У сярэднявечнай гісторыі Ўсходняй Эўропы цяжка адшукаць больш велічную, загадкавую і таямнічую постаць, чым Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. Таму дата яго сьмерці зафіксавана ў «Слове (Песьні) пра паход Ігаравы»:
«У год 6609 (1101) памёр Усяслаў, князь Полацкі, месяца красавіка ў 14 дзень, у 9 гадзін дня ў сераду. Сумна стала на нашай зямлі. У гэты дзень яна разьвіталася з адным са сваіх лепшых сыноў». («В лето 6609 преставися Всеслав, Полоцкий князь, месяца априля, в 14 день, в 9 час дне, в среду»).
Сотню гадоў пазьней з захапленьнем пісаў аўтар «Слова пра паход Ігараў» пра Ўсяслава Чарадзея:
800-годзьдзе Слова пра паход Ігараў. Марка пошты СССР, выдадзеная ў1985
1 верасьня 2007 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першай коннай статуі ў Беларусі помніка Усяславу Брачыслававічу (Чарадзею). Аўтары кампазыцыі скульптары Аляксандр Прохараў, Сяргей Ігнацьеў, Леанід Мінкевіч і архітэктар Андрэй Сакалоў.
Скульптура ўяўляе сабой воіна на кані са скурай ваўка на сядле, а побач зь ім ляціць паляўнічы сокал. Гэтыя атрыбуты сымбалізуюць старажытную легенду пра тое, што Усяслаў Брачыслававіч мог пераўвасабляцца то ў ваўка, то ў сокала, то ў аленя. Адліты помнік з бронзы, а яго вышыня каля 3,5 мэтраў.
7 мая 2012 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусьціла ў абарачэньне канвэрт з арыгінальнай маркай «1150-годзьдзе першага летапіснага ўпамінаньня Полацку».
Канвэрт з арыгінальнай маркай «1150-годзьдзе першага летапіснага ўпамінаньня Полацку», выдадзены ў 2012
На марцы Крыжаўзьдвіжанскі Сабор Сьвятога-Эўфрасіньнеўскага манастыру. На канвэрце: помнікі Усяславу Чарадзею, Эўфрасіньні Полацкай, крывічам; герб гораду, выгляд Сафійскага Сабору ў XI стагодзьдзі, фрагмэнт гравюры сярэднявечнага Полацку.
Змаганьне з Кіеўскім княствам
Пасьля сьмерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У шасьці зь іх княжылі сыны Усяслава, якія вялі паміж сабой барацьбу. Пасад у Полацку ачоліў старэйшы сын Чарадзея Барыс Рагвалод.
У 2002 Пошта Рэспублікі Беларусь выпусьціла ў абарачэньне марачны канвэрт «900 год. Барысаў». На марцы відарыс князя Барыса Усяславіча і год 1102, калі Полацкім князем быў заснаваны горад Барысаў. На полю маркі знаходзіцца малюнак Рагвалодавага каменя, які цяпер ляжыць ля Полацкай Сафіі. На камені каля шасьціканцовага крыжа высечаны словы: «ХС. Ніка. Гі (Госпадзі) помозі рабю своему Борісу».
«900 год. Барысаў». Марачны канвэрт пошты Беларусі, выдадзены ў 2002
Паступова на ролю лідэра на нашых землях пачало вылучацца Менскае княства. Менскі князь Глеб, паставіўшы мэту пашырэньня межаў сваіх зямель, уступае ў супрацьстаяньне з Кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.
Уладзімір Манамах (10531125). Блёк пошты Украіны, выдадзены ў 2003
Падчас паходу на нашы землі ў 1119 Манамах захапіў Менск. У выніку гэтага горад быў далучаны да Кіеўскіх уладаньняў ажно да сярэдзіны ХІІ пачатку ХІІІ стагодзьдзяў. Глеб Усяславіч, трапіўшы ў палон, быў вывезены ў Кіеў, дзе ў палоне памёр.
Пасьля сьмерці Манамаха ў 1125 на Кіеўскі пасад заступіў старэйшы сын Мсьціслаў Уладзіміравіч (10761132). Змаганьне з Кіеўскім княствам працягвалася. Асабліва вызначыўся 1127 год, калі Кіеўскі князь з хаўрусьнікамі вялі наступ з чатырох бакоў. Палачане прызналі вяршэнства Кіева. Але гэты акт замірэньня і падпарадкаваньня так і не вырашыў дынастычных супярэчнасьцяў. Калі ў 1229 Мсьціслаў намерыўся выступіць супраць полаўцаў, то зьвярнуўся да палачанаў супольна выступіць у паход. Насуперак чаканага, Полацкія князі «з лаянкай» адмовіліся. У адказ пасьля пасьпяховага паходу супраць качэўнікаў, Мсьціслаў накіраваў на Полаччыну сваіх ваяроў. У гэты крытычны пэрыяд Полацкае веча не стала бараніць сваіх князёў і пагадзілася на мірнае вырашэньне канфлікту. Практычна ўвесь род Полацкіх князёў быў вывезены ў Кіеў, дзе адбыўся сымбалічны суд Рускіх князёў над Полацкімі Ізяславічамі. Паводле выраку, усе прадстаўнікі дынастыі разам з сем'ямі, былі сасланыя ў Бізантыю, дзе былі прызначаныя на службу ў войску.
