны, сацыяльны і культурны ляндшафт яго часу. Network прызнала Іягана Гутэнбэрга самай уплывовай фігурай другога тысячагодзьдзя. Таму і маркі, прысьвечаныя яму, выдаюцца многімі краінамі сьвету.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3