Лявон Карповіч - Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства стр 5.

Шрифт
Фон

На марцы, прысьвечанай Заслаўю, у левым ніжнім куце адлюстраваны помнік Ізяславу і Рагнедзе. Маленькі Ізяслаў мужна бароніць маці ад разьюшанага Ўладзіміра, засланяючы яе сабой.


Заслаўе. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2014


Марка насычана інфармацыяй. Фон левай часткі  гэта мініяцюры Радзівілаўскага летапісу: замах Рагнеды на Вялікага князя Кіеўскага Уладзіміра і Уладзімір хоча пакараць Рагнеду, але на яе абарону паўстае Ізяслаў. Фон правай часткі  старажытнае гарадзішча «Замэчак» з памятным крыжам. Паверх фонаў знаходзяцца відарысы: помнік Ізяславу і Рагнедзе, касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Герб Заслаўя, Кальвінскі Збор і руіны Замкавай брамы з шыльдай.

Прамень хрысьціянства

Ізяслаў (9801001), не гледзячы на кароткае жыцьцё, вельмі многа зрабіў для Полаччыны. Менавіта яго летапісцы называюць кніжнікам, бо ён увёў у Полацку пісьменства і навучаньне грамаце. Пячатка з ягоным імем лічыцца сама даўнім помнікам беларускага пісьменства і другім па часе ва ўсіх усходніх Славянаў. Пачынаючы зь яго, усе нашчадкі Рагвалода нязьменна называлі сябе Рагвалодавічамі. У 992 князь Ізяслаў заснаваў у Полацку эпархію (вялікую царкоўную акругу), чым засьведчыў самастойнасьць Полацкага княства. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысьціянамі ў Полацкім княстве. З часам Рагнеда вырашыла прысьвяціць сябе Хрысту і стала першаю на ўсходнеславянскіх землях манашкаю, прыняўшы імя Анастасіі.

Асабістым знакам Ізяслава быў трызуб з крыжападобнай вяршыняй сярэдняга зубца. У сучаснай геральдыцы трызуб Ізяслава ўвасоблены ў гербе горада Заслаўя (Мінскі раён, Мінская вобласьць, Беларусь).


Герб Заслаўя. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2004


Існуе легенда, што Торвальд Вандроўнік (950, Ісьляндыя  1002, Полацк, Беларусь)  легендарны хрысьціянскі місіянэр, падарожнік, чые паходы апісваюцца ў Ісьляндзкай «Сазе аб хрышчэньні», у 986 разам са сваім паплечнікам Стэўнірам Таргільсанам, рухаючыся праз Кенугард (Кіеў) па Непры (Дняпры), прыбыў у Полацк. Ім была пабудавана царква і адкрыты манастыр Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Полацку, дзе Торвальд памёр, як мяркуецца, пасьля 1002. («Þorvaldr andaðist í Rússía, skammt frá Palteskju. Þar er hann grafinn í fjalli einu, at kirkju Jóhannis baptistæ, ok kalla þeir hann helgan». Торвальд памёр у Русі, непадалёк ад Палтэск'я. Там ён пахаваны ў адной гары, пры царкве Яна Прадцечы, і называюць яго Сьвятым).

25 верасьня 1992 года поштай Рэспублікі Беларусь быў выпушчаны марачны блёк і канвэрт першага дня (КПД) у гонар 1000-годзьдзя Полацкай эпархіі і Праваслаўнай царквы на Беларусі. Варта заўважыць, што падзел хрысьціянства або Вялікі раскол  распад да таго часу адзінай хрысьціянскай царквы на дзьве часткі адбыўся ў 1054.

На канвэрце малюнак пляну Полацку, складзены па карце 1579 сакратаром Стэфана Баторыя Станіславам Паховічам. На фоне пляну рэканструкцыя Полацкай Сафіі. На полі блёку фрэска з Спаса-Перамяненскай царквы «Сьвяты, які моліцца», і выява Спаса-Перамяненскай царквы. На марцы  Крыж Эўфрасіньні Полацкай.


Канвэрт першага дня з блёкам ў гонар 1000-годзьдзя Полацкай эпархіі, выдадзены ў 1992

Легендарны Усяслаў Чарадзей

Пасьля нечаканай і таямнічай сьмерці Ізяслава ў 1001 Полацкі пасад заняў трынаццацігадовы Брачыслаў Ізяславіч (990-я  1044)  князь Полацкі (10011044), сын Ізяслава, унук Рагнеды. Яго княжаньне адзначылася бітвай на Судоме з родным дзядзькам Кіеўскім князем Яраславам, які атрымаў прозьвішча «Мудры». Вынікі бітвы супярэчліва перадаюцца ў летапісах, але Яраслаў прызнаў самастойнасьць Полацку. У Ісландзкай «Сазе пра Эймунда» распавядаецца, што конунг Эймунд, які ўдзельнічаў у бітве, захапіў у палон жонку Яраслава Інгегерду. У якасьці выкупу Полацк атрымаў у валоданьне Віцебск і Усьвят, атрымаўшы магчымасьць кантраляваць валокі. Фактычна гэта была перамога.