Сьвятая Сафія. Марка пошты Турцыі, выдадзеная ў 2007
Пакараўшы Полацкіх князёў, Мсьціслаў атрымаў магчымасьць падпарадкаваць Полацкае княства. Але яго сьмерць у 1132 зноў зьмяніла палітычную сытуацыю на карысьць Полацку.
Сьвятло Эўфрасіньні
У гэтым жа 1101, калі памёр Усяслаў Чарадзей, у Полацкім княстве ў сям'і малодшага сына Усяслава Чарадзея Сьвятаслава-Георгія нарадзілася дзяўчынка, якой наканавана было стаць знакавай постацьцю для ўсяго сьвету. Праўда, гісторыкі падаюць розныя даты нараджэньня ўнучкі Чарадзея- і 1104, і 1110, і 1120 Дзяўчынку назвалі крывіцкім імем Прадслава. Калі ёй споўнілася дванаццаць гадоў і сталі сватацца жаніхі, Прадслава таемна ад бацькоў прыйшла ў манастыр і пад імем Эўфрасіньні прыняла пострыг, каб служыць Богу і свайму народу. І ўсё жыцьцё яна выконвала гэтую службу. Вымольвала ў Бога прабачэньне для яе народу, перапісвала Біблію, перакладала кнігі, адчыняла вучэльні, манастыры, храмы, вучыла дзетак У «Жыціі» апавядаецца, што ў сьне Эўфрасіньні зьявіўся Анёл, як і за руку прывёў яе ў прадмесьце Сяльцо і сказаў «Тут належыць быць табе». Эўфрасіньня перасялілася ў Сяльцо і заснавала ў ім жаночы Спаса-Эўфрасіньеўскі манастыр.
Тут па даручэньню Эўфрасіньні меркавана паміж 1152 і 1159 гадамі дойлід Іаан за трыццаць тыдняў будуе Спаса-Перамяненскую царкву, якую лічаць вяршыняй дойлідзтва Полаччыны. У кельлі гэтай царквы прайшла значная частка жыцьця Эўфрасіньні Полацкай і яе сястры.
Зьнешні выгляд храма не захаваўся. У 1833 яго перабудавалі да непазнавальнасьці. У 2015 годзе археолягі ўстанавілі, што храм у першапачатковым выглядзе быў значна большы. У свой час да яго былі прыбудаваны галерэі, а з боку ўваходу знаходзіўся крыты ганак экзанартэкс.
Спаса-Эўфрасіньнеўскі Полацкі манастыр. Сучасны выгляд. Марка пошты Расеі, выдадзеная ў 2004
5 студзеня 2001 выйшаў у абарачэньне паштовы блёк «900 гадоў з дня нараджэньня Эўфрасіньні Полацкай».
Блёк «900 гадоў з дня нараджэньня Эўфрасіньні Полацкай», выдадзены поштай Беларусі ў 2001
На адкрытай старонцы словы з кнігі «Жыціе Эўфрасіньні Полацкай»: «Прыйдзіце ўсе, хто жыве ангельскім жыцьцём у пустэльнях». Працяг гэтага сказу такі: «і ў гарах: старыя адкінуўшы немач, маладыя скачучы, быццам алені, сыдзіцеся ўсе. Хачу бо даць вам трапэзу з такіх страваў, каб, паеўшы, узьвесялілі вы свае душы. Бо гэтая трапэза ад страваў нятленных не тая, што дае асалоду гартані і чэрава насычае, але тая, што душу весяліць і розум умацоўвае на добрыя дзеі». «Жыціе Эўфрасіньні Полацкай» узьнікла ў канцы ХІІ ці ў першай палове ХІІІ стагодзьдзя і зьяўляецца асноўнай крыніцай зьвестак пра дзейнасьць і лёс славутай Полацкай асьветніцы, нябеснай заступніцы Беларусі. Аўтар Жыція невядомы. Справа ад партрэту Эўфрасіньні сучасны выгляд Спаса-Перамяненскай царквы.
Белпошта яшчэ двойчы прысьвяціла свае маркі Спаса-Перамяненскай царкве.
Спаса-Перамяненская царква на марках пошты Беларусі, выдадзеных у1992 і 2000
Храм расьпісаны ўнікальнымі фрэскамі, якія на 90 працэнтаў захаваліся. Усе роспісы выкананы ў тэхніцы па сырой вапнавай тынкоўцы, што забяспечыла захаванасць роспісу. Дзякуючы фрэскам вядомы першапачатковы выгляд царквы і верагодны партрэт Эўфрасіньні.
Пошта рэспублікі Беларусь у 2000 сумесна з поштамі Украіны і Расеі выпусьціла блёк «2000-годзьдзе Хрысьціянства». На адной з трох марак блёка (пасярэдзіне) знаходзіцца рэпрадукцыя дэталі фрэскі Спаса-Перамяненскай царквы Дэісус (Дээсіс або Дэізіс) Хрыстос у Велічы або Хрыстос Пантакратар на троне з кнігай.