Цывілізацыя Майя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012
Пасьля гэтага незалежнымі засталіся толькі майянскія царствы Петэнскага басэйна. У 1697 Марцін дэ Урсуа ўзяў штурмам сталіцу мая Таясаль, апошні незалежны майянскі горад.
Цывілізацыя Ацтэкаў
Ацтэкамі называюць індзейскі народ цэнтральнай Мэксыкі, які здолеў стварыць адну з найбуйнейшых імпэрый у дакалюмбавай Амэрыцы. Яны прыбылі ў даліну Мэксыкі ў XIII стагодзьдзі і заснавалі там горад Тэначтытлан, які з часам стаў сталіцай. Цывілізацыя Ацтэкаў здолела стварыць велізарную імпэрыю, канец якой наступіў толькі з прыходам канкістадораў.
Ацтэкі былі вельмі паэтычным народам. Філязофскімі разважаньнямі аб прыгажосьці чалавечага жыцьця і каханьня насычаная народная паэзія ў жанры «песьняў кветак». Разам з гэтым Ацтэкі прыносілі чалавечыя ахвяры сваім багам і менавіта ацтэкская цывілізацыя ўвайшла ў гісторыю як самая крывавая. Для мужчынскага насельніцтва школьная вучоба была абавязковым заняткам. Гэты народ распрацаваў зорную карту неба.
Паміж 1519 і 1524 гадамі Эрнан Картэс з атрадам у 500 салдат заваяваў і авалодаў тэрыторыяй дзяржавы ацтэкаў. Гэта яму ўдалося таму што, яго прынялі за бога Кецалькоатля, які вярнуўся. Кецалькоатль богастваральнік Сусьвету, чалавека і культуры, уладар прыродных стыхій, заступнік жрацоў, ведаў і рамёстваў. У 1545 і 1576 гадах успыхнулі дзьве эпідэміі меркаванага тыфу, які прывёў да сьмерці 80% Ацтэкаў.
У цяперашні час, у выніку канкіста, ад вялікай імпэрыі ацтэкаў засталіся толькі руіны, але ў Мэксыцы да гэтага часу жывуць нашчадкі Ацтэкаў, якія гавораць на старажытнай мове наўатль.
Цывілізацыя Ацтэкаў. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012
Цывілізацыя «Дзяцей Сонца»
Інкі каля сярэдзіны XII стагодзьдзя стварылі дзяржаву, якая называлася Тавантінсую Дзяржава пчол, на тэрыторыі сучаснага Перу. Найбольшае разьвіцьцё імпэрыі адбылося пасьля 1438, калі ўладу атрымаў Інка Пачакуці. Заняпад адной з самых магутных дакалюмбавых цывілізацый адбыўся менш чым праз 100 гадоў.
Крэпасьць Саксайуамана ў Куска. Блёк пошты Мазамбіку, выдадзены ў 2010
На полі блёку горад Мачу-Пікчу таямнічы горад інкаў, пабудаваны ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. У 2007 годзе 100 мільёнаў чалавек прагаласавалі, каб уключыць Мачу-Пікчу ў сьпіс 7 новых цудаў сьвету.
Інкі лічылі сонца сваім галоўным бажаством. Кіраўнік у інкаў лічыўся увасабленьнем бога Сонца на зямлі, таму ўсё, да чаго ён дакранаўся, спальвалася. У сувязі з сонечным культам былі вельмі распаўсюджаныя розныя вырабы з золата. Сам тэрмін «Інка» паходзіць ад слова «Сонца», таму інкаў называюць «Дзеці Сонца». Інкі не ведалі пісьменства, таму не існуе запісаў пра іх культуру. Амаль усё, што вядома, зьяўляецца заслугай працы археолягаў. Жыхары імпэрыі, якіх на піку разьвіцьця было каля 12 млн, займаліся ў першую чаргу сельскай гаспадаркай. Яны вырошчвалі бульбу, кукурузу, бавоўну, коку ў вельмі складаных кліматычных умовах: высокія горы, джунглі, пустэчы. Таксама займаліся разьвядзеньнем жывёл марскіх сьвінак, лам і альпака від маленькіх вярблюдаў. Найбольшай павагай у грамадзтве карысталіся сьвятары, паэты і філёзафы. Інкі былі вельмі добрымі будаўнікамі. Галоўны храм Сонца ў сталіцы Куска ўпрыгожвалі залатыя і срэбныя пласьціны, а ў сьвяшчэнным садзе пры ім знаходзіліся зробленыя з золата і срэбра жывёлы і птушкі ў натуральную велічыню.
Падзеньне гэтай магутнай цывілізацыі было вынікам трох фактараў: уварваньня канкістадораў, эпідэміі воспы і грамадзянскай вайны. У 1533 гішпанцы занялі сталіцу імпэрыі горад Куска. У 1572 ад рук канкістадораў загінуў апошні правіцель інкаў. Самая магутная імпэрыя ў Амэрыцы перастала існаваць.
