Кітайская цывілізацыя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012
Прадаючы паперу, шоўк і фарфор, Кітай праславіўся на ўвесь старажытны сьвет. Для гандлю кітайцы выкарыстоўвалі Шаўковы шлях, заснаваны ў II стагодзьдзі да Р. Х. Найважнейшым філязофска этычным вучэньнем, якое стала пануючай рэлігіяй у Старажытным Кітаі, было канфуцыянства, стваральнікам якога на мяжы VI і V стагодзьдзяў да Р.Х. быў мысьляр Канфуцый. Па глыбіні эстэтычнага і паэтычнага пранікненьня ў быцьцё прыроды Кітайская цывілізацыя, бадай, ня мае сабе роўных. Мае вялізныя дасягненьні ў навуцы і тэхніцы. Кнігі ў Кітаі пачалі друкаваць у ІІ стагодзьдзі, а ў Эўропе у XV. Сучасны Кітай займае 1-е месца ў сьвеце паводле колькасьці насельніцтва (1,404 млрд) і па абсягу замежнага гандлю. Краіна характарызуецца і як патэнцыйная звышдзяржава.
Аснова Эўрапейскай культуры
Культура Старажытнай Грэцыі і старажытнага Рыму традыцыйна называецца «антычнай культурай», бо яна была самай старажытнай з усіх вядомых культур у Эўропе ў эпоху Адраджэньня (1516 стагодзьдзі).
Легендарная гісторыя Старажытнагрэцкай цывілізацыі налічвае амаль 30 стагодзьдзяў, пачынаючы з раньняй Мінойскай цывілізацыі, якая ўзьнікла на Крыце 28001100 да Р.Х., заканчваючы Эліністычным пэрыядам (323146 да Р.Х.), калі Грэцыя становіцца лёгкай здабычай для Рымлян, якія цалкам заваявалі дзяржаву ў 147146 да Р.Х.
Эгейская цывілізацыя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012
Антычная Грэчаская культура стала асновай усёй Эўрапейскай культуры. Менавіта ў старажытнагрэчаскай культуры сфарміраваліся адносіны да чалавека як да «меры ўсяго існага», вышэйшай каштоўнасьці. Першы пераклад Бібліі Старога Запавету быў зроблены з габрэйскай мовы на грэчаскую. Гэты пераклад вядомы як Сэптуагінта (ад лацінскага «семдзесят», па легендзе пераклад выконвалі семдзесят вучоных) быў зроблены ў Эгіпце для казачнай Александрыйскай бібліятэкі.
Блёкі прысьвечаныя першаму пэрыяду Старажытнагрэцкай цывілізацыі Эгейскай цывілізацыі бронзавага веку ў 30001000 да Р.Х. на астравах Эгейскага мора, Крыце, у мацерыковай Грэцыі і Малой Азіі (Анатолія).
Рымская цывілізацыя
«Наўрад ці знойдзецца чалавек, настолькі легкадумны і абыякавы да навакольнага жыцьця, які б не зацікавіўся пытаньнем аб тым, якімі сродкамі, якімі прыёмамі палітыкі рымляне ў прамежак меншы 53 гадоў перамаглі амаль усе краіны населенага сьвету і падпарадкавалі іх сваёй адзінай уладзе, факт у гісторыі бяспрыкладны», адзначаў старажытнагрэцкі гісторык Палібій і меў рацыю.
З невялікага паселішча на Тыбры за некалькі стагодзьдзяў вырас магутны горад, які затым пабудаваў магутную і велізарную імпэрыю.
Рымляне былі выдатнымі будаўнікамі і інжынэрамі. Яны вынайшлі бэтон, дзякуючы якому маглі ўзводзіць у сваіх гарадах велізарныя будынкі храмы, тэрмы, амфітэатры або базылікі. Ваду з крыніц у бліжэйшых гарах прыносілі ў гарады каменныя аквэдукі. Рымскае права стала ўзорам ці правобразам прававых сыстэм многіх іншых дзяржаў.
Антычная Рымская цывілізацыя аказала надзвычайнае ўзьдзеяньне на культурнае разьвіцьцё чалавецтва. Праіснавала яна каля 12 стагодзьдзяў прыблізна з 8 стагодзьдзя да Р.Х. да 476 па Р.Х., да заваяваньня варварамі. Старажытнарымская культура многае пераняла з культуры суседніх народаў, найбольш у Грэкаў. Галоўнымі ідэаламі Рымскай цывілізацыі былі патрыятызм, вернасьць грамадзянскаму абавязку, ушанаваньне багоў, павага да продкаў, выкананьне законаў, перакананьне ў богавыбранасьці рымскага народу і што Рым цэнтар сьвету.
