Лявон Карповіч - Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства стр 8.

Шрифт
Фон

Тураўскае княства

Паўднёвы камень нашай дзяржаўнасьці

Тры пранароднасьці  продкі сучасных Беларусаў крывічы, дрыгавічы і радзімічы заснавалі першыя дзяржаўныя ўтварэньні, якія лічацца Беларускімі: Полацкае княства крывічаў, Тураўскае княства дрыгавічоў і Смаленскае княства крывічаў. Радзімічам гэтага зрабіць не ўдалося, бо яны ўвайшлі ў склад Чарнігаўскага (украінскага) княства. Тураўскае і Смаленскае княствы з 10 па 12 стагодзьдзі трапілі ў залежнасьць ад Кіеўскіх князёў. З сярэдзіны ХІІ стагодзьдзя Тураўскае княства становіцца самастойнай зямлёй-дзяржавай. Пры князю Гедыміну Турава-Пінская зямля ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). І Тураўскае і Смаленскае княствы таксама наша спадчына. Ці паштовыя маркі могуць нешта паведаміць пра іх?

Тураў  сталіца княства ўпершыню ўзгаданы ў «Аповесьці мінулых гадоў»: «А Рагвалод прыйшоў калісь з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку, а Туры  у Тураве, ад яго ж і тураўцы празваліся». Да 980 Тураўскае княства яшчэ было самастойным. У яго склад уваходзілі вядомыя па летапісах гарады Пінск, Берасьце, Слуцк, Клецк, Чартарыйск і Дубровіца. У 1005 у Тураве была заснавана эпіскапская катэдра. Аб адкрыцьці катэдры паведамляецца ў артыкуле (Устаўной грамаце), якая зьмяшчаецца ў Кіеўскім Патэрыку 17 стагодзьдзя рэдакцыі архімандрыта Язэпа Трызны пад назвай «Тураўскай эпіскапіі запавет блажэннага Уладзіміра». Сярод гарадоў, якія першапачаткова ўваходзілі ў межы Тураўскай эпархіі, называюцца: Пінск, Берасьце, Гародня, Ваўкавыск, Зьдзітаў, Навагародак, Слуцк

Але маркі нам апавядаюць толькі пра Кірыла Тураўскага (11101182). Менавіта вяршыняй культурнай спадчыны Тураўскай зямлі зьяўляецца шматграннае творчасьць гэтага вялікага кніжніка, паэта і прамоўцы, выбітнага царкоўнага дзеяча, рэлігійнага асьветніка, набожнага прапаведніка, які заслужана названы «Златоустом, просиявшим паче всех на Руси».


Кірыла Тураўскі. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1996


Творы вялікага мысьляра на працягу стагодзьдзяў перапісваліся, уваходзілі ў склад розных зборнікаў і дзякуючы разьвіцьцю кнігадрукаваньня сталі шырока распаўсюджвацца па ўсёй Эўропе ў другой палове XVI стагодзьдзя. Прапаведнік быў дарадцам і настаўнікам многіх выбітных людзей свайго часу. У 1984 годзе выбітны асьветнік, філёзаф, мысьляр быў прылічаны да Сабору Беларускіх Сьвятых і дзень яго памяці адзначаецца штогод 11 траўня.

11 траўня 2013 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў зварот паштовы блёк «Выдатныя асобы Беларусі. Кірыл Тураўскі».


Канвэрт першага дня з блёкам «Выдатныя асобы Беларусі. Кірыл Тураўскі», выдадзены поштай Беларусі ў 2013


На канвэрце: Сьпіс «Слова на Ушэсьце Гасподняе» Кірылы Тураўскага XIII стагодзьдзя, Паўсядзённыя малітвы Кірылы Тураўскага (Вільня, 1596), старонкі з кнігі «Штодзённыя малітвы» з малітвай Кірыла Тураўскага (пачатак XVII стагодзьдзя).

Да 1000 годзьзя Тураўскай эпархіі Белпошта прымеркавала марку. На марцы помнік Кірылу Тураўскаму. Сямімэтровы помнік (Аўтары  скульптар Міхаіл Інькоў, архітэктар  Мікалай Лук'янчык) усталяваны ў 1993 у Тураве. Яго магутны сылюэт, у аснове якога  Крыж бізантыйскай формы, здалёку праглядаецца пры пад'езьдзе да Замкавай гары.


Картмаксімум «1000 год Тураўскай эпархіі». На марцы помнік Кірылу Тураўскаму. Марка выдадзена ў 2005. На паштоўцы карціна Аляксея Марачкіна «Кірыла Тураўскі» (1987)


Помнікі Кірылу Тураўскаму пастаўленыя ў Гомлі, Тураве, Менску. Цэрквы Сьвятога Кірылы Тураўскага знаходзяцца ў Лёндане, Таронта і Нью-Ёрку.