Узьнікненьне дзяржаўнасьці. Полацкая гісторыя
Гістарычная дата нараджэньня
Археалягіныя знаходкі пацьвярджаюць, што пасяленьне людзей на месцы Полацкага гарадзішча існавала ў VII стагодзьдзі да Р. Х. Датай жа першага ўпаміну Полацку можна лічыць 447 год. Пад гэтым годам ангельская беларусістка Вера Рыч выявіла ў скандынаўскіх сагах упамін пра аблогу Полацку гунамі Атылы: «І прыйшоў конунг Атыла з усім сваім войскам да горада, які завецца Полацкам (Pallteskiu у Сазе). Горад гэты так умацаваны, што яны не ведаюць, як яго ўзяць. Была там моцная каменная сьцяна, вялікія вежы і шырокія і глыбокія равы, а ў горадзе было вялікае войска для яго абароны, і тыя, хто ахоўваў горад, мала баяліся войска конунга Атылы».
900 років «Повісті минулих літ». Блёк пошты Украіны, выдадзены ў 2013
На марцы намаляваны Нестар Летапісец (аўтар Аповесьці) за працай, на палях блёку падзеі, апісаныя ў Аповесьці.
У славянскіх летапісах упершыню Полацак згадваецца ў «Аповесьці мінулых часоў» пад 862 годам: «Пачаў Рурык раздаваць сваім людзям гарады: таму Полацк, таму Растоў, а таму Белавозера».
Трагічны лёс Полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды
У «Аповесьці мінулых гадоў» яшчэ многа зьвестак зьмешчана пра Полацк і наступная пра нялюдзкую і трагічную падзею пра першага вядомага Полацкага князя Рагвалода і яго дачку Рагнеду, якая атрымала назву «Крывавае вясельле» Ўладзіміра з Рагнедай.
Рагвалод князь Полацкі. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1993
Трывалы хаўрус з маладой Полацкай дзяржаваю быў выгадны як Ноўгараду, так і Кіеву. Шлюб быў добрай падставай для гэтага. Першым заслаў сватоў Кіеўскі князь Яраполк. Рагвалод аддаў сваю прыхільнасьць мацнейшаму, на ягоную думку, Кіеву. Па бацькавай волі дванаццацігадовая Рагнеда (у такім веку дзяўчынка ўжо лічылася тады нявестаю) дала Яраполкавым сватам згоду і пачала рыхтавацца да вясельля.
Рагнеда князёўна Полацкая. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1993
І тут заявіліся сваты з Ноўгараду ад Уладзіміра. Вось што апавядае пра гэта летапіс: «Запытаўся ў дачкі Рагвалод: «Ці хочаш за Ўладзіміра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуці рабыніча, а Яраполка хачу». «Не хачу разуці» бо існаваў звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак. Аднак тут не проста адмова, але і зьнявага, бо Полацкая князёўна гучна абвясьціла: жаніх сын рабыні, а такі бязродны ёй не трэба. Гэта паслужыла падставай для варварскага нападу войскаў Уладзіміра на Полацк, разбурэньня горада, забойства княжацкай сямі Рагвалодаў, згвалтаваньня і паланеньня Рагнеды, якая ў выніку мусіла стаць жонкай Уладзіміра, Наўгародзкага, а потым Кіеўскага князя.
Князь Уладзімір Вялікі. Блёк пошты Украіны, выдадзены ў 2000
У 2000 годзе Белпошта выпусьціла сэрыю «Беларускі балет», аформленую мастаком Андрэем Гапіенка, якая складаецца з маркі і паштовага блёка. На блёку намаляваная сцэна з балету «Страсьці» («Рагнеда») Андрэя Мдывані, выкананая па фатаграфіі, на якой адлюстраваны акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру оперы і балету Рэспублікі Беларусь.
Страсьці Рагнеды. Беларускі балет. Блёк пошты Беларусі, выдадзены ў 2000
Рагнеда нарадзіла ад Уладзіміра сыноў Ізяслава, Яраслава (яго потым назавуць Мудрым), Мсьціслава і дачок Прадславу і Праміславу. «Аднаго разу, сьведчыць летапіс, калі Ўладзімір прыйшоў да яе і заснуў, яна наважылася зарэзаць яго. І надарылася яму ў тую хвілю прачнуцца, і схапіў ён яе за руку. І сказала яна з жалем: Ты бацьку майго забіў і зямлю ягоную паланіў дзеля мяне, а цяпер не любіш мяне з гэтым дзіцем. І загадаў ёй прыбрацца па-царску, як перад шлюбам, і сесьці ў хораме на белым ложы, а ён прыйдзе і заб'е яе. Яна па словах мужавых і зрабіла. І дала ў рукі сыну свайму Ізяславу аголены меч і навучыла: Як зойдзе твой бацька, скажы яму: не думай, што ты адзін тут. І ўчыніў так Ізяслаў. Уладзімір жа прамовіў: А хто ведаў, што ты тут. І апусьціў ён меч і, склікаўшы баяраў, расказаў ім усё. Яны ж парадзілі: Не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, а аднаві яе бацькаўшчыну і дай ёй з сынам сваім. І пабудаваў Уладзімір горад, аддаў яго ім і назваў горад гэты Ізяслаўлем. І з таго часу ўзьнімаюць меч Рагвалодавы ўнукі супраць унукаў Яраслававых».