Яраслаў Мудры на блёку, выдадзеным поштай Украіны ў 1999


Існуе меркаваньне, што Брачыслаў заснаваў горад Браслаў, хоць археолягі лічаць, што Браслаў існаваў задоўга да гэтай даты.


Браслаў. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2002


Браслаў упершыню згадваецца пад 1065 у «Хроніцы» Мацея Стрыйкоўскага.

З 1001 да 1044 у Полацку валадарыў Брачыслаў, а пасьля ягонай сьмерці да 1101 найслаўнейшы з Полацкіх князёў сын Брачыслава Усяслаў, якога назвалі Чарадзеем.

Выкарыстаўшы мірныя часы, Усяслаў узводзіць храм Сьвятой Сафіі, каб аддаць пашану Богу і паказаць роўнасьць Полацку з Ноўгарадам і Кіевам. На малюнку канвэрта паказаны выгляд Сафіі ў тыя часы.

У Полацкай Сафii, пабудаванай у 1044  1066, увасобленая моц i ўплывовасьць Полацкага княства. Сабор Сьвятой Сафіі быў галоўным грамадзкім будынкам у горадзе. Шмат разоў перабудоўваўся i дайшоў да нас у выглядзе, набытым у ХVІІІ стагодзьдзі.


Усяслаў Чарадзей. Марачны канвэрт, выдадзены поштай Беларусі ў 2001


На паштовым блёку Рэспублікі Беларусь на левай марцы адлюстраваны сучасны выгляд Полацкай Сафіі. На полі блёку зьлева выгляд Полацкай Сафіі ў часы Усяслава Чарадзея; каменны абразок 12 стагодзьдзя з Сьвятымі Канстанцінам і Аленай, знойдзены археолягамі ў Полацку; плян Полацкай Сафіі.


Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы. У абарачэньні з 22 лютага 2012


Белпошта зьдзейсьніла некалькі выданьняў паштовых марак з выяваю Полацкай Сафіі. У тым ліку маляўнічы блёк, выдадзены ў 2016.


Сафійскі Сабор у Полацку. Блёк пошты Беларусі, выдадзены ў 2016


У 1065 мірнае жыцьцё закончылася. Князь з дружынаю зьдзейсьніў паходы на Пскоў і Ноўгарад, вёў шматлікія бітвы з Кіеўскім княствам. 3 сакавіка 1067 адбылася Бітва на Нямізе, адна з самых крывавых у нашай старажытнасьці. З гэтым зьвязана першае ўпамінаньне пра Менск, як пра горад Полацкага княства. Летапісны збор «Русь» і «Аповесьць мінулых гадоў» апавядаюць пра разгром горада падчас ваеннага паходу трох Кіеўскіх князёў Яраславічаў на землі Полацкага князя Усяслава і пра Бітву на рацэ Нямізе паміж Кіеўскімі і Полацкімі дружынамі.

3 сакавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусьціла ў абарачэньне паштовы блёк «950 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінаньня Менску». У аснове маркі  мініяцюра Радзівілаўскага летапісу «Бітва на рацэ Нямізе». У аснове спэцштэмпэля  пячатка першага Менскага князя Глеба Усяславіча.

Нямігская бітва глыбока ўразіла не толькі сваіх суайчыньнікаў. Рэха яе праз 120 гадоў адбілася ў «Слове пра паход Ігараў» вобразам жудаснай крывавай малацьбы:


950 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінаньня Менску. Блёк пошты Беларусі, выдадзены ў 2017


Ілюстрацыяй да радкоў з «Слова пра паход Ігараў» добра адпавядае карціна Міхася Філіповіча «Бітва на Нямізе».


Бітва на Нямізе (1922). Міхась Філіповіч (192029). Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2002


Вераломна захоплены ў палон Усяслаў Чарадзей цудоўным чынам становіцца на чале Кіеўскага княства, але пакідае высокую пасаду і вяртаецца ў родны Полацк. Але і ў родным Полацку спакою князь не знайшоў. У тым жа годзе Ізяслаў прымусіў яго зьбегчы з гораду. Толькі ў 1071 вярнуў ён сваё княжаньне ў Полацку і зноў стаў гаспадаром Полаччыны. Кіеўскія князі не пакідалі і далей Усяслава Чарадзея ў спакоі, але сіл вярнуць Полацкія землі ў іх не хапала, а Усяслаў на Кіеўскі прастол не прэтэндаваў. Да самай сьмерці ўладарыў ён у родным княстве. Дзякуючы вайсковаму майстэрству і мудраму кіраўніцтву Ўсяслава з 1084 да самай яго сьмерці (1101) Полацкае княства існавала бяз войнаў. Доўгае, больш чым паўвекавое, валадарства гэтага князя было пэрыядам эканамічнага і палітычнага росквіту Полацкіх зямель. Акрамя сталіцы Полацкая зямля налічвала паўтара дзясятка гарадоў: Віцебск, Менск, Орша, Заслаўе, Барысаў Улада Усяслава і яго наступнікаў, а ён пакінуў пасьля сябе 6 сыноў, пашырылася ад Ніжняга Падзьвіньня да Балтыйскага мора.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3