У 2004 Тураў прымаў гасьцей на Дзень Беларускага пісьменства. Белпошта да гэтай даты выпусьціла марачны канвэрт.


Дзень Беларускага пісьменства. Тураў. Канвэрт пошты Беларусі, выдадзены ў 2004


На марцы выгляд прыстані старога Турава на рацэ Прыпяць у XIX стагодзьдзі. На канвэрце: партрэт Кірылы Тураўскага і выява Тураўскага Эвангельля на фоне горада Турава ў XIІ стагодзьдзі.

Амаль нічога не раскажуць маркі пра Смаленскае княства

Нічога не раскажуць маркі пра Смаленскае княства, бо такіх марак няма Смаленск належыць Расеі і, ня гледзячы на багатую гісторыю, у філятэліі Расеі гэта гісторыя не адлюстраваная. У ХІІІ стагодзьдзі ў складзе Смаленскага княства знаходзіліся такія месцы сучаснай Беларусі, як Амсьціслаў, Ворша, Копысь, Крычаў і Прапойск. Смаленск  старажытны горад крывічоў і сталіца адной зь першых дзяржаваў на этнічнай тэрыторыі Беларусаў, Магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну, першая сталіца Беларускай ССР (15 студзеня 1919).


1150 гадоў г. Смаленску. Марка пошты Расеі, выдадзеная ў 2013


На марцы намаляваная Смаленская крапасная сьцяна (15951602) і герб Смаленску. На палях паштовага блёка  кампазыцыя, якая ілюструе асобныя пэрыяды гісторыі Смаленску: залажэньне горада і фрагмэнт драўлянай сьцяны; Смаленская бітва вайны 1812 года і сьцяг пяхотнай дывізіі Невяроўскага; Смаленская бітва 1941 года і сьцяг 630 палку 107 стралковай дывізіі; дзяржаўны сьцяг Расейскай Фэдэрацыі і сьвяточнае шэсьце.

Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Гарадзянцы, Яна Багаслова на Варажках і Сьвірская Сьвятога Міхала Арханёла, помнікі архітэктуры XII ст. з рысамі Полацкай і Смаленскай школаў дойлідзтва, Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі магілёўскага барока і некалькі цэркваў XVIIXIX стагодзьдзяў, магутная фартэцыя з Каралеўскім бастыёнам і палац уніяцкага япіскапа, помнікі архітэктуры XVIXVII стагодзьдзяў.


Смаленск. Агульны выгляд. Картмаксімум пошты Расеі, выдадзены ў 1909


На картмаксімуме вылучаецца Сабор Успеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы  катэдральны шасьціслупавы сабор Смаленскай эпархіі Рускай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада Смаленску на Саборнай гары. Збудаваны на мяжы XVII і XVIII стагодзьдзяў у памяць аб абароне Смаленску ў 16091611 на месцы сабору XII стагодзьдзя ў стылі кіеўскага бароку.

Умелі будаваць, чытаць і пісаць

У 12 стагодзьдзі ў Заходняй Русі назіралася асабліва інтэнсіўнае будаўніцтва праваслаўных храмаў. У Полацку ў паказаны час было ўзьведзена не менш 10-ці манумэнтальных каменных цэркваў. У Гародні  3 храмы. Царкоўнае каменнае дойлідзтва разьвівалася ў Тураве, Менску, Віцебску, Наваградку, Ваўкавыску. У многіх паселішчах узводзіліся драўляныя цэрквы. З таго часу да нашых дзён уцалелі храмы: Спаса-Перамяненскі ў Полацку, Сьвятых Барыса і Глеба (Калёскі) у Гародні, Благавешчаньня Прасьвятой Багародзіцы ў Віцебску.


Барысаглебская Калоская царква. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1992


Гароднянская паэтка Данута Бічэль так напісала пра Каложу:

У горадзе Камянец Брэсцкай вобласьці знаходзіцца ўнікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідзтва другой палавіны XIII стагодзьдзя  непераможная Камянецкая вежа. Непераможная, бо яе ні разу не захапіў вораг.


Камянецкая вежа. 1213 стагодзьдзі. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1992


Згодна з летапісамі, Камянецкая вежа ўзьведзена паміж 1276 і 1288 гадамі. Па загаду Галіцка-Валынскага князя Уладзіміра Васількавіча дойлід Алекса знайшоў месца, дзе ў хуткім часе зьявіліся горад з драўляным замкам і пяціярусная Вежа, вышынёй амаль 30 м, дыямэтрам 13,6 м і таўшчынёй сьцен 2,5 м.

Утварэньне княстваў, усталяваньне княжацкай улады, разьвіцьцё гаспадаркі і, асабліва, прыняцьце хрысьціянства выклікалі патрэбу ў ведах і пісьменнасьці. На нашых землях для рэлігійных патрэбаў асвойвацца Кірылічная азбука, складзеная ў 863 Кірылам і Мяфодзіем.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3