Рымская цывілізацыя. Блёкі пошты Гвінэі-Бісаў, выдадзеныя ў 2003
За сотні гадоў да нараджэньня Хрыста ў Бібліі былі запісаныя словы прарокаў Ізраіля, якія прадказвалі Яго прышэсьце. У Старым Запавеце, які пісаўся многімі людзьмі на працягу 1500 гадоў, зьмешчана больш за 300 прароцтваў гэтай падзеі. Першае зь іх выказана з вуснаў Бога ў прысудзе зьмею. Гэта быў плян выратаваньня грэшнага чалавека і вяртаньня яму бесьсьмяротнасьці: «І варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе: яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту». (Быцьцё 3:15). Прароцтва збылося ў Рымскай імпэрыі. Калі Марыя была ўжо цяжарнай, выйшаў загад Рымскага кесара Аўгуста. Дзе хто не жыў, дзеля перапісу павінен прыйсьці ў тое месца, дзе жылі яго продкі. Язэп і Марыя паходзілі з роду цара Давіда, таму павінны былі ісьці ў Віфлеем. Пакуль цяжарная Марыя змагла дабрацца да месца, усе дамы былі запоўнены прыйшоўшымі людзьмі. Свабоднай была толькі пячора, куды заганялі авечак у час непагоды. Тут у пячоры, уся мэбля якой складалася зь ясьляў з саломай, нараджаецца Збаўца.
Слова становіцца целам і пасяляецца між намі, Бог становіцца чалавекам. Многа разоў у розныя спосабы Бог прамаўляў да чалавека. Цяпер прамовіў да нас праз Свайго Сына!
Божае Нараджэньне з алтара Бад-Вільдунгена. Конрад фон Зост (1370 1422). Марка пошты Парагваю, выдадзеная ў 1971
У 386 вучоны Еранім пасяліўся ў Віфлееме і пачаў перакладаць Біблію на лацінскую мову. Праз 23 гады ён закончыў працу. Вульгата ці «народная» вэрсія Бібліі Ераніма была адзінай Бібліяй да 1609, якой карысталася Рыма-каталіцкая царква.
Бізантыйская цывілізацыя
Бізантыйская цывілізацыя (Усходняя Рымская) паўстала не з Рымскай, ні ў якасьці яе адшчэпку, ні як супрацьлегласьць. Радавод яе на Ўсходзе і паходжаньне ў Эліністычнай цывілізацыі. Можна сустрэць нават меркаваньне, што яна проста працяг Эліністычнай, уціснутай у хрысьціянства. Бізантыйская цывілізацыя ўтварылася ў выніку распаду Рымскай імпэрыі ў 395 і праіснавала каля тысячы гадоў да заваяваньня сталіцы горада Канстантынопаля туркамі ў 1453. Назва цывілізацыі паходзіць ад назвы заснаванага грэчаскімі каляністамі месца Бізантыя, які пазьней быў названы ў гонар імпэратара Канстанціна Канстантынопалем. Бізантыйцы называлі сябе рамеямі (рымлянамі), а краіну Імпэрыяй рамеяў. У эпоху сярэдневякоўя Бізантыйская цывілізацыя адагравала разам з Кітайскай вядучую ролю ў сусьветным культурным разьвіцьці. Асновай Бізантыйскай культуры было хрысьціянства ўсходняга веравызнаньня.
Бізантыйская цывілізацыя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012
У 313 імпэратар Канстанцін выдаў Эдыкт (указ) аб наданьні хрысьціянам роўных правоў з усімі іншымі рэлігіямі, а ў 324 афіцыйна абвясьціў хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імпэрыі. Дзень Божага Нараджэньня ад IV веку, часу ўстанаўленьня гэтага сьвята, стаў днём асабліва ўрачыстым у сьвеце хрысьціянскім.
Найбольш знакаміты помнік Бізантыйскай архітэктуры храм Сьвятой Сафіі ў Канстантынопалі (532537).
Заварожваючая цывілізацыя
Майя зьявіліся ў Мезаамерыцы каля 1200 да Р.Х. на тэрыторыі сучасных Мэксыкі, Гандурасу, Гватэмалы, Сальвадору. Да нашых дзён захаваліся рэшткі звыш ста гарадоў Майя. Прыблізна на мяжы Новай эры Майя стварылі герагліфічную пісьменнасьць. Народы Майя пакінулі пасьля сябе надзвычай багатую спадчыну ў выглядзе ўражлівых будаўнічых аб'ектаў і археалягічных артэфактаў. Найбольш вядомы Храм Сонца ў Паленке (другая палова 7 стагодзьдзя). Няма адзінай думкі, па якой прычыне зьнікла цывілізацыя Майя. Найчасьцей згадваюцца кліматычныя катастрофы і гішпанскія заваяваньні. Зьмярканьне гэтай цывілізацыі наступіла ў 1546 ад Р.Х. пасьля заваяваньня гішпанцамі паўночнай часткі паўвыспы Юкатан.